Разло́жысты ’развесісты, раскідзісты (пра дрэва, крону, галіны)’, ’шырокі, адкрыты’, ’які далёка чуецца’ (ТСБМ), ’разгалісты’ (Сл. ПЗБ), ’галінасты’ (Сцяшк. Сл.), ’развесісты’ (Гарэц., Др.-Падб.), рус. дыял. разло́жистый ’які разыходзіцца ў бакі’. Ад раз- і лажыць. Сюды ж разло́г ’абшар, адкрытая прастора’ (ТСБМ), ’прастор, пагоркі, нізіны’ (Сцяшк., Др.-Падб.), разло́г ’рыхлая глеба’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шырыня́, ‑і, ж.

1. Працягласць чаго‑н. у папярочніку. Без канца вялікі двор — Не акінуць яго вокам, Шырыня, разгон, прастор! Колас. Цяпер пад трактар плуг бы столямешны, Каб гнаць барозны шырынёю ў гоні. Аўрамчык. // Разм. Вялікі абшар, шыр. Завяду кола-круг, — Шырыня ды прастор, Ды паклічу падруг, Прыгажуняў сясцёр. Астрэйка.

2. Разм. Тое, што і шырата. Нью-Йорк, як вядома, знаходзіцца на шырыні Тбілісі. Новікаў.

3. перан. Уласцівасць шырокага (у 5, 6 знач.); рознабаковая дасведчанасць. План аперацыі захапіў камісара сваёй шырынёй і смеласцю. Мележ. Прыродная шырыня душы падказала Міхалу: адбылося незвычайнае. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́цісты, ‑ая, ‑ае.

1. Багаты на балоты. Балоцісты край.

2. Забалочаны, багністы. Вясной.. [рэкі] выходзілі з берагоў, шырока разліваліся па нізінах, паглынаючы шматлікія рачулкі, раўчукі і лясныя азёры, затапляючы ўсё навакол, ператвараючы балоцістую мясцовасць у суцэльны водны прастор. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

Навесці страх на каго‑н.; запужаць, запалохаць. — Паспрабуй толькі заікнуцца, дык маёй папругі пакаштуеш, — паспрабаваў я застрашыць сястрычку. Скрыпка. Дарэмна свістамі нагаек Застрашыць хочуць тыраны. Купала. На курганні крычыць пугач, Быццам хоча прастор застрашыць. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпі́фара, ‑ы, ж.

Спец. Стылістычная фігура, якая характарызуецца паўтарэннем аднаго і таго ж слова, рытмічных канструкцый, выразаў у канцы вершаваных радкоў або сумежных адрэзкаў мовы, напрыклад: «Ціхі і сіні блішча над хатай Неба прастор. Ціха гайдае ліпа над хатай Лісцяў узор». Багдановіч.

[Ад грэч. epiphóra — паўтарэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беласне́жны, ‑ая, ‑ае.

Падобны колерам на снег, вельмі белы. І песням першы раз сягоння Такая шыр, такі прастор! Пяеш унізе — яна звоніць На грані беласнежных гор. Танк. Над пакгаузам кружыліся галубы, усё вышэй і вышэй узнімаючыся над страхой, пабліскваючы на сонцы беласнежнымі крыллямі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́странь, ‑і, ж.

Абл. Прастор (у 1 знач.). [Паруснік] белым лебедзем плыве па сіняй пространі мора. Самуйлёнак. Не паспее згусціцца цемра на палявой пространі, не пагасне бледная палоска на паўднёвым захадзе,.. як ужо святлее ўсход. Хадкевіч. Сям-там плывуць над сіняй пространню белыя парусы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасто́ра ж.

1. в разн. знач. простра́нство;

час і п. — вре́мя и простра́нство;

беспаве́траная п. — безвозду́шное простра́нство;

паве́траная п. — возду́шное простра́нство;

бо́язь ~ры — боя́знь простра́нства;

2. см. прасто́р;

мёртвая п. — мёртвое простра́нство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прасто́ра, прасто́р ’разлегласць, абшар’, ’свабода, воля’ (ТСБМ, Нас.), укр. прості́р, рус. просто́р, польск. przestwor*przestor пад уплывам otworzyć ’адкрыць, адчыніць’, гл. Банькоўскі, 2, 911), славац. priestor, чэш. prostor, славен. próstor, серб.-харв. про́стор, балг. просто́р, макед. простор. Прасл. *prostorъ роднаснае *prosterti (гл. прасцерці). Супастаўляюць са ст.-інд. prastaráḥ ’падсцілка з саломы; раўніна’, staraḥ ’пласт’, лат. stara ’паласа’ і інш. (Бязлай, 3, 127; БЕР, 5, 774; Сной₂, 586).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́ні, ‑ей; адз. няма.

Вялікая, доўгая ніва. Ад відна араў хлапчына гоні, Ветрам ён усмак надыхаўся сягоння. Зарыцкі. Алена асталася дажынаць гоні ячменю. Чарнышэвіч. // Паэт. Прастор, зямля. Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх. Броўка. Дзень добры, юная вясна! Дзень добры вам, лясы і гоні! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)