По́івапітво’ (Нас.). Рус. по́ево ’пойла для скаціны’, по́йво ’пойла; вадапой’. Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’прадмет паводле яго прызначэння’, напр. ма́зіва ’мазь’ < мазаць (Сцяцко, Афікс. наз., 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акаві́та, ‑ы, М ‑віце, ж.

Уст.

1. Гарэлка, настоеная на карэннях. // Лепшы гатунак гарэлкі. — Набяру я мёду, налію ў карыта, падлію гарэлкі — будзе акавіта. Дубоўка.

2. перан. Паэт. Казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць; жыватворчы напітак. Вячорная цьмянасць твая, Красавік, Мой дух акавітаю паіць. Глебка.

[З лац. aqua vitae — вада жыцця.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віначэ́рп (уст. жарт.) ’асоба, якая падносіла пітво на банкетах ці бяседах’ (БРС). Укр. виночерпій, виночерпець, рус. виночерпий, ст.-рус. виночерпий, виночерпецъ ’тс’ (з XIV ст.). У бел. мове калька з грэч. οἰνοχόος ’тс’ праз ст.-рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

питьё

1. (действие) піццё, -цця́ ср.;

го́дный для питья́ прыго́дны (прыда́тны) для піцця́;

2. (напиток) пітво́, -ва́ ср.; (пойло) по́йла, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кампотпітво з садавіны, ягад, згатаваных у вадзе з цукрам’ (ТСБМ). Відавочна, запазычана з рус. компот, якое ў XVIII ст. прыйшло з франц. compote ’тс’ < ст.-франц. composte < лац. composita ’змешаная’ (Шанскі, 2, 245–246; Слаўскі, 2, 399). Фасмер (2, 306) дапускае пасрэдніцтва ням. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буза́ 1, ‑ы, ж.

1. Рэшткі вадкасці, падонкі. На дне бочкі адна буза асталася.

2. Лёгкае хмельнае пітво з проса, грэчкі, ячменю, пашыранае галоўным чынам у Крыму і на Каўказе.

3. Адклады на дне вадаёмаў (рэк, сажалак, азёр), якія складаюцца з найдрабнейшых частак мінеральных і арганічных рэчываў.

буза́ 2, ‑ы, ж.

Разм. Скандал, шум.

[Перс. buzä.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто-ніхто́, каго-нікаго, каму-нікаму, каго-нікаго, кім-нікім, аб кім-нікім, займ. неазначальны.

Хто-небудзь з людзей; некаторыя людзі. Хто-ніхто выходзіў араць на зіму, сеяць жыта, капаць бульбу. Каваленка. Хто-ніхто з хлопцаў не саромеўся без запрашэння, без тостаў каштаваць пастаўленае на сталы пітво, але толькі ў тым пакоі, які адводзіўся для моладзі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піту́н1 ’піток; п’яніца’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэп лекс.), ’той, хто п’е алкагольнае пітво’ (Варл.). Да піць (гл.). Суф. ‑ун з экспрэсным значэннем ’схільнасць да адпаведнага дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 68).

Піту́н2 ’тытунь’ (смарг., Сл. ПЗБ). У выніку распадабення т — m > п — т. Да тытунь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вары́ць, вару́, ва́рыш, ва́рыць; ва́раны; незак., што.

1. Гатаваць страву, пітво кіпячэннем на агні.

В. бульбу.

В. абед.

2. Вырабляць што-н. шляхам кіпячэння, плаўлення і пад.

В. мыла.

В. шкло.

3. Рабіць зварку металічных прадметаў і іх частак.

В. сталь.

Галава варыць у каго (разм.) — пра кемлівага, разумнага чалавека.

|| зак. звары́ць, звару́, зва́рыш, зва́рыць; зва́раны.

|| наз. ва́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—3 знач.) і варэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ва́рачны, -ая, -ае (спец.).

В. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пі́ткапітво’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Да піць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑к‑a з ускладненнем асновы на ‑пі‑ (як і ў утварэннях ад біцьбіток бітка. але мыйка, дуйка). Відаць, з польск. pitka, параўн. фразеалагічную адзінку do pitki і do bitki ’хлапец хоць куды’, аналагічна польск. pijatyka і bijatyka, а таксама ўкр. питки ’выпіўка, гулянка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)