Замо́к ’прыстасаванне для запірання’. Рус., укр. замо́к, польск. zamek, серб.-луж. zamk, чэш. zamek, славац. zamka, zámok ’тс’, славен. zamka ’пятля’, серб.-харв. за̑мка ’пастка, пятля’, балг. дыял. за̀мка ’вузел’, ’пятля’, макед. замка ’сіло, пастка’. Ст.-слав. замъкнѫти ’замкнуць’, ц.-слав. замъкъ ’замок’. Ст.-рус. замъкъ (XII ст.) ’замок’. Ст.-бел. замок (Скарына). Паўн.-слав. бязафіксны назоўнік zamъkъ ад дзеяслова za‑mъk‑nǫ‑ti (гл. імкнуць), дзе прэфікс надаваў значэнне адмежавання (як у замінаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цямля́к, цемляка, м.
Пятля з рэменя, стужкі і пад. на ручцы шпагі, шаблі, якая надзяваецца на руку пры карыстанні зброяй. У дзеда захавалася шмат цікавых рэчаў з часоў рэвалюцыі і вайны: ордэны і медалі, граматы, чырвонаармейскія зорачкі, будзёнаўскі шлем, шашка з раменным цемляком і ножкамі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́чка ’дзірка, адтуліна’; ’ячэя ў сетцы’; ’значок на ігральнай карце’ (БРС); ’дзірка ў калодзе-вуллі для ўваходу пчол’ (Сержп. Борт., 21); ’пятля ў вязанні’ (Шат.); ’пятля ў нітах, у якую кідаюць нітку асновы’ (Шатал.). Памянш. да вока (гл.). Сюды ж, відавочна, і вочка ’газоўка’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́пка 1, апе́лька ’пятля для кручка’ (Жд. 1), га́пка ’пятля ў адзенні’ (Сцяц. Словаўтв.), га́пка, гапе́лечка, гапе́лька ’пятля’ (Шатал.), га́пачка ’самаробны гузік; пятля’ (Сцяшк. МГ). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар. лекс., 125. Сцяцко (там жа) лічыць, што бел. форма га́пка ўзята з польск. haptka ’тс’ (гэта з’яўляецца дыялектнай формай польск. haftka < ням.; аб этымалогіі гл. Слаўскі, 1, 390). Гэта магчыма, але можна лічыць зыходным і польск. haftka; на бел. глебе замена ф > п, што звычайнае ў слав. мовах. Параўн. га́птка, га́фтка.
Га́пка 2 ’свіны страўнік’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, ад уласнага жаночага імя Гапка (ад уласных імён нярэдка ўтвараюцца назвы розных прадметаў, у прыватнасці назвы часцей цела). Параўн. укр. дыял. га́пка ’задняя частка цела, podex’ (Грынч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піту́ля, піту́лька ’лямпа-каганец’ (мазыр., Мат. Гом.; ТС). Магчыма, з польск. pilula, ’pudendum muliebre’ ці з пятля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяша́к ’пятля на адзенні для вешання’ (Жд., КСТ); ’насценная вешалка’ (Жд., 2, КСТ, Сцяц.), вешак, вешакі ’прыстасаванне для сушкі’ (КСТ), вэшак ’жэрдка ў лазні, на якую вешаюць бялізну’ (лун., Шатал.). Улічваючы суфіксацыю і зону распаўсюджання слова, можна з упэўненасцю меркаваць, што гэта запазычанне з польскай мовы. Параўн. польск. wieszak ’вешалка, пятля на адзенні для вешання і да т. п.’, в.-луж. wěšak ’вешалка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патэ́лька, пітэлька ’прарэшак’ (трак., шальч., Сл. ПЗБ; жабін., стол., Сл. Брэс.). Да пятля (гл.). Аб другасным ацвярдзенні п (губных) гл. Карскі, 1, 326.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́шалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Дошка, паліца або стойка з кручкамі ці калочкамі, на якія вешаюць адзенне.
2. Спецыяльная пятля, за якую вешаюць адзенне. [Рамір] падчапіў на палец куртку за вешалку, закінуў яе за спіну. Асіпенка.
3. Жорсткая планка з кручком, на якую вешаецца адзенне ў распраўленым па плячах выглядзе.
4. Разм. Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ля́мка 1 ’шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу’, (перан.) ’ярмо, непрыемны абавязак’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Яруш.). Укр. ля́ма, ля́мка ’тс’, ’шлейка’, рус. ля́мка ’тс’, ’стружка’, ’вяроўка’, ’пятля’, ’торба’, ’рукзак’, ст.-рус. лямка ’лямка’ (XVII ст.). У рус. мове гэта запазычанне з фін. lämsä ’пятля, повад, аркан’, саамск. карэльск. lamca ’вуздзечка’, саамск. нарв. lavčče, комі letš ’пятля’ (Каліма, 153). Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 551.
Ля́мка 2 ’пруг з тоўстага сукна’, ’надточаная частка падола ў світцы, спадніцы з іншага матэрыялу’ (Жд. 1, Бяльк., Нас.; смарг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. lama, lamka ’аблямоўка, абшыты падол адзежыны’ (Слаўскі, 4, 36).
Ля́мка 3 ’манішка’ (рас., Шатал.). Да лямка 2 (гл.), аднак пры ад’ідэацыі семантыкі лексемы ля́мец ’каўнер’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кабу́лка ’пятля ў ніце’ (Нар. сл.). Да кабылка 5 (гл.), фанетыка (у на месцы ы) тыповая для гэтай часткі Палесся, параўн. сумежнае тураў. копуто ’капыт’, бук ’бык, бугай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)