кансульта́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Парада спецыяліста па якім-н. пытанні.

Атрымаць кансультацыю.

2. Установа, якая аказвае дапамогу насельніцтву парадамі спецыялістаў па якіх-н. пытаннях.

Юрыдычная к.

3. Дадатковыя заняткі выкладчыка з навучэнцамі для лепшага засваення прадмета.

Расклад кансультацый перад сесіяй.

4. Абмеркаванне якога-н. пытання спецыялістамі.

Склікаць кансультацыю юрыстаў.

|| прым. кансультацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Намова ’нагавор, паклёп’ (Гарэц., Др.), ’падгавор’ (Яруш.), ’дагавор, згода’ (Сцяшк.), а таксама намоў ’нагавор’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), на́мо́ўка ’паклёп’ (Нас., Гарэц.), на́маўка ’загавор, урокі’ (Нік., Оч.), ст.-бел. намова ’нагавор, падбухторванне, парада’, ’нарада суддзяў’ (Гарб.). Ад намовіцца ’згаварыцца, дамовіцца’, гл. мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павуча́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. павучаць.

2. Парада, настаўленне. Асабліва безуважным быў Грышка да дзедавых павучанняў, калі недзе яго чакалі сябры... Паслядовіч. — Другі раз, перш чым сказаць што, падумай, — папярэдзіў [Валодзю] Паўлік, які любіў чытаць хлопцам павучанні. Рунец.

3. Пропаведзь, прамова, якія ўтрымліваюць павучальныя парады. Сказаць павучанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напу́тственный ска́заны на даро́гу; да́дзены на даро́гу;

обрати́ться с напу́тственной ре́чью сказа́ць сло́ва на даро́гу;

напу́тственный сове́т пара́да на даро́гу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаліка́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Няветлівы ў абыходжанні з людзьмі; грубы. — Ты не злуй, ён п’яны і, праўда, крыху недалікатны. Чорны. [Міхась] распачаў перагаворы з недалікатным гаспадаром двара. Якімовіч. // Няскромны, нетактоўны. Недалікатнае пытанне. Недалікатная парада.

2. Пазбаўлены мяккасці, рэзкі; неасцярожны. Недалікатны дотык. Недалікатныя рухі.

3. Які мае грубую афарбоўку, пах і пад. Недалікатныя духі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раі́ць ’радзіць’ (ТСБМ; даўг., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ра́іцца ’радзіцца, прасіць парады’ (ТСБМ), ра́іннепарада’ (Нас., Бяльк.). Аднакарэннае да ра́дзіць (гл.). I на месцы д, т з’яўляецца тыповай фанетычнай асаблівасцю беларускіх і польскіх гаворак, параўн. бел. дыял. айце́ц (рус. оте́ц), во́йчым (рус. о́тчим). Першапачаткова, відаць, у вытворным ст.-бел. радца > райца ’член рады’ (Ст.-бел. лексікон).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наву́ка (ТСБМ, Яруш., Гарэц.), ст.-бел. наука ’навука, сістэма ведаў; вучоба; навучанне; урок, нешта павучальнае; казань, пропаведзь; парада’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 65). Укр., рус. наука, польск., чэш., славац. nauka, в.-луж. nawuka, балг., макед. наука, серб.-харв. наука, славен. nauk ’навучанне, вучэнне, урок, прыклад, папярэджанне’. З *na‑ і ‑uk, гл. вучыць (Фасмер, 3, 49; Махэк₂, 666; спец. адносна ўсходнеславянскага слова гл. Кохман, SOr, 29, 115–120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навуча́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. навучаць — навучыць (у 1 знач.). // Прывіццё якіх‑н. ведаў, навыкаў. Працэс навучання. Політэхнічнае навучанне.

2. Разм. Парада павучальнага характару. — Ты можа б кінуў ужо чытаць мне свае навучанні?.. — гнеўна кінула.. [Лена] вачамі на брата і выйшла. Лынькоў. [Крысціна] цвёрда памятала матчына навучанне. Васілевіч.

•••

Вочнае навучанне — навучанне з пастаянным наведваннем заняткаў (у адрозненне ад завочнага).

Ланкастэрская сістэма навучання гл. сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

указа́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. указаць.

2. Службовае распараджэнне, загад. Дзед Талаш .. вёў свае баявыя аперацыі самастойна або па ўказанню прадстаўнікоў падпольных камуністычных арганізацый. Колас. // Настаўленне, парада, што і як трэба рабіць. Метадычныя ўказанні. □ Харошка вельмі стрымана, але ўнушальна рабіў ўказанні камандзірам. Кавалёў.

3. Заўвага, паведамленне, сведчанне чаго‑н. Усе ўказанні чытачоў на .. недахопы і добразычлівую іх крытыку аўтар прыме з удзячнасцю. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэцэ́пт, -а, М -пце, мн. -ы, -аў, м.

1. Прадпісанне ўрача аб саставе лякарства, яго прыгатаванні і спосабе прымянення.

Выпісаць р. на парашкі.

Водпуск лякарстваў па рэцэптах.

Р. на акуляры.

2. Спосаб прыгатавання чаго-н.

Кулінарныя рэцэпты.

Р. варкі грыбоў.

3. перан. Настаўленне, парада, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку.

Цяжка даць р. на ўсе выпадкі жыцця.

|| прым. рэцэ́птавы, -ая, -ае (да 1 знач.), рэцэ́птны, -ая, -ае (да 1 знач.) і рэцэпту́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Рэцэптавы або рэцэптны бланк.

Рэцэптурны аддзел (у аптэцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)