дыма́р, ‑а, м.
Прылада для акурвання пчол дымам. [Міхалка] рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам, насыпаў у дымар гнілушак і падпаліў іх, надзеў сетку. Якімовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Спра́га 1 ‘праход у агароджы’, ‘жэрдка, якой закрываюць праход у агароджы’ (Варл., Сл. ПЗБ), про́га ‘праход у агароджы’ (полац., Нар. лекс.), ст.-бел. спро(к)га ‘тс’ (Яблонскіс). З літ. spragà, дыял. pragà ‘праход, прахон, пралом, шчыліна’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 50).
Спра́га 2 ‘смага’ (Арх. Федар., Ласт.). Дэвербатыў ад спрагці́ ‘падсмажыць’ (Сл. нар. фраз.), параўн. выраз kab ciebie spraha sprahła! (Федар. 4), гл. прагці. Іншы выраз каб ты спрогся! (пракляцце), што да спро́гчыся ‘здохнуць’ (Сцяцко Сл.), відаць, звязаны з літ. sprogti ‘здыхаць’, гл. таксама апрэгчыся.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
заста́віць¹, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.
1. што чым. Ставячы што-н., заняць усю плошчу.
З. паліцу кнігамі.
2. што чым. Загарадзіць чым-н.
З. праход шафай.
3. што за што. Паставіць, змясціць што-н. за што-н.
З. ложак за шырму.
|| незак. застаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
прале́зці, -зу, -зеш, -зе; -ле́зь; зак.
1. Улазячы, прасоўваючыся, з цяжкасцю пранікнуць куды-н.
П. цераз вузкі праход.
2. перан. Абманам і хітрасцю пранікнуць куды-н., дабіцца добрага, выгаднага становішча (разм.).
П. ў высокія чыны.
3. Улезці, прасунуцца.
Шафа тут не пралезе.
|| незак. прала́зіць, -а́жу, -а́зіш, -а́зіць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
пату́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Патаптацца, патупаць. [Корзун] няёмка патупаўся, засланяючы праход. Шыцік. — Значыць, заўтра вас не чакаць? — Антон патупаўся на месцы, кашлянуў у кулак. Сіняўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
разгаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Разгароджанае месца ў плоце, праход. [Настаўнік:] — Залажу пайду разгародку ў плоце, баюся, каб гусі капусты не папсавалі. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
калідо́р, ‑а, м.
Праход, які злучае асобныя часткі кватэры, будынка. Калідор гасцініцы. Калідор інтэрната. □ Павялі [салдаты Міколку з дзедам] з пакоя ўсё тымі ж доўгімі змрочнымі калідорамі. Лынькоў. З аднаго пакоя ў другі цераз калідор.. прабегла маленькая старая жанчына з прасам у руках. Арабей. // Вузкі доўгі праход, прастора, абмежаваная з абодвух бакоў. Наверсе свішча вецер,.. але тут, у гэтым калідоры між стромкіх скал, яшчэ больш-менш ціха. Маўр.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пража́ць сов., в разн. знач. прожа́ть;
жняя́ ~жа́ла ўвесь дзень — жни́ца прожа́ла весь день;
п. прахо́д — прожа́ть прохо́д
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Прэ́йсце ’пераход, праход’ (Нас., Байк. і Некр.). З польск. przejście ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
нязру́чны, -ая, -ае.
1. Пазбаўлены зручнасці ў карыстанні; дрэнна прыстасаваны для чаго-н.
Нязручнае месца.
Вузкі н. праход.
2. Які не садзейнічае поспеху, непрыдатны для дасягнення жаданых вынікаў.
Н. момант.
3. Няёмкі ў якіх-н. адносінах, які абцяжарвае працу (пра інструмент, работу і пад.).
Н. гэблік.
|| наз. нязру́чнасць, -і, ж.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)