Скаралю́шча ‘шкарлупіна яйка’ (Сцяшк.; маст., гродз., Сл. ПЗБ, Жыв. сл., Скарбы), скаралю́шчына ‘тс’ (Сцяшк., Шатал.), ‘створка ракавіны малюска’ (ТС), скаралю́шчо ‘шкарлупіна яйка’ (Сцяшк., Сцяц.), скаралюшка, шкаралю́шка, мн. л. скаралю́шчэракавіна малюска’ (ТС), скаралу́шчаракавіна бяззубак і слімакоў’ (ашм., Стан.), скаралу́шчачкаракавіна’, ‘хіцінавае покрыва жука’ (смарг., Сл. ПЗБ), скаляру́шчына ‘лушпіна ад яйка’ (Жд. 1), скаляру́шчыны ‘лупіны ад яек’ (стаўб., Сл. нар. фраз.). Параўн. укр. шкаралу́ща ‘шкарлупіна, скура, кара’, ст.-рус. скоролуща ‘лупіна, шалупайка’, рус.-ц.-слав. скралуща ‘тс’, славен. škraljušt ‘смятанка’, макед. дыял. skrálʼuš, скърлуши́на ‘луска ад рыбы’. Да прасл. *skor‑ (гл. скорка) і *lušča: луска, лушчыць (гл.); Праабражэнскі, 2, 308; Брандт, РФВ, 24, 175; Мацэнаўэр, LF, 20, 19 і наст.; Фасмер, 3, 652; Бязлай, 3, 247 (вынік кантамінацыі *skor‑upa, *skor‑pa і пад. з *luščiti); ЭССЯ, 11, 90 (рэканструюецца форма без рухомага s‑ прасл. *korlušča < *kora + *luščiti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свішч, ‑а, м.

1. Загана ў чым‑н. у выглядзе дзіркі, шчыліны, сітавіны. Свішч у драўніне. Свішч у арэху. // Скрытая пустата, ракавіна ў металічным ліцці. — Такім чынам, у стыках ні аднаго свішча не было, — заключыў Сухоцкі. Гроднеў.

2. Глыбокая гнойная язва ў тканках, органах цела; фістула. На месцы раны ўтварыўся свішч. Кішэчны свішч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́каўнік1 ’шабельнік, расліна падобная да бабоўніку’ (вілен., Кіс.; ЭПБ). Няясна. Магчыма, названа так з-за вузлаватых каранёў, параўн. іншыя народныя назвы — грэбнік, бацянавы ножкі. Параўн. тлумачэнне, якое датычыць бабоўніку: бобоўнік крэстамі росце (ТС). Да рак1 (гл.).

Ра́каўнік2 ’хмызняковы від вярбы’ (ТС): крушна́я кора́ на ра́коўніку. Магчыма, да ра́кавіна3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́лка1 ‘крэмень, кавалак крэмень дня крэсіва’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Нас., Ласт., Касп., Гарэц., Бяльк., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мядзв., Маш., Янк., Шат., Пятк. 2, Мат. Гом., Сцяшк., Сл. ПЗБ, віц., паўн.-маг., паўн.-гродз., ЛА, 4), ‘цвёрды камень, крэмень, які ідзе на выраб млынавых камянёў, а раней скарыстоўваўся для здабывання агню’ (БРС), ска́ліца ‘тс’ (віц., Яшк.). Улічваючы спецыялізацыю значэння, хутчэй за ўсё, з польск. skałka ‘востры асколак крэменю для выкрасання агню, які ўжываўся раней у агнястрэльнай зброі’, якое ад skała (гл. скала́1) (Брукнер, 493; Варш. сл. 6, 127). Сюды ж і ўкр. ска́лка ‘крэмень у стрэльбе’. З другога боку, параўн. адлюстраванне ў фальклоры вераванняў, што кавалкі крэменю, якія раней выкарыстоўваліся для здабывання агню — гэта асколкі двух жорнаў, з дапамогай якіх Пярун здабывае агонь (Іванаў, Тапароў, Иссл., 86 і наст.), параўн. польск. skałka piorunowa (Варш. сл.). Гл. таксама Страхаў (Palaeoslavica, 12, 2, 251).

Ска́лка2 ‘кропля тлушчу ў вадкай страве’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Янк., Байк. і Некр., Янк. 2, Некр., Мат. Гом., Мат. Маг., ТС, Сл. ПЗБ, Сцяц., З нар. сл., паўд.-зах., ЛА, 4), ска́лька ‘тс’ (Вешт.), skałka ‘плямка ў супе’ (беласт., Лапіч, Term. geogr.). Укр. ска́лка, польск. skałka ‘тс’. Ад таго ж кораня скала́1 (гл.), што да і.-е. кораня *skel‑ ‘біць, расчляняць’, г. зн. ‘нешта аддзеленае, адбітае’, аналагічна набору значэнняў у іншых гнёздах слоў з коранямі *sker, *skab‑, параўн. скабка; гл. Пятлёва, Этимология–1972, 84 (мяркуе, што значэнне развілося на базе параўнання ‘як лускавінка’, ‘як скурка’, ‘як плёнка’). З іншым вакалізмам параўн. ско́лька: жырные сколькі (Куч.), што да прасл. *skoliti ‘расшчапляць’, параўн. Борысь, Etymologie, 402. Першаснае значэнне ўсё ж, відаць, ‘пырска, пена’, ‘водбліск’: А як пеніцца вада! Як гуляе на ёй скалка! (Я. Колас); параўн. у Шымкевіча ўкр. прыснули на сине̂мъ морѣ скалки.

Ска́лка3, ска́лька ‘рачныя ракавіны, чаропкі’ (Дразд.), ‘слімак з ракавінай’, ‘ракавіна слімака’ (драг., Нар. лекс.), скал ‘бяззубка (ракушка)’ (ТС), скаль, ска́лка ‘слімакова ракавіна’ (Сл. Брэс.). Укр. ска́лка, рус. ска́лка, ска́лька ‘тс’. Да скала́1 (гл.) (Праабражэнскі, 2, 221–222; Фасмер, 3, 631). З іншай ступенню каранёвай галоснай параўн. укр. скойкаракавіна бяззубкі’, балг. ско́лка ‘рачная мідзія, Anadonte cygnea’, скойка ‘мідзія, ракавіна мідзіі’, серб.-харв. сколка, скољка ‘тс’, славен. skoljka, ст.-слав. сколька, сколъкаракавіна’ (БЕР, 6, 771; Фасмер, 3, 647).

Ска́лка4, ска́лька ‘від рыбалоўнага снараду’ (Касп.). Фармальна да скалькаракавіна’ (гл. папяр. слова), але матывы намінацыі няясныя.

Ска́лка5 ‘бяльмо на воку’ (беласт., Лапін, Term. geogr.). Укр. ска́лка, польск. skałki (na oku) ‘тс’. Лапін (там жа, 32) тлумачыць ‘плямка на воку’ > ‘плямка ў супе’ і мяркуе, што апошняе значэнне запазычана з польскай мовы, што малаверагодна, параўн. архаічную палеска-карпацкую ізасему, гл. Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізал., 26. Да *skala (гл. скала́1); асабліва параўн. ска́ла ‘бяроста’, серб.-харв. ска̏ла ‘скала; кавалачак; скепка’ і г. д. У якасці семантычнай паралелі можна прывесці польск. łupież ‘скурка, плеўка ў воку’ < слав. кораня lup‑ (гл. лупіць). Падрабязна гл. Пятлёва, Этимология–1972, 81 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Памянш. да пліта (у 1 знач.). Падлога з керамічных плітак. // Невялікі плоскі чатырохвугольны кавалак чаго‑н. Плітка шакаладу.

2. Памянш. да пліта (у 2 знач.); невялікая пліта. Кватэра яе парадавала. Даволі прасторны пакой, маленькая, але ўтульная кухня, дзе ўсё пад рукой: газавая плітка, беленькая ракавіна, бліскучы кран, павярнулі — палілася вада. Шамякін.

3. Электрычны награвальны прыбор для прыгатавання ежы. Святлана ўключыла плітку, паставіла грэць чай. Шахавец.

•••

Мятлахская плітка — керамічная плітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умыва́льнік, ‑а, м.

1. Пасудзіна з кранам або ракавіна з кранам, прызначаныя для ўмывання. У калідорчыку стаяў бляшаны ўмывальнік, а пры ім віселі ручнікі. Колас. Стоячы ўжо над умывальнікам перад люстэркам, Ліда аблівала твар вадой з поўных далоней. Галавач.

2. Разм. Тое, што і умывальня. У першыя дні Саша са сваёй сястрычкай Лідай нават не ведалі, што рабіць ад радасці: насіліся з аднаго пакоя ў другі, заглядвалі ва ўмывальнік, ванную. Даніленка. Я падхапіўся і памкнуўся бегчы ва ўмывальнік. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачу́чарыць ’грызці, абгрызаць што-н. (пра мышэй, трусоў, зайцоў)’ (дзярж., Нар. сл.). Да напарыць (гл.). Няясна. Магчыма, да прасл. čučati ’сядзець на кукішках, сагнуўшы калені’, параўн. каш. tuta ’верхняя частка завязанага мяшка’, ’валасы на галаве жанчыны, сабраныя ў гугель’ (< і.-е. keu‑k‑ ’крывіць, згінаць, зварочваць’), абцяжаранага суфіксам ‑ч‑і‑ (Борысь, SP, 2, 278). Можна таксама дапусціць утварэнне ад чучарапакракавіна малюска’, ’шкарлупіна выліўка’ — гэтак выглядаюць абгрызеныя, паедзеныя караняплоды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ска́лачка, ска́лочка ‘скочкі дахавыя, Sempervivum tectorum L.’ (Бейл.). Бліжэйшыя адпаведнікі — ска́лачка ‘плямка тлушчу ў страве’ (Сл. ПЗБ), укр. ска́лочка ‘кусок, асколак крэменю’, ‘ракавіна малюска’, балг. радоп. ска́лички ‘дзіцячая гульня з пяццю каменьчыкамі ці костачкамі’; гл. скалка1,2,3. Расліна магла быць названа па знешнім падабенстве з ракавінай або з-за адпадаючых лістоў-лускавінак. Але параўн. яшчэ славац. skalnica ‘расліна скочкі’, якая так завецца па месцы знаходжання некаторых яе відаў; гл. Махэк, Jména, 58. Усё да кораня скал‑ (гл. скала́1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракяце́нь ’калатоўка’, ’прылада ў выглядзе палачкі з сучкамі на ніжнім канцы для збівання масла’ (паст., Сл. ПЗБ), раке́т ’мяшалка, зробленая з вяршыні маладой елкі’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 347). У апошняй форме, відавочна, літуанізм, ад літ. rekẽtis ’рагуля, развілістая галіна’, параўн. літ. reketùkas ’вешалка, зробленая з вяршыні маладой елкі, сасны’, але звязана з агульнаслав. rak (гл. рак1, ра́кавіна1, рала1). Далейшае ўтварэнне па рэгіянальнай прадуктыўнай мадэлі са значэннем прадмета дзеяння, напрыклад, кляпень ’малаток’, падавень ’вілы’ і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аскялё́пак (Касп., Янк. II), аскалёпак (Янк. Мат., Бір.), осколёпокъ (Нас.), асыкалёпык (Бяльк.), ашкалёпак (Касп., КТС), аскалёбак (Янк. Мат.) кавалак дрэва, адсечаны абыякава ці выпадкова, трэска, асколак посуду’; аскалёпак дурны чалавек’ (КЭС, шкл., бярэз.). Рус. осколупок ’асколак’, укр. оскалок ’кавалак дрэва’, славен. oskalek стрэмка, трэска’. Слова, безумоўна, звязана з і.-е. *(s)kel‑/*(s)kol‑ ’рэзаць, ударыць’, які сустракаецца і з дэтэрмінатывам ‑р‑ ці ‑b‑ (Покарны, 923–926), аднак яго этымалогія ў беларускай мове выклікае значныя цяжкасці ў сувязі з тым, што рускі адпаведнік (магчыма, народнаэтымалагічна) звязаны хутчэй з колупать, а ўкраінскія і славенскія не маюць ‑р‑. Польск. osklepek частка кветкі; ракавіна’, калі і роднаснае слова, то не непасрэдна (у сувязі з семантыкай, дарэчы, прадстаўленай і ў іншых індаеўрапейскіх мовах). Гэта робіць аскялёпак адзіным славянскім прадстаўніком індаеўрапейскай асновы *(s)kelp‑, *(s)kolp‑ ці *(s)kolbh‑. Пра чалавека — пераносна (параўн. аскабалак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)