Наўпа́кі ’насуперак, наадварот; паўторна’ (Гарэц.), каўпакі, наопакі, навбпакі ’надварот; навыварат; насуперак’ (ТС). З на і опакі ’ў адваротны бок, наадварот’ (прасл. *оракъ ’тс’), параўн. у закляцці, калі робяць завітку: Кручу, верчу на опакі, шоб у его не было ні семʼі, ні товару, ні хлеба, ні мукі (на опакі значыць наадварот, бо закручвалі жыта, збожжа, расліну з захаду на ўсход) (пін., Кольб., 444). Параўн. укр. на опаки, рус. на́пако, чэш. naopak, славац. näpaky (Махэк₂, 415), серб.-харв. наопак, наопако, славен. набрак (Фасмер, 3, 42; Бязлай, 2, 213–214), балг. наопако, макед. наопаку, наопачки. Гл. опакі. Значэнне ’паўторна’, відаць, да пак ’яшчэ’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арыента́льны. З 1599 (Жураўскі, Працы IM, 7, 214; Гіст. лекс., 113) з лац. orientalis ’тс’ ад Oriens усход’. Сучаснае літаратурнае беларускае слова, магчыма, паўторна запазычана праз рус. ориентальный, дзе з 1705 орьентальный праз польскую (Фасмер, 3, 152). Параўн. арыгінал, арыентацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапазі́цыя ’прапанова’ (ТСБМ). Ст.-бел. пропозиция, пропазыцыя ’прэтэнзія аднаго з цяжэбнікаў пасля следства’ < польск. propozycja < лац. prōpositiō (Булыка, Запазыч., 267). Сучаснае беларускае слова было паўторна запазычана з польск. propozycja або рус. пропозиция ’прапанова’ (Гіст. мовы, 233), якія ўзыходзяць да той жа лацінскай крыніцы. Лац. prōpositiō ад proponere ’прапанаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перазня́ць, ‑зніму, ‑знімеш, ‑зніме; зак.

1. каго-што. Зняць, сфатаграфаваць нанава, яшчэ раз. Перазняць кадр фільма. // Сфатаграфаваць з малюнка, гравюры, фотакарткі і пад.

2. што. Зняць новую копію з чаго‑н. Перазняць копію з пасведчання.

3. што. Зняць новы план пры дапамозе якіх‑н. інструментаў.

4. што і без дап. Паўторна зняць (карты).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каласава́ць 1, ‑суе; незак.

Выпускаць колас у працэсе росту (пра злакі). Жыта каласуе. Пшаніца каласуе. // Пра поле, ніву, на якіх пасевы выпускаюць колас. Шумяць, каласуюць зялёныя нівы На вольных прасторах маёй Беларусі. Хведаровіч.

каласава́ць 2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

Разм. Паўторна абмалочваць каласы, якія засталіся цэлымі пасля першай малацьбы. Каласаваць ячмень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іера́рх ’назва епіскапа’, іера́рхія ’парадак падпарадкавання ніжэйшых званняў вышэйшым па строга вызначаных ступенях’. Крыніца: грэч. ἱεράρχης (ἱερός ’свяшчэнны’ + ἀρχή ’улада’), адкуль суфіксальнае ўтварэнне ἱεραρχία. Шанскі, 2, I, 16. Ст.-бел. иерархъ, иерархия з 1601 г. (Булыка, Лекс. запазыч., 183) са ст.-рус. Няма падстаў лічыць паўторна запазычаным з рус. у XX ст. (як Крукоўскі, Уплыў, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяша́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мяшаць ​1 (у 1, 2 знач.).

2. у знач. прым. З прымессю чаго‑н. Мяшанае малако. Мяшаная смятана.

3. у знач. прым. Разнародны. Мяшанае насельніцтва. // Які складаецца з розных парод. Мяшаны лес. // Змешаны з розных элементаў. [Дзяўчына] размаўляла на мяшанай польскай і рускай мовах. Карпюк.

4. у знач. прым. Разм. Узараны паўторна. Мяшанае ворыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́йсавацьпаўторна малаціць каласы пры малацьбе коннай малатарняй і ўручную’ (Мат. АС, Варл.), по́ясаваць, поі́саваць, по́льсаваць, по́йсаваць, пэ́йсаць ’аддзяляць зерне ад асцюкоў (пра ячмень)’, ’біць каго-небудзь’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З літ. paisýti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 48). Параўн., аднак, рус. дыял. полсова́ть ’моцна біць; паласаваць’, полысать ’рваць на часткі; біць, хвастаць’, арэальна не звязаныя з балтыйскай тэрыторыяй, паходжанне якіх застаецца нявысветленым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́лец ‘крэсла’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Гарэц., ПСл), стале́ц ‘столак, услон’ (Нар. Гом.), ‘зэдлік’ (Ласт.). Ст.-бел. столецъ ‘трон, прастол; сталіца’ (1434 г.) з ст.-польск. stolec (Булыка, Лекс. запазыч., 35). Гл. таксама Кохман, Stosunki, 129. Значэнне ‘крэсла’ развілося ўжо, відаць, у беларускай пад уплывам сто́лак (гл.) або было паўторна запазычана з польск. дыял. stołec ‘крэсла (са спінкай)’; параўн. яшчэ укр. стіле́ць ‘крэсла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пералічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.

1. каго-што. Злічыць нанава.

П. кнігі паўторна.

2. каго-што. Злічыць адно за другім усё, усіх.

П. прысутных.

3. каго-што. Назваць, упамянуць усіх, усё.

П. недахопы.

4. што. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.

П. фунты ў кілаграмы.

5. што. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.

П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.

Пералічыць на пальцах каго-што (разм.) — назваць (пра колькасць каго-, чаго-н.).

|| незак. пералі́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.) і пераліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.); наз. пералічэ́нне, -я, н.

Плаціць па пералічэнні.

|| наз. пералі́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)