разубра́ть сов., уст., прост. прыбра́ць, убра́ць; (вырядить) вы́страіць; (разодеть) разадзе́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
укра́сить сов. упрыго́жыць; убра́ць, мног. паўбіра́ць, прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць; аздо́біць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аха́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Старанна прыбраць сябе, набыць прыстойны выгляд. // Ачысціцца (ад бруду). Загаілі трохі раны Ды ахаяліся з бруду. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перакашары́ць (пырыкашыры́ты) ’прыбраць, навесці парадак’ (Клім.). Да пера- і кашары́ць (гл.), якое са ст.-яўр. kāšēr ’прыдатны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папрыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго-што. Прыбраць, прыгожа адзець усіх, многіх. // Упрыгожыць, аздобіць усё, многае.
2. Навесці парадак, чысціню ўсюды, у многіх месцах. [Харытоніха] ухадзілася па гаспадарцы, падмяла, папрыбірала. Місько.
3. што. Прыбраць, прыняць адкуль‑н. усё, многае. У снезе .. валяюцца кавалкі жалеза, нейкія адлітыя даўно ўжо дэталі. — Папрыбіраць варта, а то ржавее дарэмна, — праказаў.. [Сідар]. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обряди́ть сов., обл., шутл. (одеть) прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць, убра́ць, мног. паўбіра́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
приоде́ть сов., разг.
1. прыадзе́ць;
2. (принарядить) прыадзе́ць, прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Прышаты́рыць ’прыбраць’, прышатырыцца ’прыбрацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна, гл. шатырыцца. Магчыма, да шатаць (гл.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ыр‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вінава́ціцца, ‑вачуся, ‑вацішся, ‑ваціцца; незак.
Дакараць сябе, прызнаючы віну, каяцца. — Дык вы праходзьце, праходзьце... Я вось не паспела ў хаце прыбраць, — вінавацілася жанчына. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыгла́баць ’прыбраць да рук’ (Байк. і Некр.). Прэфіксальнае ўтварэнне да гла́баць ’забіраць, рабаваць’ (гл.). Гл. таксама ЕСУМ, 1, 518 (пад глаби́на).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)