Зу́рзаць, зурзець, зурзіць ’бубніць, бурчаць’, зу́рза ’буркун, плакса’, зу́рзалаплакса’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. (?) дыял. zur‑zać ’пішчаць, капрызіць’ («з Літвы», Карловіч). З літ. zúrza ’буркун’, zur̃zti ’гусці’ гукапераймальнага паходжання (Фрэнкель, 1280, 1281). Сл. паўн.-зах., 2, 330; Лаўчутэ, Сл. балт., 66. Зурзала на бел. глебе з суф. ‑л‑а ад дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўга́чплакса’ (Мат. Маг. 2; Сцяц.). Да раўці (гл.) з няяснай суфіксацыяй, магчыма, пад уплывам наступнага слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́нзіць ‘плакаць’ (Сцяшк. Сл.). Да слініць ‘тс’ (гл. сліна) праз *слінзаплакса’ як рэўза ‘тс’ ад раўці ‘плакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ўґала, ро́ўґало, раўга́чплакса’ (Сцяц.), ро́ўгаць ’моцна плакаць’ (смарг., Сл. ПЗБ), якое Грынавяцкене супастаўляе з літ. raudóti ’тс’ (там жа, 4, 306). Можна згадзіцца з такім меркаваннем, дапускаючы мену літ. ‑d‑ > бел. ‑ґ‑ пад уздзеяннем раґі ’пацёкі на вокнах’. Лаўчутэ (Балтизмы, 129) у якасці балтыйскага адпаведніка падае літ. raudãliusплакса’, тлумачачы мену ‑d‑ > ‑g‑ у балт. мовах як заканамерную.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́зік ’дзеяч’ (Янк. Мат.). Ад рызыкава́ць (гл.) з дапамогай суф. ‑ік як дры́жык ’палахлівец’, вы́цікплакса’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́мзаплакса’ (ТС), рэ́мзаць ’капрызіць, плакаць, румзаць’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., ТС), рэ́мза́ці ’надакучваць размовай’ (івац., Жыв. сл.). Суадносіцца з рэмжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скліме́ць ‘плакаць, хныкаць’, скліма́плакса, піскуха’ (Юрч.). Няясна; магчыма да слім (гл.) з ‑к‑, як у склізкі/слізкі, з нетыповым семантычным развіццём.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рэві́ла, рэвіло ’усеагульны роў; плакса’ (ТС). Экспрэсіўная форма з адценнем узмацняльнасці ад раўці (гл. роў2), аналагічна мазіла ’мазь’ (З нар. сл.), равула ’румза’ (Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́йза ’неахайніца’ (Сцяшк. Сл.), ’назола’ (івац., Жыв. сл.), рэ́ўза ’неахайніца’ (Касп.). Магчыма далейшае развіццё значэння ад ’плакса’ да ’неахайніца’ (гл. рэўза). Параўн. яшчэ рэмзаць, румзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ню́ня ’негаваркі чалавек’ (Сл. ПЗБ), ’маўклівы, скаваны ў рухах чалавек’ (міёр., З нар. сл.), ’сугней (у размове з дзецьмі)’ (ТС), ’плакса’ (Яўс.), ню́нька ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’не надта разумны’ (полац., Нар. лекс.), укр. ню́няплакса’, нюня́вий ’плаксівы’, рус. нюня ’разява, мямля, сугней; плаксівая жанчына’, нюня, нюнька ’лялька, пішчалка з явару’ (смал.), польск. niunia, niuńka ’мямля, разява; недацёпа на выгляд’, чэш. ňuma (< ňuňa) ’тс’. Гукапераймальнае, параўн. нюні (гл.) і іншыя т. зв. дзіцячыя словы (Махэк₂, 402).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)