Пеленгава́ць ’выхоўваць, песціць, мілаваць’ (Нас.), ’даглядаць, клапаціцца’ (Сцяшк. Сл.), пелянґава́ць ’даглядаць’ (шальч., Сл. ПЗБ), пеле́гаваць ’выхоўваць, няньчыць, песціць; біць’ (Растарг.). З польск. pelęgnować, pielęgować, pielegować ’даглядаць, песціць’, ’клапаціцца’, якое з ням. pflegen (в.-ням. phlëgan) ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., каго-што.
1. Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку¹.
Л. дзіця.
2. Пяшчотна дакранацца да каго-н., чаго-н., гладзіць.
Л. сабаку.
3. перан. Песціць, выклікаць прыемнае адчуванне.
Сонца л. твар.
|| наз. ла́шчанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
галу́біцца, ‑біцца; незак.
Нар.-паэт. Мілавацца, песціць, лашчыць адзін аднаго. [Міхась (да Адася і Надзі):] Ну, галубкі, досыць галубіцца вам! Прызнавайцеся, калі вяселле ваша гуляем? Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад песціць (у 1–3 знач.).
2. у знач. прым. Капрызны, распешчаны. Пешчанае дзіця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаро́мнік, ‑а, м.
Разм.
1. Уст. Той, хто ўжывае ў посныя дні скаромную ежу, не песціць.
2. Той, хто ўжывае непрыстойныя словы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
избало́вывать несов. (изнеживать) пе́сціць, распе́шчваць; (портить излишним баловством) ба́лаваць, разбало́ўваць; (портить потворством) разду́рваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Танянёх ’выгук пры няньчанні дзіцяці’ (Нас., Касп.); танянёха ’дзіця, якое любіць, каб яго песцілі’, танянёхаць ’песціць, няньчыць’, танянёшыць ’тс’ (Нас.), танянёхацца ’непамерна песціць’ (полац., Нар. лекс.), танянёшыцца ’нянькацца, вазіцца’ (Нас.). Гукапераймальнае, параўн. укр. танана́ ’выгук здзіўлення’, балг. танани́кам ’падспеўваць’, макед. тананика ’тс’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пяле́гаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., каго-што.
Абл. Аддаваць шмат увагі каму‑, чаму‑н., любоўна даглядаць; песціць. Густыя светла-каштанавыя валасы, якіх.. [Чорны] ніколі не песціў і не пялегаваў, кучаравіліся самі сабой. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Куко́біць ’песціць, даглядаць’ (Нас., Бяльк., Яруш., Касп., Кос., Гарэц., Др.-Падб., Шн.). Бел. кукобіць ад кукобау якое ўтворана па мадэлі худы > худоба, што дае права на рэканструкцыю *кук ’той, хто даглядае, песціць’. Гэта адпавядае літ. kaukas ’дамавік (дух, які прыносіць дабро дому)’ (гл. Тапароў, J–К, 293). Становіцца зразумелым і значэнне кукобіцца ’гняздзіцца’ (’быць звязаным з домам’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распе́сціць, ‑пешчу, ‑песціш, ‑песціць; зак., каго-што.
Сапсаваць празмернымі пяшчотамі; зрабіць спешчаным, капрызным, распусным. Распесціць адзінае дзіця. □ Чаму яе Косця зрабіўся такі? Не паважае старэйшых... Мабыць, і [Ганя] распесціла яго, як Ванда Адамаўна свайго сына?! Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)