віча́нішча, -а, н.

Поле, з якога сабралі ўраджай вікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўся́нішча, -а, н.

Поле, на якім рос авёс.

Араць а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паддо́следны, -ая, -ае.

Які служыць аб’ектам навуковага доследу.

Паддоследнае поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шырачэ́зны, -ая, -ае (разм.).

Вельмі шырокі.

Шырачэзнае поле.

Шырачэзныя штаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бур’я́н, -у́, м., зб.

Агульная назва буйнасцябловага пустазелля.

Поле зарасло бур’янам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ми́нный воен. мі́нны;

ми́нный загради́тель мі́нны загараджа́льнік;

ми́нное по́ле мі́ннае по́ле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́хавішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Поле, на якім рос гарох.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капу́снішча, -а, мн. -ы, -нішч і -аў, н.

Поле, з якога сабрана капуста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баво́ўнішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Поле, на якім рос бавоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агля́нуць, -ну, -неш, -не; агля́нь; зак., каго-што.

Акінуць позіркам; азірнуць.

А. поле.