чака́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. каго-чаго, з дадан. сказам і без дап. Знаходзіцца дзе‑н., ведаючы загадзя аб маючым адбыцца прыходзе, прыбыцці, з’яўленні і пад. каго‑, чаго‑н. ці здзяйсненні чаго‑н. Праз паўгадзіны Мішка пад’ехаў да штабной зямлянкі, дзе яго ўжо чакаў Кастусь Мялешка. Паслядовіч. Чарнабровы заклапочаны чалавек, што адзінока чакаў на ўзлессі, .. зірнуў на гадзіннік. Мележ. // Разлічваць на прыход, з’яўленне каго‑, чаго‑н. ці адбыццё чаго‑н. І маці чакае салдата, Не верыць дагэтуль душой, Што ён на вайне ў сорак пятым Загінуў ад кулі чужой. Ляпёшкін. Доктара чакалі назаўтра. Чорны.

2. чаго, з дадан. сказам і з інф. Спадзявацца, разлічваць на што‑н. [Сяргей] пачуў боль збоку лба, як бы ў гэта месца вось-вось паляціць куля, бо .. чакаў, што ў яго пачнуць страляць. Колас. Не чакаў .. [«буржуй»] сустрэць тут Міколкавага бацьку. Лынькоў. Ад Валі Косця чакаў нечага большага, чым спагады і зычлівасці. Адамчык.

3. каго-што. Быць наканаваным каму‑н., прадбачыцца. Нас чакаюць Вялікія справы ў жыцці, Трэба ўперад ісці, Толькі ўперад ісці. Куляшоў. У школе Валіка чакала новая непрыемнасць. Жычка. // Падпільноўваць. [Жэня:] — Так зрабіць, каб на кожным кроку немцаў чакала справядлівая кара. Вось тады хутка прыйдзе ім канец. Шамякін. Ззаду застаўся доўгі і небяспечны шлях праз гнілыя стаячыя рэкі, праз небяспечныя багны, дзе на кожным кроку чакае пагібель. Самуйлёнак. // Знаходзіцца ў стане, што патрабуе якіх‑н. змен. Каляя колькі год не рамантавалася.., шпалы спарахнелі, даўно ўжо чакаюць замены. Шынклер.

4. заг. чака́й(це). Ужываецца як папярэджанне, пагроза. Гукаю хмурага сябра: «Чакай, таварыш брыгадзір, Вакол сябе ты паглядзі — Прыроды нельга распазнаць!» Панчанка. Ліс завыў, забрахаў: «Ну, чакай, ваўкарэз!» Бядуля.

•••

Не чакай дабра — пра магчымасць бяды, непрыемнасцей ад каго‑, чаго‑н.

Труна чакае гл. труна.

Чакаць з мора пагоды — спадзявацца, разлічваць на што‑н., застаючыся пасіўным; безнадзейна чакаць.

Чакаць манны нябеснай — чакаць якой‑н. удачы, чаго‑н. неспадзяванага.

Чакаць не дачакацца — з нецярпеннем, прагна чакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадзява́цца, ‑дзяю́ся, ‑дзяе́шся, ‑дзяе́цца; ‑дзяёмся, ‑дзеяце́ся; незак.

1. на што, з інф., без дап., са злучн. «што». Мець надзею, спадзяванне, разлічваць на што‑н. Ішоў [Папас] вуліцаю ля кааператыва, спадзяваўся напаткаць каго [са] знаёмых. Галавач. Ілка ўсё яшчэ на нешта спадзяецца і сядзіць на месцы. Лупсякоў. А я ўсё спадзяваўся І верыў... Эх, надзеі! Калачынскі. // чаго, са злучн. «што». Чакаць чаго‑н. Апошнія словы балюча кальнулі Сцёпку, хоць гэтага ён і спадзяваўся ад бацькі. Колас. Што дасі заўтра, доля зманлівая, Спадзяюся пацехі я мала. Купала. — Гм, — паморшчылася пані, — гм, я не спадзявалася, што ты кепска выхаваны. Бажко. / 1 ас. адз. цяпер. спадзяю́ся, у знач. пабочн. [Доктар:] — А тое, што я тут вам гаварыў, спадзяюся, застанецца між намі. Машара. [Ганя:] — Без маёй прысутнасці вы, спадзяюся, усё высветліце і разберацеся... Грамовіч.

2. на каго-што. Мець упэўненасць у кім‑, чым‑н.; мець спадзяванні на каго‑н. А сябры чакаюць, спадзяюцца на яго — Янку Корвуна. П. Ткачоў. Значыць, .. [Рабы] хітруе і не вельмі спадзяецца на мяне. Якімовіч. На .. [Бумажкова] спадзяваліся як на чалавека, які ў рашучы момант дасць верную параду. Чорны.

•••

Спадзявацца на манну нябеснуюразлічваць на выпадковую ўдачу, на што‑н. дармавое.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безнадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

Які не пакідае надзеі, не дазваляе разлічваць на добры канец або паляпшэнне чаго‑н. Людзям ўласціва змагацца і перамагаць нават там, дзе справа здаецца безнадзейнай. Місько. І паўстаюць з руінаў безнадзейных Кварталы новых гмахаў-камяніц. Танк. // Які страціў сілы і здольнасці перамяніцца; прапашчы. Пісьменнік ніколі не закрэслівае чалавека як істоту цалкам адмоўную, безнадзейную, знаходзячы і ў характарах намаляваных ім адмоўных герояў штосьці добрае, чалавечае. Навуменка. // Які вырашае адсутнасць надзеі. Шафёр пабег, пазвоньваючы бляшанкай, і ўсе тыя байцы, што сядзелі на бартах, праводзілі яго сумнымі безнадзейнымі позіркамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

располага́тьI несов.

1. (иметь в своём распоряжении) мець (што);

располага́ть сре́дствами мець сро́дкі;

располага́ть свобо́дным вре́менем мець во́льны час;

2. (распоряжаться) распараджа́цца;

располага́ть свои́м иму́ществом распараджа́цца сваёй маёмасцю;

3. уст. (намереваться) меркава́цца, разлі́чваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́титьII несов.

1. (целить) цэ́ліць, ме́ціць, ме́рыцца;

2. (на кого, что, в кого, что — иметь в виду, намекать) разг. мець на ўва́зе (каго, што); намяка́ць (на каго, што);

3. (во что — стремиться стать кем-л.) разг. ме́рыцца, цаля́ць, нацэ́львацца;

4. (намереваться) уст. мець наме́р, збіра́цца; (рассчитывать) разлі́чваць; спадзява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

планава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.

1. Складаць план, праект якога‑н. збудавання. Планаваць будынак школы.

2. Размячаць месца пад што‑н. згодна з планам. [Архітэктар] плануе адразу цэлы горад: вуліцы, плошчы, праспекты. Лужанін. Калгас будаваў новыя хаты. Леапольд Гушка пільным вокам спрактыкаванага гаспадара сам планаваў месца. Чорны.

3. Складаць план развіцця, ажыццяўлення чаго‑н.; уключаць у план развіцця чаго‑н. Планаваць вытворчасць тавараў шырокага ўжытку. □ Плануе калгас свой гадавы прыбытак — на першым месцы ў яго сад. Ракітны.

4. Мець намер, разлічваць зрабіць што‑н., меркаваць. Планаваць экскурсію. □ Планавалі на сёння пайсці ў кіно. А замест гэтага мы ўсе ўтраіх працавалі на гародзе Раманюка. Савіцкі. Ужо з першага курса Ваня планаваў, як ён ўладкуецца на работу пасля заканчэння тэхнікума. Новікаў. Міхей планаваў так. Скончыць сын дзесяцігодку і паступіць у інстытут. Ермаловіч.

5. без дап. Разм. Займацца планаваннем. [Жанчына:] — Хто ў вас там плануе, Лявон Ігнатавіч, хто распараджаецца? Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадзявацца, чакаць, пакладацца, разлічваць, здавацца □ ускладваць надзею, пакладаць надзею, мець надзею, жыць надзеяй, насіць надзею, расціць надзею, не траціць надзеі, не кідаць надзеі, цешыць сябе ілюзіяй, жыць думкай, песціць думку, гадаваць думку, рабіць стаўку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ро́к1 ру͡ок, рык, рік ’год’ (Нас., Мал., Бес., Сцяшк., Сцяц., Нар. Гом., Байк. і Некр., Скарбы, Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.), ’тэрмін’ (Стан.) ’тэрмін пасяджэння земскага суда’ (Гарб.). Укр. рік, рус. дыял. рок ’тс’, рус. разан. ’непазбежнае няшчасце, лёс, доля’, стараж.-рус. рокъ ’тэрмін, год, узрост; правіла; лёс’; польск., н.-луж., чэш., славац. rok ’год’, славен. rȍk ’тэрмін’, ’прадвесце’, серб. ро̂к, харв. rȏk, rȍk, ст.-слав. рокъ ’устаноўлены, дамоўлены тэрмін’. Прасл. rokъ ’дамоўлены час, тэрмін’, утворанае ад *rekti ’сказаць’ (гл. рэкнуць), першапачаткова азначала ’нешта дамоўленае’, напрыклад, чэш. валаш. byl na istém roku ’быў, каб пачуць дакладны тэрмін вяселля’, альбо дамоўленасць у прававых адносінах, якая, як правіла, вызначалася тэрмінам на 12 месяцаў — такім парадкам слова *rokъ атрымала значэнне ’год’, параўн. ст.-бел. рокъ замероный ’вызначаны тэрмін для разгляду справы ў судзе’ (Статут 1529 г.), рокъ завитый ’канчатковы тэрмін яўкі ў суд’ (Ст.-бел. лексікон), роки статутовые ’тэрмін грашовай выплаты ад выйгранага працэсу’, роки судовые ’тэрмін судаводства земскага суда’ (Гарб.), зложыць рокъ ’вызначыць тэрмін’ (Стан.). Таму неабавязкова выходзіць з меркавання аб запазычанні ст.-бел. рокъ з польск. rok (гл. Булыка, Лекс. запазыч., 186). Гл. таксама рочкі1. Прасл. *rokъ генетычна звязваецца з ст.-інд. racanam ’распарадак’, гоц. ragin ’думка’, ’розум’, rahnjanразлічваць’, тахар. A rake, тахар. B reki ’слова’, алб. rok ’тэрмін’, ’рашэнне’ (Міклашыч, 247; Фрэнкель, 693; Фасмер, 3, 497; Махэк₂, 515; Бязлай, 3, 193; Сной₂, 628; БЕР, 6, 312; ESJSt, 13, 761).

Рок2 ’поліўка з цёртага канаплянага семя’, ’расол’ (бярэз., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’лёк, селядзечы расол’ (гарад., ЛА, 4). Уграфінізм. Параўн. фін., карэльск. rokka ’гарохавы суп, поліўка’, эст. rokk ’зацірка’, комі rok ’каша’. Адсюль і рус. пячорск. рок ’поліўка з крупамі’, арханг. рокка ’поліўка з жытняй мукі з рыбай’ (Фасмер, 3, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запусці́ць 1, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што.

1. чым у каго-што. Кінуць з размаху. [Шаманскі] скамячыў снежку і запусціў у.. [Валянціну], знарок завысіўшы. Дуброўскі. Муляр схапіў камяк сухой вапны, крыкнуў і запусціў яго ў варону. Карпюк.

2. Прымусіць падняцца, узляцець. Запусціць змея. Запусціць штучны спадарожнік Зямлі. Запусціць ракету.

3. Прывесці ў дзеянне; пусціць. Запусціць станок. Запусціць матор. // Пачаць, наладзіць масавы выраб чаго‑н. Запусціць новую мадэль у вытворчасць.

4. Разм. Засунуць куды‑н. унутр; апусціць. [Віктар] ёмка прыладзіўся на галіне і запусціў у дупло руку. Маўр. Кожнаму, хто хацеў паласавацца мёдам, давалася права падысці да стала і запусціць у цёрла руку з кавалкам хлеба. Колас. // Усадзіць, уваткнуць у што‑н. Запусціць джала. □ Дзяцел заўзята супраціўляўся, і сычык, які запусціў яму ў спіну кіпцюры, не мог разлічваць на хуткую перамогу. Самусенка.

5. Змясціць, упусціць куды‑н. з пэўнай мэтай. Запусціць малькоў карпа ў сажалку. // Разм. Дазволіць зайсці, пусціць куды‑н. Запусціць кароў у лес.

6. Разм. Уліць, упырснуць куды‑н. Пчала запусціла яд. □ Тым часам доктар запусціў морфію. Нікановіч.

7. без дап. Разм. Вельмі хутка пабегчы, паехаць і пад. Запусціць рыссю.

•••

Запусціць руку (лапу) у што — незаконна захапіць што‑н., пакарыстацца чым‑н. чужым.

запусці́ць 2, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што.

1. Пакінуўшы без догляду, без увагі, прывесці ў стан заняпаду; закінуць, занядбаць. Запусціць работу. Запусціць гаспадарку. □ А вучобу я ўсё-такі запусціў і апошні курс расцягнуў на два гады. Якімовіч. // Даць развіцца (хваробе), не прыняўшы своечасова пэўных мер. Запусціць хваробу.

2. Перастаць стрыгчы, даць магчымасць вырасці (пра валасы, ногці і пад.). Запусціць бараду. □ Яшчэ ў семінарыі Алёшка запусціў сабе вусікі. Колас.

3. Перастаць апрацоўваць, даць зарасці травой, пустазеллем. Запусціць зямлю.

4. Перастаць даіць перад ацёлам. Запусціць карову.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлі́к, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разлічваць — разлічыць.

2. Плата за работу, паслугі, па рахунках і пад. [Ганна:] — Э, — э, мілая вы мая, няма чаго казаць аб разліку. Будзем здаровы — разлічымся. Васілевіч. // Звальненне з поўнай выплатай заробленых грошай. Дамашнія справы, разлік на службе затрымалі хлопца на некалькі дзён. Дуброўскі. Пакуль Славік узяў разлік, атрымаў характарыстыку, прайшло колькі часу, і на першую машыну мы спазніліся. Даніленка.

3. перан. Расплата, пакаранне. Кароткі разлік. Разлік за недагляд будзе суровы. // звычайна мн. (разлі́кі, ‑аў). Узаемныя крыўды, непаразуменні. Толькі на час такіх важных для ўсяго народа падзей, як вайна супроць чужаземцаў, забываюцца старыя спрэчкі і разлікі паміж асобнымі родамі і сем’ямі. В. Вольскі.

4. Намер, меркаванне. Павел прадзёўб паглыбленне з такім разлікам, каб выбух выкінуў пліту ўгару, уставіў апошні зарад і адбегся за сцяну. Шыцік. І бачу, бяруцца [зладзеі] напрасцяк на касу, намагаюцца хутчэй да берагу даплысці — відаць, быў у іх нейкі хітры разлік. Краўчанка. // Спадзяванне на што‑н. [Юра] спадзяваўся сустрэць .. [у бары] Ніну, бо, па яго разліках, яна яшчэ не магла паехаць. Навуменка. [Міхась:] — А мне здаецца, што гэта — толькі педагагічны прыём. Разлік на давер’е, самая модная ў наш час тэндэнцыя. Савіцкі.

5. Карыслівыя намеры, меркаванні. Выратаваць Мірона можа толькі новы грамадскі лад, калі на крэўныя сувязі і на суадносіны паміж людзьмі не будуць мець уплыву матэрыяльныя разлікі. Каваленка. // Разм. Выгада, карысць. А сам я мяркую: разліку няма, каб праца мая прападала дарма. А. Вольскі. На поплаве, дзе пасвяцца каровы, агонь раскладаць няма разліку. Навуменка.

6. Беражлівасць у расходаванні сродкаў. Ты любіш ціха, добра жыць — З разлікам і выгодай. Броўка.

7. Група байцоў, якая абслугоўвае гармату, мінамёт, кулямёт і пад. Ля вясковых могілак ужо бегалі артылерысты. Там спынілася гаўбічная батарэя, і артылерыйскія разлікі ўстанаўлівалі гарматы. Чыгрынаў. Толькі што пры мне старшына роты даў добры наганяй зараджаючаму мінамётнага разліку Уразбаеву. Хомчанка.

•••

Безнаяўны разлік — разлік шляхам пералічэння сум з рахункаў даўжнікоў на рахункі крэдытораў.

Гаспадарчы разлік — метад планавага сацыялістычнага вядзення гаспадаркі прадпрыемства, заснаваны на самаакупаемасці, без дапамогі сродкаў дзяржаўнага бюджэту.

Наяўны разлік — разлік грашыма, якія маюцца ў наяўнасці.

Брацца (прымацца) у разлік гл. брацца.

Браць (узяць) у разлік гл. браць.

Звесці разлікі гл. звесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)