паро́тна, прысл.

Па ротах. Цяпер штогод збіраюцца паротна Герояў парадзелыя рады І памінаюць тых, што пасмяротна Прапісаны ў бяссмерці назаўжды. Грахоўскі. Ударыў прамень па сцягу палкавым. Паротна прымаем загад. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тва́рык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да твар (у 1 знач.). Нейкі смутак прабяжыць іншы раз па .. замурзаным тварыку [Агаткі]. Колас. Валюшка абудзілася першай. Ружовы ранішні прамень пяшчотна казытаў яе бялявы тварык. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праблісну́ць, ‑не; зак.

1. Бліснуць праз што‑н. Прабліснула сонца.

2. перан. З’явіцца на вельмі кароткі час, бліснуць імгненна. І вось урэшце пад вечар у доміку прафесара прабліснуў першы прамень надзеі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца; зак.

1. Ламаючыся, утварыць у сабе адтуліну, дзірку.

Лёд быў тонкі і праламаўся.

2. Змяніць свой напрамак пры пераходзе з аднаго фізічнага асяроддзя ў другое (спец.).

Сонечны прамень праламаўся ў прызме.

|| незак. прало́млівацца, -аецца (да 1 знач.), прало́мвацца, -аецца (да 1 знач.) і праламля́цца, -я́ецца (да 2 знач.).

|| наз. праламле́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пралама́ць, -амлю́, -о́міш, -о́міць; -амі; -ама́ны; зак., што.

1. Зрабіць дзірку, пралом, прабіць наскрозь.

П. сцяну.

П. чэрап.

2. Змяніць напрамак пры пераходзе з аднаго фізічнага асяроддзя ў другое.

Прызма праламала сонечны прамень.

|| незак. прало́мліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.), прало́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.) і праламля́ць, -я́е (да 2 знач.).

|| наз. прало́м, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́мень, ‑мня і ‑меня; мн. промні, ‑яў і промені, ‑яў; м.

Тое, што і прамень. Ад ранішніх промняў крупінкі бурштыну заззялі, як зоркі, на роўнядзі вод. А. Вольскі. Вось першы промень над зямлёю бліснуў — І іскраў у расе не пазбіраць. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да космасу, звязаны з асваеннем космасу. Касмічная прастора. Касмічны век. Касмічная лабараторыя. // Прызначаны для палёту ў космас, для работы ў космасе. Касмічны карабель. Касмічная ракета. Касмічная метэастанцыя.

•••

Касмічная скорасць гл. скорасць.

Касмічны апарат гл. апарат.

Касмічны пыл гл. пыл.

Касмічныя прамяні гл. прамень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луч1 ’лепш’ < лу́ччы ’лепшы’ (Рам. 1, Нар. Гом., ТС), лу́ччай ’лепш’ (Жд. 1, Ян.), лу́чча ’тс’ (Ян.), лу́тчай ’тс’ (в.-дзв., Шатал.), луччэй ’тс’ (Растарг.), лу́ччы, луччэйшы ’лепшы’ (Бяльк., Растарг., Мат. Гом.; круп., Сл. ПЗБ), лу́чшы(й), лу́ччый ’тс’, ’правы бок матэрыі’ (шчуч., стол., даўг., Сл. ПЗБ), лу́ччай ’больш’ (Ян.). Укр. лу́чче, лу́ччий, рус. лу́чше, лу́чший, ст.-рус. лучии, ст.-слав. лоучии, лоучьши — першапачаткова азначала ’які найбольш падыходзіць’. Да лу́чыць (гл.).

Луч2, мн. лучэ́прамень’ (гарад., Сл. ПЗБ; Яруш.). Укр. луч ’тс’, рус. луч ’тс’, ’лучына’, ’паходня’, ’агонь на носе лодкі’ (арханг., пск., урал.), ’агонь на краі гумна пры малацьбе’ (цвяр.), ’агонь у жыллі’ (арханг.), ’колер’, луча́ ’лучына’ (цвяр.), ’прамень’ (вяц.); польск. łuczywo, н.-луж. łucywo, в.-луж. łučwo, łučiwo, чэш. louč, славац. lúč ’лучына’, lúče ’прамяні’, славен. lúč ’святло’, ст.-славен. ’свечка’, долен. ’лучына’, серб.-харв. лу̑ч ’лучына’, ’паходня’, ’сасна’, лу̏чапрамень’, макед. лач, балг. луч, луча ’тс’, ’зара’, ц.-слав. лучь ’святло, бляск’, лоучапрамень’. Прасл. lučь < *lou̯k‑is, luča < *lou̯ki̯a < і.-е. *leuk‑ ’свяціць’ (параўн. ст.-прус. luckis ’палена’, літ. laũkas ’жывёла — Лыска або Зорка’, ’поле’ — аналагічна славен. svet ’поле’; ст.-інд. loká‑ ’прастор, святло’, rōkás ’святло’, rōciṣ ’бляск’, авест. raōčah‑ ’святло’, ст.-грэч. λευκός ’светлы, бліскучы’, λύχνος ’зара’, лац. lūx ’святло’, lūcus ’святы гай’, lucerna ’лятарня’, ірл. lóche ’маланка’, гоц. liuhaþ ’святло’, ст.-в.-ням. lōh ’прасека’, ст.-ісл. log ’полымя, святло’ (Фасмер, 2, 537; Скок, 2, 323–324; Бязлай, 2, 154; БЕР, 3, 529–530; Шустэр–Шэўц, 11, 784–785).

Луч3 ’пучок лучыны, вязка карчоў, якія паляць у сетцы на носе лодкі, калі колюць рыбу васцямі ноччу’ (полац., З нар. сл.), рус. арханг., пск., урал. луч ’агонь на носе лодкі’; параўн. таксама паўн. ст.-рус. лучити ’лавіць рыбу з падсвечваннем на спецыяльным прыстасаванні на носе лодкі’ (XVII ст.). Да луч2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касы́, -а́я, -о́е і ко́сы, -ая, -ае.

1. Размешчаны, накіраваны пад вуглом да гарызантальнай паверхні, не адвесны.

К. прамень.

К. почырк.

2. Скрыўлены, несіметрычны.

Касая рама.

Касыя дзверы.

3. Касавокі.

Касая дзяўчына.

4. Размешчаны не пасярэдзіне, а збоку.

К. каўнер.

Касая засцежка.

5. перан. Недружалюбны, падазроны (пра позірк, погляд).

Касыя позіркі.

Коса (прысл.) глядзець на каго-н.

Касы вугал — вугал, які большы або меншы за прамы.

Касы парус (спец.) — трохвугольны парус.

Касы сажань у плячах (разм.) — шыракаплечы, магутнага складу (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ілюміна́тар 1, ‑а, м.

Круглае воданепранікальнае акно ў борце або ў палубе судна. Задраіць ілюмінатары. □ Вецер мацнее, хвалі робяцца ўсё большымі, б’юць у барты, заліваюць ілюмінатары. В. Вольскі. // Акно ў борце самалёта, касмічнага карабля. Касманаўты падышлі да ілюмінатара. У бясконцай цемры бездапаможна трапятаўся.. прамень магутнага цэнтральнага пражэктара. Шыцік.

ілюміна́тар 2, ‑а, м.

Спецыяліст, які наладжвае ілюмінацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)