Тапо́ршчыць ’тапырыць’ (ТСБМ), ’надуваць, крывіць (вусны, пысу)’ (Нас., Байк. і Некр.), ’выпінаць, вылупляць’ (Ласт.), тапо́ршчыцца ’надувацца, натапырвацца’ (Байк. і Некр.), ’паміраць (з’едліва-жартаўлівае)’ (Нас.). Параўн. рус. топо́рщить ’выстаўляць, натапырваць’. Звязана з тапырыць (гл.), параўн. тапаршчыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смерць, -і, мн. -і, смярце́й, ж.

1. Спыненне жыццядзейнасці арганізма.

Раптоўная с.

Быць пры смерці (паміраць).

2. у знач. вык. Бяда, гора; спыненне якой-н. дзейнасці.

Творчая няўдача для яго — с.

Біялагічная смерць — поўнае спыненне біялагічных працэсаў у клетках і тканках арганізма.

Клінічная смерць — прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняцца, але тканкі яшчэ ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць.

Да смерці (разм.) — вельмі моцна.

Не на жыццё, а на смерць — не шкадуючы жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мірс ’страх, які даводзіць чалавека да непрытомнасці’ (Карскі, Труды). Балтызм, які Карскі (там жа, 393) супастаўляе з літ. mirksóti, mirksaũ ’сядзець з напаўрасплюшчанымі вачамі’ або з mir̃tiпаміраць’. Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

издыха́ние книжн. / быть при после́днем издыха́нии (при смерти) кана́ць, дахо́дзіць, канча́цца, паміра́ць;

до после́днего издыха́ния (до смерти) да са́мага ско́ну, да са́май сме́рці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́кацца ’лямантаваць, моцна крычаць’: пукаяцца там, аж с шкуры вылазіць (Шат.), ’паміраць (ад болю, ад прагнасці, ад смеху і пад.)’: у раскошы дзеўка аж пукаетца — хочэ замуж (Сержп.). Магчыма, у выніку эліпсіса, параўн.: (крычыць, смяецца і г. д.) аж на ём шкура пукаецца (Сержп.), што зводзіцца да пу́кацца ’лопацца’, гл. пукаць1. Аднак чэш. pykat ’цярпець’, ст.-чэш. ’аплакваць, шкадаваць каго-небудзь, галасіць’, серб.-харв. pȉčiti ’крычаць, плакаць’, якія Гаўлава (Acta Univ. Olomouc., Misc. Ling., 1971, 71–72) лічыць роднаснымі лат. pukātiēs ’наракаць, прычытаць’, а таксама ’стукаць, біць’ і літ. pukuoti ’біць’, сведчаць, магчыма, пра старажытны характар семантычнага пераходу ’біць, лопаць’ — ’лямантаваць’ — ’паміраць’, гл. таксама Кралікава, Česka slavistika, 1998, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галадамі́рыцьпаміраць з голаду; марыць голадам’ (Нас.). Не вельмі яснае ўтварэнне. Здаецца, гэта складанае слова, але не выключаецца, што яно сапсаванае; магчыма, гэта нейкае жартаўлівае ўтварэнне. Акрамя Насовіча, яно быццам больш нідзе не зафіксавана. Няма яго таксама ў рус. і ўкр. мовах. Можна меркаваць, што яно ўзнікла ў якімсьці дыялекце як гібрыд двух слоў: голад (дакладней, пэўнай формы гэтага слова) і мерці, мярэць і да т. п. Тады ’паміраць з голаду’ будзе першапачатковым значэннем, а ’марыць голадам’ — другасным. Другаснымі (вытворнымі) па паходжанню і па значэнню з’яўляюцца і зафіксаваныя ў Насовіча галадамі́ра, галадамі́рны ’той, хто мала есць’. Яшчэ далей стаіць яўна занесенае з іншых дыялектаў галадаме́р (Сцяц. Словаўтв.) ’ненаедны (якога цяжка накарміць)’. Паколькі гісторыя гэтай групы слоў застаецца невядомай, то, акрамя вельмі гіпатэтычных меркаванняў, сказаць што-небудзь пэўнае пра іх сапраўднае паходжанне вельмі цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кана́цьпаміраць, пакідаць жыццё, дажываць апошнія мінуты’, ’набліжацца да канца’ (ТСБМ, Гарэц., Сержп. Прымхі, Сцяшк., Мал.; КЭС, лаг.). Прасл. konati, утворанае ад konъ > ’канец, мяжа’ (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл. 10, 181–182 і 195–196 з разборам літаратуры). Сюды ж гродз. кана́цца і беласт. кона́тісе ’цягнуць жэрабя перад пачаткам гульні’ (Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абуме́рлы ’сумны, прыгнечаны’ (КТС). Супрун (Веснік БДУ, 1, 2, 68) параўноўвае з балг. умърлушва се губляць надзею, сумаваць’, омърлушвам се, умъля ’тс’, макед. омрлушува (се) ’быць прыгнечаным, заняпалым, апусціцца’. Бернар (RÉS, 41, 91) трактуе гэтыя словы як вытворныя ад прасл. mьrtiпаміраць’. Супрун бачыць у беларуска-балгарска-македонскай паралелі праславянскі рэлікт або пазнейшае паралельнае ўтварэнне. Зыходзячы з суфіксальнага разыходжання, хутчэй апошняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мор ’павальная смерць, эпідэмія’ (ТСБМ; віл., Сл. ПЗБ). Укр. мір, рус. мор, польск. mór, в.-луж. mór, чэш. тог, славен. mór ’тс’; серб.-харв. мор ’паміранне’, макед. мор ’мор, чума’, балг. морът, ст.-слав. моръ ’зараза, язва’. Прасл. morъ < mer‑tiпаміраць’. І.‑е. адпаведнікі: літ. mãras, maraĩ ’мор, чума’, ст.-інд. maras, māras ’смерць, мор’ (Бернекер, 2, 80; Фасмер, 2, 651).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́лаг ’падонкі, буза’ (Ласт.). Няясна; відаць, звязана са славац. talug ’гной у ране’, н.-луж. taług, tałog ’гной, гнойная маса’, серб.-харв. та́лог, tolȏg ’асадак, падонкі’, балг. та́лог ’асадак, ціна, іл’, макед. талог ’тс’. Прасл. *talogъ ’асадак’, якое звязваюць з *talъ ’талы, бясснежны’ (Шустар-Шэўц, 1496, гл. талы) і, магчыма, з *tolitiпаміраць; супакойваць’ (Бязлай, 4, 151), параўн. таліць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)