Пасто́й ’часовы начлег, раскватараванне вайскоўцаў у прыватных дамах’, ’прыпынак для адпачынку, сну’ (ТСБМ, Інстр. III), ’пастаўнік’ (астрав., ДАБМ, 784; беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пості́й, рус. посто́й, ст.-рус. постой ’часовае пражыванне’ (XVI ст.), польск. postój ’тс’, в.-луж. postoj ’поза, манера’, ’пункт гледжання, адносіны’, чэш., славац. postoj ’тс’. Паўн.-славянскае postojь. Да па‑стаяць < стая́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
остано́вка ж.
1. (действие) спыне́нне, -ння ср.;
2. (перерыв) перапы́нак, -нку м.;
3. (место остановки транспорта) прыпы́нак, -нку м.;
◊
остано́вка за чем-л. затры́мка за чым-не́будзь;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Прычэ́лле 1 ’прыпынак, прытулак’, ’нязначная прычына, повад’ (Юрч. Сін.), ’прылік’: ён так работая — абы для прычэлля (Мат. Гом.). Гл. наступнае слова; магчыма, перанос значэння ’узор’ — ’прылік’. Няясна.
◎ Прычэ́лле 2 ’вышыўка, узор’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. причелье ’налобная частка жаночага галаўнога ўбору, вышытая бісерам, гарусам, шоўкам’, ’аздабленне на пярэдняй частцы жаночага галаўнога ўбору’, причілок ’тс’, укр. причільник ’налобная частка галаўнога ўбору замужняй жанчыны’. Да чало (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
памча́ць, ‑мчу, ‑мчыш, ‑мчыць; зак.
1. каго-што. Пачаць імчаць, вельмі хутка, стрымгалоў павезці каго‑, што‑н. Голасна коні заржалі на пашы, Гвардыі смелых памчалі на бітвы. Купала. // Захапіўшы, пацягнуць за сабой сілай руху. Прачнуўся вецер І па свеце Памчаў сарваныя лісты. Тарас.
2. Тое, што і памчацца. Поезд зрабіў невялікі прыпынак на гадзіну.. і памчаў на Брэст. Філімонаў. — Воўк! — крыкнуў [дзед] і напрасткі памчаў да берага. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрабава́нне ср., в разн. знач. тре́бование;
па ~нні суда́ — по тре́бованию суда́;
не зніжа́ць ~нняў — не снижа́ть тре́бований;
п. на дро́вы — тре́бование на дрова́;
прыпы́нак па ~нні — остано́вка по тре́бованию
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
По́шта 1 ’ўстанова для перасылкі пісем, грошай, лёгкіх грузаў’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ), по́чта ’паштальён’ (пруж., Сл. ПЗБ), ст.-бел. почта, почтовый, поштовый (1685), рус. по́чта, укр. по́шта. Запазычана з італ. posta ’пошта’ (< лац. positus, posita ’прыпынак, станцыя, дзе мяняюць коней’) ва ўсе еўрапейскія мовы. Лічыцца, што ва ўсходнеславянскія мовы трапіла праз пасрэдніцтва польскай, параўн. польск. poczta, ст.-польск. poszta (Булыка, Запазыч., 257; Фасмер, 3, 348; Брукнер, 424).
По́шта 2 ’нашто’ (Нас.). Гл. пашто́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыва́л, ‑у, м.
1. Прыпынак у дарозе для адпачынку ў час паходу, перамяшчэння і пад. Салдату досыць дзесяціхвіліннага прывалу, каб ён, паспеў не толькі заснуць, але трохі і выспацца. Шахавец. Калі скончыўся прывал, полк рушыў далей. Лынькоў. // Месца для такога прыпынку. Над ракою на прывале Неяк мы заначавалі. Нядзведскі. Я люблю Дым кастроў на начлежных прывалах. Кірэенка.
2. Дзеянне паводле дзеясл. прывальваць 1 — прываліць 1 (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апыну́цца ’аказацца ў пэўным месцы, папасці ў пэўнае становішча’; апыні́цца (Яруш., Мядзв., Сцяшк.), апыняцца (Др.-Падб.). Укр. опинитися, дыял. рус. (паўдн., зах.) опынуться ’тс’. Параўн. спыніцца, прыпынак, перапынак, укр. перепинок, спинитися, зупинка ’прыстанак’ і інш. Дзеяслоў утвораны з прыстаўкай о‑ і коранем *pin‑ (гл. пяць 2). Фанетыка ўказвае на магчымасць запазычання слоў з гэтым коранем з украінскай мовы, хаця нельга выключыць узнікнення ы ў выніку альтэрнацыі галосных (мала тыповай). ‑у‑ ўзнікла ў выніку народнаэтымалагічнага разумення суфікса ‑ну‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
начле́г, ‑у, М ‑лезе, м.
1. Прыпынак нанач для сну, адпачынку; начны адпачынак. Атрад спыніўся на начлег у адным вялікім сяле. Лынькоў. Усе, хто ездзіў ад нас у Мінск, спыняліся на .. начлег у карчме. Якімовіч. // Месца для начнога сну, адпачынку (не ў сваім доме). Шлях перасякае бор, ляжыць за паўвярсты ад стаянкі. Але начлег тут выбралі. Навуменка.
2. Пасьба коней ноччу. Учора Пятрусь доўга ўпрошваў бацьку ўзяць яго з сабой на начлег, пасвіць калгасныя коні. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ста́цыя ‘станцыя’ (гродз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стацыя, стацэя ‘пастой, месца адпачынку’, ‘забеспячэнне’ (Ст.-бел. лексікон), стацея: стацеи давати/поднимати ‘прымаць і карміць князя з яго світаю ў час паездак па правінцыі, а таксама яго пасланцоў і даваць ім фурманкі для праезду ў наступны маёнтак’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 130). З лац. statio ‘пастой’ праз ст.-польск. stacyja, польск. stacja ‘пастой, прыпынак, станцыя’ (Булыка, Лекс. запазыч., 84; Сл. ПЗБ, 4, 583). Сюды ж стаце́йка ‘чыстая палавіна хаты’ (Сцяшк. Сл.), што адлюстроўвае захаванне старой семантыкі, параўн. станцыя (гл.), польск. stacja ‘кватэра’ і інш. Гл. Брукнер, 512; Фасмер, 3, 746, 748; ЕСУМ, 5, 396, 403.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)