Ёцка ’маленькае парася’ (Шат.) Магчыма, да воклічаў для адгону свінні. Параўн. з укр. ацю, бел. ацю, укр. ацю, польск. a ciu. Аналагічныя ўтварэнні цюця ’сабака’, дзюдзя ’свіння’ (Цыхун, ЭСБМ, 1, 226); параўн. таксама Краўчук, ЭСБМ, 2, 73–74; Смаль-Стоцкі, Приміт., 114–115, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабанчу́кпарася’ (КСТ). Ад кабан1 (гл.) і суф. ‑чук. Параўн. хлапчук, курчук, свінчук. Не выключана, аднак, што гэты суфікс у канкрэтных выпадках — вынік узаемадзеяння розных суфіксаў у пагранічных дыялектных зонах. Параўн.: хлапча, курча, свінча (суф. ‑ч‑а) і памяншальныя ўтварэнні на ‑ук/‑юк, характэрныя для заходнебеларускіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вор зло́дзей, -дзея м., мн. зладзе́і, -дзе́яў,

на во́ре ша́пка гори́т погов. на зло́дзеі ша́пка гары́ць; ≅ хто парася́ ўкраў, таму́ ў вуша́х пішчы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вась-вась-вась ’падзыўныя словы для кормнага кабана’ (Янк. III). Рус. дыял. вац!, ва́цу́! ’тс’, укр. ваць!, вацю́! ’тс’. Як думаў Р. Смаль–Стоцкі, гэта варыянты слова паць! < паця́парася’. Супраць гэтай версіі Рудніцкі (1, 329), які лічыць, што усё гэта варыянт выклічніка ацю! (адгоннае слова для свіней; да форм апошняга параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 123–124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заліўны́ в разн. знач. заливно́й; (о землях — ещё) по́йменный, поёмный;

з. луг — заливно́й (по́йменный, поёмный) луг;

а́я труба́ — заливна́я труба́;

о́е парася́ — заливно́й поросёнок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заліўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які затапляецца вадой у час паводак. Заліўны луг. □ На заліўных берагах Савойкі трава густая. Дуброўскі.

2. Вельмі моцны, густы, праліўны (пра дождж). Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж. Сабаленка.

3. Спец. Прызначаны для залівання. Заліўная гарлавіна.

4. Заліты густым наварам і астуджаны. Заліўное парася. // у знач. наз. заліўно́е, ‑ога, н. Халодная страва з мяса або рыбы, залітых густым наварам і астуджаных. Заказаць заліўное.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Барда́1 ’брага’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ). Рус. барда́, укр. барда. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў: тое ж самае, што і бурда́ (гл.). Фасмер (1, 126) указвае на паралелі салта́н|султа́н. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 43; Рудніцкі, 80. Сюды і бел. бардахлы́ст ’п’яніца’ (Нас.) да барда́ і хлыста́ць. Парася. рус. бурдохлы́ст ’вельмі дрэнная ежа, дрэнны напітак’ (гл. Фасмер, 1, 207, пад брандахлы́ст).

Барда2 ’тупая сякера’ (Касп.). Гл. барта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіны́ ‘які мае адносіны да свінні’, ‘свінячы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Скарбы, Сл. ПЗБ), сьвінны́ ‘тс’ (Ласт.). Укр. свини́й, рус. свино́й, ст.-слав. свинъ. Прасл. *svinъ з’яўляецца кантынуантам і.-е. *su̯īno‑ ‘які належыць да свінні, свінскі’ (Борысь, 624), утворана ад і.-е. *sūs ‘свіння’ і адпавядае лац. suīnus ‘свіны’, гоц. swein н. р. ‘свіння’, грэч. ΰινος ‘свіны’, ст.-інд. sūkarás ‘свіння’, авест. hū‑ ‘парсюк’, лац. sūs, англасакс. парася’, алб. thi ‘свіння’, лат. suvẽnş, sivẽnşпарася’; гл. Траўтман, 294; Фасмер, 3, 578. Большасць даследчыкаў (гл. напрыклад Вальдэ-Гофман, 2, 636; Брукнер, 537; Фасмер, 3, 579; Майргофер, 3, 490) лічаць і.-е. *sūs дэрыватам ад гукапераймальнага *su‑, тады ст.-інд. sūkarás азначае ‘жывёліна, якая робіць su‑’. Паводле іншых аўтараў (Уленбек, 339; Махэк₂, 596 і наст.), і.-е. *sūs роднаснае ст.-інд. sútē, sāuti, súyatē ‘нараджае’, і.-е. *seu‑ ‘нараджаць’. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1388; Сной₁, 624; БЕР, 6, 548; Борысь, 623–624. Сюды ж свіны татко: сагнуўса бы свіны татко (Сержп. Прымхі), дзе прыметнік мае хутчэй за ўсё прыніжальнае (пагарджальнае) значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́зімка ’азімая пшаніца’ (Сцяшк.; брэсц., Нар. лекс.). Хутчэй за ўсё вынік семантычнай кандэнсацыі словазлучэння тыпу пшаніца на зіму (пасеяная) або са сцягнутага *назімая пшаніца, параўн. укр. назімий ’азімы’, такая мадэль з прыназоўнікам *na вядома і іншым славянскім мовам, параўн. серб.-харв. на́зимепарася да аднаго года’, назимац ’паршук’; іншае значэнне прыназоўніка (прэфікса) у в.- і н.-луж. nazyma ’восень’, першапачатковая семантыка ’ў напрамку зімы, паказваючы на зіму’ (Шустар-Шэўц, 13, 995), польск. дыял. nazima ’позняя восень’, параўн. налёцце ’будучы год’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ушчамі́цца сов.

1. прищеми́ться, ущеми́ться, защеми́ться;

па́лец ~мі́ўся — па́лец прищеми́лся (ущеми́лся, защеми́лся);

2. (у што) застря́ть (в чём); завя́знуть (в чём);

парася́ ўшчамі́лася ў плот — поросёнок застря́л (завя́з) в забо́ре

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)