міжзо́р’е, ‑я, н.

Прастора паміж зоркамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэп, -у, мн. -ы, -аў, м.

Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату з травяністай расліннасцю.

|| прым. стэ́павы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыво́лле, -я, н.

1. Шырокае адкрытае месца, прастора.

Лугавое п.

2. Поўная свабода, вольнае жыццё.

Тут п. для дзіцячых гульняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мясцо́васць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Пэўная прастора на зямной паверхні.

Гарыстая м.

2. Край, раён, акруга.

Сельская м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міжрэ́чча, ‑а, н.

Прастора, мясцовасць паміж рэк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́жак, -жку, мн. -жкі, -жкаў, м.

Прастора або час, якія раздзяляюць што-н.

П. паміж дзвярамі і ложкам.

П. пяць гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абша́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Неабсяжная прастора, разлегласць; участак вялікіх памераў.

А. зямлі нязмерны.

Абшары балот.

|| прым. абша́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспаве́траны, ‑ая, ‑ае.

Не запоўнены паветрам. Беспаветраная прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ла, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

1. Голае месца, чыстая прастора.

2. Цвёрды круглы камяк зямлі, гліны.

|| прым. га́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

далягля́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Прастора, якую можна акінуць вокам; усё бачнае навокал наглядальніка.

З гары адчыняецца шырокі д.