абжы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак., што.

Асвоіць новае месца, зрабіўшы яго ўтульным, прыгодным для жыцця, прыстасаваць пад жыллё. Патрэбна будзе — абжыве Ён [малодшы сын] новую планету! Смагаровіч. Трэба ж даць лад свайму дому, Абжыць неабжыты пустыр. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэатралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) для тэатра, для паказу ў тэатры. Тэатралізаваць раман. □ Ігнат Буйніцкі з яго Першай Беларускай групай пачынае вывучаць, прапагандаваць народны танец, аднак амаль не апрацоўвае яго і не тэатралізуе. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыла́дзіць, -а́джу, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.

1. што і да чаго. Прыстасаваць, прырабіць.

П. аглоблі да саней.

2. што. Зрабіць адпаведным па размерах, падагнаць.

П. раму да акна.

3. каго (што). Тое, што і прыстроіць¹ (у 2 знач.; разм.).

П. сына на завод.

|| незак. прыла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыла́дка, -і, ДМ -дцы (да 1 і 2 знач.) і прыла́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстасава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстасаваць і прыстасавацца.

2. Прылада, збудаванне, абсталяванне, пры дапамозе якога выконваецца якое‑н. дзеянне, работа. Рулявое прыстасаванне. Фільтравальнае прыстасаванне. □ Прабрацца праз браму без належных прыстасаванняў было немагчыма. Колас. У Палескім влучэнні, напрыклад, было распаўсюджана спецыяльнае прыстасаванне, якое разрывала сталёвыя рэйкі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымяні́ць ’ажыццявіць на справе, выкарыстаць’ (ТСБМ), прымяні́цьпрыстасаваць’ (Бяльк.), прымені́цца ’налаўчыцца’ (ТС); сюды ж зваротныя прымяні́цца ’прыцэньвацца, прыкідваючы па грошах’ (брагін., З нар. сл.), прыміня́цца ’тс’ (Бяльк.) з, відаць, першасным значэннем. Прыставачна-суфіксальнае да ме́на ’абмен’ (гл.). Параўн. аналагічныя рус. арханг. примени́ть ’ажыццявіць; выкарыстаць’, свярдл. примени́ться ’прыцаніцца’, укр. приміни́тися ’прыстасавацца’. Паводле Пацюпы (Гармонія, 11), “славянізм”, з рус. примени́ть ’выкарыстаць’, што, відаць, можна сцвярджаць толькі ў дачыненні да літаратурнай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

примени́ть сов.

1. (приложить) прымяні́ць; (употребить) ужы́ць; (использовать) вы́карыстаць, скарыста́ць;

примени́ть статью́ зако́на прымяні́ць арты́кул зако́на;

примени́ть на пра́ктике ужы́ць (вы́карыстаць, скарыста́ць) на пра́ктыцы;

2. (приспособить) прыстасава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.

1. што. Надаць музычнаму інструменту пэўнае гучанне.

Н. гітару.

2. што. Прыстасаваць для прыёму якіх-н. радыёхваль.

Н. прыёмнік на кароткія хвалі.

3. што. Наладзіць, прывесці ў патрэбны тэхнічны стан (спец.).

Н. станок.

4. перан., каго (што). Выклікаць які-н. настрой або якія-н. пачуцці ў каго-н.

Н. на вясёлы лад.

Н. сына супраць бацькі.

|| незак. настро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. настро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца (да 2 і 4 знач.); незак. настро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. настро́йка, -і, ДМ -стро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́вад, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і прывод ​2. Ёсць жа ў краіне прадпрыемствы, якія выпускаюць .. [мясарубку] з электрычным прывадам, што дае магчымасць прыстасаваць яе для перапрацоўкі садавіны і гародніны, выціскання сокаў і г. д. «Звязда». Далей на ўсю шырыню сядзібы раскашавалася гумно, трошкі воддаль ад якога пад адмысловай паветкай стаяў назублены прывад малатарні. Сабаленка. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывад няспраўны, — злосна буркнуў Вабейка. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Прыбо́ркаць, прыбо́ркаты ’прыручыць (пра хатнюю жывёлу)’ (кобр., Нар. лекс.). Да незафіксаванага о́ркаць ’падрэзваць крылы (хатняй) птушцы’, параўн. укр. бо́ркаты ’тс’, якія працягваюць прасл. *bъrkati (se), дзеясл. на ‑ati ад асновы гукапераймальнага паходжання з надзвычай разнастайнай семантычнай разгалінаванасцю ў слав. мовах (гл. ЭССЯ, 3, 125–127). У значэнні ’прыручыць; прыстасаваць’, відаць, усходнеславянскае, параўн. рус. разан. приборка́ться, приборкну́ться, прибурка́ться ’прыстасавацца, прызвычаіцца да нечага’, укр. прибо́ркати, прибо́ркувати ’падрэзаць крылы птушцы; прыбіраць, прыбраць да рук; уціхамірыць, скарыць, падпарадкаваць’, што суадносяцца з буркова́ць, боркова́ць, бу́ркаць ’назначаць, памячаць’, бурко́ваны ’падрэзаны (пра пер’е на крылах), надрэзаны (пра перапонкі на лапах)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абсталява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Забяспечыць патрэбным абсталяваннем — інструментамі, прыладамі, механізмамі; прыстасаваць для чаго‑н., пад што‑н. Школа абсталявала майстэрні, фізічны і хімічны кабінет. □ Моладзь абсталявала залу для спектакляў. Самі зрабілі сцэну, прыбудавалі касірскую будку. Чарнышэвіч. // Набыць абстаноўку; мэбляваць. Нарэшце працавіты гаспадар абсталяваў сваю кватэру, Набыў карціны, дываны, парцьеры. Корбан. // Арганізаваць, зрабіць што‑н. Друкарню абсталявалі ў невялічкім драўляным аднапавярховым доме ў кватэры Міхала Воранава. Гурскі. Але калі зайшла гаворка, дзе абсталяваць радыёпункты ў трактарных брыгадах, прыйшлося задумацца. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)