Снава́дла ‘прылада для снавання красён’, ‘станок для снавання красён’ (в.-дзв., ігн., Сл. ПЗБ), снаві́дла ‘тс’ (паст., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. snowadło, аб чым сведчыць суф. ‑dło; польскае слова ўзыходзіць да прасл. *snowadło < *snovati ‘снаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валье́ра ’абгароджаная пляцоўка для звяроў або птушак’ (КЭС). Рус. вольер, укр. вольера, вольер, польск. woliera, чэш. voliera. Запазычана, відаць, праз польскае пасрэдніцтва (на што ўказвае род) з франц. vollere ’птушнік’ (Шанскі, 1, В, 155; Рудніцкі, 1, 473).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасава́ць ’гладзіць прасам’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.). З польск. prasować ’тс’ (Кюнэ, Poln., 89). Польскае слова узыходзіць да ням. pressen ’націскаць’ (гл. Фасмер, 3, 354), паводле Банькоўскага (2, 760), першапачаткова пра выцісканне алею, соку; друкаванне (1542 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Схе́ма ’спрошчаны чарцёж, агульны план, накід’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), схэ́ма ’тс’ (Ласт.). Запазычана праз польскае пасрэдніцтва або непасрэдна з лац. schema ’выгляд, знешнасць, фігура’, што паходзіць з грэч. σχῆμα ’тс’ (Фасмер, 3, 815; ЕСУМ, 5, 490).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́пка ’пятля для кручка’ (Жд.). З польск. haftka ’кручок з пяцелькаю’ праз этапы гафтка (гл.) > (г)аптка. Параўн. гафтачка, гаптачка, гапачка. Польскае слова сустракаецца і без пачатковага h ужо ў старапольскай мове. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пліса́к, плысак ’плытагон, плытнік’ (Маслен.; іван., кобр. Нар. лекс.; ТС). З польск. flisak ’тс’ (< flis ’сплаў тавараў па рацэ’: iść na flis ’ісці на ваду’ < ням. fliess‑wasser ’тс’, Банькоўскі, 1, 376); паводле Слаўскага (1, 232), польскае flis з ням. Flösse ’сплаў леса’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скраві́ны ‘тое, што застаецца пры веянні і ачыстцы збожжа’ (…скравины и мекина) (Анім. дад.). Гл. папярэдняе слова. Утварэнне, відаць, ужо на беларускай глебе, таму што польскае з гэтым суфіксам не адзначаецца. Магчыма, ад *скраіны ‘тое, што падае з краю’, гл. край 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апі́нія ’рэпутацыя, гонар’ (Сцяшк., Сцяц.). З польск. opinia ’думка, погляд’, ’рэпутацыя’ < лац. opinio ’думка, рэпутацыя’, на што ўказвае абмежаванае пашырэнне слова (толькі на Зах. Беларусі). Параўн. ст.-бел. (пачатак XVII ст.) опиния ’думка’ (Гіст. лекс., 108), запазычанне праз польскае пасрэдніцтва (Гіст. Мовы, 1, 297).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палі́цыя ’у дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах сістэма асобых органаў дзяржаўнага апарату для аховы існуючага парадку’ (ТСБМ). Праз рус. поли́ция або польск. policja з ням. Polizei ад лац. politīa: грэч. πολιτεία. У рус. мове таксама праз польскае пасрэдніцтва (гл. Праабражэнскі, 2, 93; Фасмер, 3, 310).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́дыё ’устройства для прыёму гукаў’ (ТСБМ), ра́дзіво, ра́дзіва, ра́діво, ра́дзія ’радыё’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Скарбы, Мат. Маг. 2). Паходзіць з лацінскага radio ’выпраменьваю’. У беларускую мову трапіла праз польскае або рускае пасярэдніцтва, параўн. рус. ра́дио, польск. radio. У гаворках набыло беларускае фанетычнае аблічча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)