Прызьмо́, прызмо́ (pryzmó), пры́змо, пры́зма ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна; вяроўка, скручаная з лазы, для замацавання дэталяў сахі; лазовы калач, (вяровачная) прывязка, якою прывязваюць ярмо да рагача (аглабель); прут, які засоўваюць у ярмо’ (Байк. і Некр.; парыц., Некр.; Маш.; смаляв., бялын., Янк. 1; ДАБМ, ПСл, Скарбы; бераст., ЛА, 2). Аддзеяслоўны назоўнік ад прывяза́ць са стратай пачатковага складу кораня: прывяза́ць > пры(вя)зьмо́ > прызьмо́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Прывязаць абы-як, заблытваючы. Прыблытаць каня.

2. перан. Расказваючы, дадаць, упамянуць што‑н. недарэчы. // Умяшаць каго‑н. у якую‑н. справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Спец. Замацаваць, прывязаць канатам, ланцугом і пад. (судна, плыт і пад.). Шлюпку [матросы] выцягнулі на сушу, зачалілі за камень і пачалі распранацца. Кузьменка купацца не захацеў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прихлестну́ть сов., разг.

1. (волной) прыбі́ць;

2. (пристегнуть ремнём) прыхапі́ць, прывяза́ць;

3. однокр. (к прихлёстывать) хво́снуць, сцебану́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяяса; зак., каго-што.

1. Прывязаць, прымацаваць што‑н. пад чым‑н. Падвязаць званочак. Падвязаць вядро пад воз. // Абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н., пазбавіўшы магчымасці падаць, апускацца. Падвязаць памідоры. □ Самы блізкі да вулляў рад маладых яблынек дзяўчаты прапанавалі падвязаць увечары, калі ўгамоняцца пчолы. Дуброўскі.

2. Абвязаць зверху чым‑н. Падвязаць шчаку хусткай. // Разм. Надзець што‑н. зверху, завязаўшы канцы. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль.

3. Дадаць вязаннем яшчэ крыху; падвязаць. Падвязаць шалік. Падвязаць рукавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывя́зваць несов.

1. в разн. знач. привя́зывать; (лодку и т.п. — ещё) прича́ливать;

2. перен. привя́зывать;

1, 2 см. прывяза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наважа́ць1прывязаць, прыжывіць’ (Сцяшк.). Калі гэта не фанетычным шляхам змененае навязицьпрывязаць’, то можа быць супастаўлена з укр. навижити, адно са значэнняў якога ’навучыць, прывучыць’, тады ўсё да *іladiti, гл. вадзіць. Другая магчымасць — да вижыць (гл.), параўн. наважваць ’прыціскаць’ (лунін., Шатал.).

Наважа́ць2, naważać(i) ’наведваць’ (Федар.). Відаць, ітэратыў ад *voziti, параўн. дакладную паралель серб.-харв. navažati, суадноснае з navoziti ’навазіць’ (RHSJ); меркаванні Лаўчутэ (Литуанизмы, 43) аб запазычанні бел. -важаць з літ. važiuoti ’ехаць’ у святле названай паралелі здаюцца непераканальнымі. Параўн. навяжоны, навяжаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пратага́ніць, протага́ніцьпрывязаць лодку’ (ТС), протага́нка ’вяроўка, якой прывязваюць лодку’, протага́ншчык ’вясляр, які абавязаны прывязваць і адвязваць лодку’ (ТС). Да тага́ніць ’цягаць’ (Нас.), што да таган(ы) ’трыножнік, да якога прывязвалі калыску, кацёл і пад’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

увяза́ць¹, увяжу́, увя́жаш, увя́жа; увяжы́; -я́заны; зак., што.

1. Абвязаць з усіх бакоў або абвязаўшы, прывязаць да чаго-н.; сабраўшы, звязаць чым-н.

У. воз.

У. дровы на возе.

У. рэчы ў посцілку.

2. перан. Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым-н.

У. тэорыю з практыкай.

3. у што. Уплесці вязаннем.

|| незак. увя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. увя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. і увя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пачапе́йка ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (арш., ДАБМ, 829). Утворана ад дзеяслова папапіць, а не чапляць, параўн. папапіцьпрывязаць почапку’ (Варл.), пры дапамозе суфікса ‑ей(ка). Параўн. таксама папапей ’почапка ў адзенні’ (навагр., Нар. сл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)