Нуд ’халера, зараза, нуда’ (слонім., Нар. словатв.; Сл. ЦРБ), ’нуда; моташнасць’ (драг., Нар. словатв.), ’сум, маркота’ (Чэрн.), ’неахайнасць’ (Нік. Очерки), нудзь ’нуда, журба, маркота’ (ТС), укр. нуд ’нуда; млоснасць’, рус. нуд ’кароста’. Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.); першапачатковае значэнне захавалася, відаць у ну́ддзе ’прымус’ (Нас.), параўн. нуддзю ’прымусам, гвалтам’ (там жа), з якіх натуральным шляхам маглі ўзнікнуць формы нуд, нудзь, параўн. хлуд і хлуддзе, по́скудзь і по́скуддзе і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слу́жба ‘работа, заняткі; месца работы’, ‘богаслужэнне’, ‘выкананне воінскіх абавязкаў’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Шат., Бяльк., Пятк. 2, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. служба ‘выкананне воінскіх абавязкаў; прыгон, прымус; богаслужэнне, выкананне святарскіх абавязкаў’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 67–68). Параўн. укр., рус. слу́жба, стараж.-рус. служьба, польск. służba, серб.-харв. слу́жба, славен. služba, балг. слу́жба, макед. служба. Прасл. *služьba, утворана ад *služiti ‘служыць’ з суф. ‑ьb(a); гл. Слаўскі, SP, 1, 61; Махэк₂, 557.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нужда́ ’нястача, беднасць’ (Сл. ПЗБ), ’патрэба, неабходнасць’ (Бяльк.), ’бяда, гора, журба’ (ТС, Ян.), nużdá ’вошы’: jak zapárуsz płáccie haràczym szczółkam, to zhinie ŭsiàkaja nużdá — і woszy, і hnìdy, Пятк., 2, 110. Па фанетычных прыкметах (‑жд‑ < *‑dj‑), запазычана з ц.-слав., параўн. ст.-слав. ноужда ’неабходнасць, прымус’; развіццё семантыкі на базе устойлівых словазлучэнняў: jehó nużdá zajéła („o bardzo zawszawionych osobnikach“, Пятк., там жа), з нужды́ напада́юць вошы (ТС). Сюды ж нужда́ць ’прымушаць’ (Нас.), ’вымагаць’ (Бяльк.). Параўн. Фасмер, 3, 88; Слаўскі, SOr, 18, 265.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыну́дзіць ’прымусіць’ (Ян.), прынудзі́лавец ’хто працуе па прымусу’ (паст., Сл. ПЗБ), загнаць у прыну́д ’прымусіць зайсці сілай’ (ТС), сюды ж дзеясловы з іншай семантыкай, адлюстраванай у ну́дзіць (гл.): прыну́дзіць ’занудзіцца, зажурыцца’ (Ян.), прыну́дзіцца ’тс’, прыну́дзіць ’затхнуцца (пра рыбу)’ (ТС); таксама сюды ж аддзеяслоўныя субстантывы прыну́да ’туга’ (ТС), пріну́жа ’прынука, прымус’ (Бяльк.). Ст.-бел. принудити ’прымусіць, загадаць’. Узыходзіць да прасл. *prinuditi, прэфіксальнага ўтварэння ад *nuditi (sę). Ст.-слав. приноудити ’прынудзіць’, ст.-рус. принудити ’прымусіць, прынудзіць; загадаць; пераканаць; прызначыць’ (Сразн.), рус. прину́дить ’прымусіць’, укр. принуди́ти ’змучыць, змарыць тугою, смуткам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыну́ка́ць, ’прымушаць, патрабаваць’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ), пріну́кыць ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя назоўнікі прыну́ка ’прымус, прымушэнне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), пріну́ка ’тс’ (Бяльк.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ну́ка́ць (у ЭСБМ адсутнічае), параўн. панука́ць (гл.), якое, верагодна, праз ну́ка́ць, адносяць да ўзмацняльнай часціцы ну (гл.). Больш абгрунтаванай падаецца версія аб праславянскім характары адносін *nukati (sę) і *nu (ЭССЯ, 26, 30–32; 43–44). Прэфіксальныя ўтварэнні ўсходне-славянскага характару, параўн. рус. зах. принука́ть ’прымушаць’, укр. прину́кувати ’прымушаць, вымушаць’. Польск. przynukać, przynuka, верагодна, усходнеславянскія запазычанні (Брукнер, 352).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыганя́ць, прыгна́ць ’прывесці, даставіць; прымушаць, падахвочваць’ (ТСБМ), прыгыня́ць ’тс’ (Бяльк.). Узыходзіць да прасл. *prigъnati/*prigoniti/*priganʼati, прэфіксальных утварэнняў ад *gъnati/*goniti/*ganʼati; гл. ганя́ць, гнаць. Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі з развіццём і пашырэннем семантыкі: прыго́н, прыго́нка ’дастаўка; прымус прыйсці, з’явіцца; згон’ (Нас., ТСБМ); прыго́н ’пасаг маладой у выглядзе жывога інвентару, статак’ (Федар.), прыгі́н ’дамашнія жывёлы, якіх бацькі далі як пасаг заручоным’ (Сіг.); з архаічнай словаўтваральнай структурай прыганя́ты ’слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун; аканом’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.); параўн. маляўніча вобразнае мн. л. перан. прыгыня́тыя ’нязжатыя сцяблы збожжа, якія засталіся ззаду’ (рас., Шатал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гвалт, ‑у, М ‑лце, м.
1. Прымяненне фізічнай сілы ў адносінах да каго‑н.; здзек. Выходзяць на бітву аршанцы, Суровы ідзе Магілёў, Каб помсціць фашысцкім паганцам За гвалты, за здзек і за кроў. Астрэйка.
2. Прымусовае ўздзеянне на каго‑н.; уціск. Паказваючы, напрыклад, урадніка, Ф. Багушэвіч падкрэслівае, што ён чыніць гвалт і прымус імем цара. Шкраба.
3. Крык, шум, лямант. Убачыўшы мядзведзіцу ў лесе ці на дарозе, людзі страшэнна палохаліся, узнімалі гвалт. В. Вольскі. Да сябе.. [Люба] не запрашала Ігнася. Ведала, як скрыва паглядзелі б бацькі і які гвалт узняўся б .. у хаце. Мурашка.
4. у знач. прысл. гва́лтам. Супраць волі, жадання; сілай. Мужчыны гвалтам пасадзілі.. [Грэт] у лодку. Маўр.
5. у знач. выкл. Разм. Кліч аб паратунку ў выпадку небяспекі. Ратуйце, гвалт!
•••
Хоць гвалт крычы гл. крычаць.
[Польск. gwalt з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шавялі́цца, ‑вялю́ся, ‑ве́лішся, ‑ве́ліцца; незак.
1. Злёгку варушыцца, прыходзіць у рух пад уздзеяннем чаго‑н. Лісты дрэў ледзь шавеляцца і ціха шапацяць, хоць ветру зусім няма. Мыслівец. // Рабіць рухі, варушыць якімі‑н. часткамі цела. Параска стаяла тварам да сцяны, абапёршыся рукамі, і не шавялілася. Лобан. Чуллівыя тоўстыя губы хваравіта шавяліліся пад пушыстымі чорнымі вусамі. Паслядовіч.
2. Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху. [Лёнька:] — Мы толькі слухалі, як .. [пчолы] шавеляцца і гудуць. Васілевіч.
3. перан. Праяўляць актыўнасць, ажыўляцца. Народ шавеліцца.
4. перан. З’яўляцца, узнікаць (пра думкі, пачуцці і пад.). Нейкі адказ на гэта пытанне як бы недзе шавяліўся ў Юзікавай галаве. Крапіва.
5. заг. шавялі́ся (шавялі́цеся). Разм. Ужываецца як прымус, пануканне да дзеяння ў значэнні: рабі (рабіце) што‑н. хутчэй, спяшайся (спяшайцеся), варушыся (варушыцеся). Хутчэй шавяліся!
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нуда́ 1 ’нячыстасць на целе і на галаве; бядота, голад; сум, нудота’ (Нас.), ’нудота, сум; моташнасць’ (Бяльк., Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ), ’маркота; бядота’ (Касп.), ’сум, гора; галеча’ (Яруш.), ’маркота, сум, хандра’ (Мал.), ’маркота; вошы’ (Пятк. 2), ’хвароба раслін’ (Сцяшк.), ’галеча, нястача’ (Нік. Очерки), ’моташнасць’ (ТС), ну́джа ’моташнасць; сум, маркота’ (Клім.), ’нудны чалавек’ (ТС), укр. нуда́ ’маркота, сум; моташнасць’, рус. нуда́ ’прымус; надаедлівасць; сум, маркота; спёка; насякомыя (камары, машкара і інш.); кароста, нячыстасць на целе; цяжкае становішча, турбота, голад’, польск. nuda ’маркота; нудота; сум; вошы; нудны чалавек’, славен. nȗdo, nüda ’заробак, плата’, серб.-харв. кайк. nuda ’тс’. Вытворнае ад *nuditi (гл. нудзіць), насуперак Фасмеру (3, 88: нудить ад нуда), як хада ад хадзіць і пад.
Нуда́ 2 ’так, але’ (карэл., Нар. лекс.). Відаць, запазычана з рус. прастамоўн. ну да́ ’тс’ < ну (гл.) і да ’так’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ну́жа ’недахоп харчоў; патрэба’ (Нас.), ’галеча’ (Яруш.), ’сум’ (пін., Сл. ПЗБ), ’мухі (наогул насякомыя)’ (Ян.; Мат. Гом.), ’шасціножкі (камары, мошкі, сляпні, авалы, зыкі, мухі)’: Улетку нужа тавар эаедае (Некр.), сюды ж таксама нюжа ’галеча; рой мошак’ (Сержп., Грам.), укр. ну́жа ’вошы; мухі’, рус. ну́жа ’галеча, беднасць; неабходнасць; прымус; сверб’, польск. nędza ’галеча, бяда’, чэш. nouze ’тс’, славац. nudzą ’тс’, в.- і. н.-луж. nuza ’тс’, славен. nüja ’неабходнасць, патрэба’, серб.-харв. нржда ’тс’, макед. нужда ’тс’, балг. нужда ’тс’, ст.-слав. ноуѫда ’тс’. Прасл. *nudja ’патрэба, неабходнасць’ ад *nuditi, гл. нудзіць (Махэк₂, 402; Бязлай, 2, 230); паводле Фасмера (3, 88), роднаснае нуда, нудить. Зубаты (I, I, 312) выводзіць значэнне слова з ’мучыць, турбаваць, прыгнятаць’ і далей ’прымушаць’, чым і тлумачыцца увесь спектр значэнняў, блізкіх значэнню слова бяда. Змякчэнне н мае, відаць, экспрэсіўны характар. Сюды ж таксама ну́жнай мужык ’бедны мужык’ (Анім.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)