гандлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. кім-чым, з кім-чым і без дап. Весці гандаль.

Г. таварамі шырокага ўжытку.

Г. з замежнымі краінамі.

2. перан., кім-чым. Рабіць што-н. прадметам гандлю дзеля матэрыяльнай выгады.

Г. сваім сумленнем.

3. Займацца гандлем як прафесіяй.

Гандлюе ў магазіне.

Вучыцца г.

4. Пра гандлёвае прадпрыемства: прадаваць, адпускаць тавар.

Магазін гандлюе да 22 гадзін.

|| наз. гандлява́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадава́чка ’прадаўшчыца’ (ігн., Сл. ПЗБ). Лічыцца калькай літ. pardavėja ’тс’, паралельнай да kasėja ’канапка’, siuvėja ’швачка’ і пад. (Baltistica, 26, 2, 167), параўн., аднак, у Скарыны продавач і балг. продава́чка, што сведчыць аб магчымасці самастойнага утварэння ад прадаваць, гл. прадаць (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 1, 329).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малато́к, -тка́ м., в разн. знач. молото́к; (плотничий — ещё) ручни́к;

прадава́ць з ~тка́ — продава́ть с молотка́;

пайсці́ з ~тка́ — пойти́ с молотка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зе́лень ж., в разн. знач. зе́лень;

з. садо́ў — зе́лень садо́в;

адліва́ць ~нню — отлива́ть зе́ленью;

прадава́ць з. — продава́ть зе́лень;

пары́жская з. — пари́жская зе́лень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыла́вак, ‑лаўка, м.

Асобы стол у магазіне, які служыць для продажу з яго тавараў, прадуктаў. Падбярэцкі першы ўбег у магазін, але да прылаўка не стаў, адышоўшыся ў куток да грубкі, дзе была бочка з рыбай. Пташнікаў. Дзве дзяўчыны спрытна завіхаліся за прылаўкам: абслугоўваючы пакупнікоў, адважвалі хлеб, прымалі грошы. Лынькоў.

•••

З-пад прылаўка — незаконна, не ўсім (прадаваць, гандляваць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манаполька ’дзяржаўная крама (ў Расіі), у якой прадавалі гарэлку’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. монополия ’дзяржаўны продаж гарэлкі’ (якое з новав.-ням. Monopolia < с.-лац. monopolium < ст.-грэч. μονοπώλιον ’індывідуальнае права на продаж’: μόνος ’адзін’ + πωλεῖνпрадаваць’) пры дапамозе суфікса ‑к‑a, як ла́ўка. У рус., польск., чэш. мовах гэта лексема азначае ’дзяржаўная гарэлка’. Ст.-бел. монополия (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. monopolija ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́зніца I ж. ра́зница, разли́чие ср.

ро́зніца II ж., торг. ро́зница;

прадава́ць у ~цу — продава́ть в ро́зницу;

о́птам і ў ро́зніцуо́птом и в ро́зницу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саспе́ць, ‑ее; зак.

Разм.

1. Паспець, стаць спелым (пра плады і пад.). Не сядзець жа, склаўшы рукі, на прызбе ды чакаць, пакуль жыта саспее. Хадановіч.

2. перан. Скласціся, набыць завершаную форму. У штабе саспеў новы план. Колас. У .. [Ганны] саспела рашэнне, якое яна не хацела прымаць адна. Кавалёў.

3. Спец. Набыць у працэсе вытрымкі найлепшыя для выкарыстання якасці. Як толькі саспелі сыры,.. [Пятрок] павёз іх прадаваць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гандлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

1. кім-чым, з кім-чым і без дап. Весці гандаль. Гандляваць лесам. Гандляваць з суседнімі краінамі. Вучыцца гандляваць. // перан.; кім-чым. Рабіць што‑н. прадметам гандлю, паступацца чым‑н. высакародным дзеля нежывы, матэрыяльнай выгады. Гандляваць сумленнем.

2. Быць гандляром, займацца гандлем як прафесіяй. Марцін зноў пачаў гандляваць. Цяпер рабіў гэта асцярожна, меў толькі невялікую мясную краму, асноўны капітал трымаў на кніжцы. Карпюк. // Прадаваць, адпускаць тавар пакупнікам. Гандляваў цэлы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Правесці (праводзіць) у жыццё; ажыццявіць (ажыццяўляць), здзейсніць (здзяйсняць). Рэалізаваць планы. Рэалізаваць задумы. □ [Райхенау:] Перад пагрозаю смерці ваша галава пачала інтэнсіўна дзейнічаць. Ну што ж, паспрабуйце рэалізаваць свае планы. Дзейнічайце. Губарэвіч. Адстойваць дабро — значыць раззбройваць зло, вынішчаць яго карэнне і рэцыдывы.. Гэта добра разумее Мікола Маляўка, хоць яшчэ і не поўнасцю рэалізуе свае дэкларацыі. Грахоўскі.

2. Перавесці (пераводзіць) у грошы; прадаць (прадаваць). Рэалізаваць прадукцыю. Рэалізаваць тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)