папрыхо́дзіць, ‑даіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.

Прыйсці, прыбыць куды‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Цягнікі ўсе папрыходзілі. □ Рана вы нешта сёння папрыходзілі, — сказаў.. [Юрка], перш чым прывітацца. Пальчэўскі. К нам з чужых і далёкіх краёў Папрыходзілі хлопцы з вайны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’яві́цца, з’яўлю́ся, з’я́вішся, з’я́віцца; зак.

1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.

З. ў час.

З. ў суд.

2. Прыйсці, прыбыць.

Дадому сын з’явіўся позна вечарам.

3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.

На небе з’явіліся першыя зоркі.

4. Узнікнуць, пачаць існаваць.

З’явілася новая думка.

5. Стаць, зрабіцца чым-н.

Прастуда з’явілася прычынай хваробы.

З’явіцца на свет — нарадзіцца.

|| незак. з’яўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. з’яўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напрыхо́дзіць, ‑дзіць; безас. зак.

1. Прыйсці, прыбыць у вялікай колькасці. Напрыходзіла знаёмых. □ Напрыходзіла [баб].., і кожная, перад тым як урачыста сесці ў радок на лаве, падавала гаспадыні вузельчык або пакрытую хусцінкай кашолку. Ракітны.

2. Быць дастаўленым да месца прызначэння ў вялікай колькасці. Напрыходзіла газет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Хутка прыйсці або прыбегчы, прыбыць куды‑н. Вясёлы гімназіст пешкі прыджгаў дадому і, як быццам бы нічога не здарылася, адразу палез на вышкі. Чорны. Сапраўды, не паспела назаўтра зайсці сонца, [сакольнік] прыджгаў.. «Я, кажа, напрасцякі, дзе лугам, дзе разоркаю». Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. прыпоўз, ‑паўзла, ‑паўзла; зак.

1. Дабрацца куды‑н. паўзком. Падыходжу: Алеся!.. З лесу, раненая, прыпаўзла да сяла, Да сваіх. Куляшоў.

2. Разм. Марудна, павольна ідучы, прыбыць куды‑н. Вінцук пазнаў .. старую Клемансіху і ўсміхнуўся. — Прыпаўзла, старая? — Прыпаўзла, Вінцук. Даўно не была, а трэба ж... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбу́ркацца экспр. ’прыйсці’ (ТС); сюды ж, відаць, зафіксаванае там жа з блізкай семантыкай прыбу́рыцца ’знайсці прытулак’. Няясна. Магчыма, звязана з коранем бур‑, які рэалізаваны ў рус. іркуц. прибуро́вить ’прыйсці, прыехаць; прыбыць’, іркуц., свярдл. прибуро́виться ’прыйсці, прыцягнуцца, прывалачыся’ (СРНГ), параўн. і буровіць ’круціцца; несці бязглуздзіцу’ (ТС), што вельмі прыпамінае серб. бо̀равити ’жыць, пражываць’, балг. бора́вя ’рабіць нешта’, якія ўзводзяцца да *byti (гл. быць) (ЭССЯ, 2, 195–197). Параўн. і славен. priburiti ’нечакана з’явіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыблі́зна, прысл.

1. Прысл. да прыблізны.

2. (у спалучэнні са словамі, якія абазначаюць колькасць). Трохі менш або трохі больш, трохі раней або трохі пазней. Дзесяць варожых эшалонаў — асабісты рахунак Кастуся. Рахунак брыгады, безумоўна, трохі большы, — прыблізна разоў у дзесяць — пятнаццаць. Брыль. — Заўтра, так прыблізна каля дзвюх гадзін дня, просім мець ласку прыбыць у сяленне Сабакучаво. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыплы́сці і прыплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. прыплыў, ‑плыла, ‑плыло; зак.

Плывучы, дасягнуць якога‑н. месца, прыбыць куды‑н. У тыю ж ноч, пад раніцу, прыплылі на лодцы са старым рыбаком дзедам Лаўрэнам Цімох Бураў і Алена Рыгораўна. Шамякін. Шмат год таму назад, калі яшчэ на месцы сённяшняй сталіцы Ісландыі было голае месца, першымі сюды прыплылі нарманы. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягай наблізіць, цягнучы, прысунуць, даставіць куды-н.

П. бервяно.

П. лодку да берага.

2. каго (што). Прывесці сілай ці супраць волі (разм.).

П. у госці.

3. каго-што. Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або выклікацьжаданне прыбыць куды-н.

Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў.

4. каго (што). Прымусіць, выклікаць жаданне прыняць удзел у чым-н.

П. да работы ў камісіі.

5. каго (што) да чаго. Прымусіць адказаць за сваю дзейнасць, учынкі (афіц.).

П. да адказнасці.

|| незак. прыця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыця́гванне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.) і прыцягне́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полк, палка, м.

1. Самастойная вайсковая адзінка, якая звычайна ўваходзіць у склад дывізіі або брыгады. Стралковы полк. □ Задача ўзвода, як і ўсяго палка, была — заняць рэйхстаг... Хомчанка. Праходзяць за ротаю рота гвардзейскія нашы палкі. Аўрамчык.

2. перан.; чаго. Вялікая колькасць, мноства. [Камендант:] — За ім [Шэметам], відаць, полк падшыванцаў стаіць. Бажко. Стаяць палкі баравікоў; дрыжыць басок чмяліны. Вялюгін.

•••

Кавалергардскі полк — першы полк гвардзейскай цяжкай кавалерыі, які ахоўваў асоб царскай фаміліі.

У нашым палку прыбыло гл. прыбыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)