нагрува́сціць, ‑ашчу, ‑асціш, ‑асціць; зак., што і чаго.

1. Бязладна накласці, пакідаць, наваліць адну рэч на другую. Нагрувасціць кучу камення.

2. перан. Перапоўніць чым‑н. Нагрувасціць цытат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацю́каны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацюкаць.

2. у знач. прым. Запужаны, забіты; затуканы. І шкода пакідаць сваю хату, абжытую і цёплую; шкода маўклівай зацюканай маці. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няве́тліва,

1. Прысл. да няветлівы.

2. безас. у знач. вык. Нетактоўна, непрыстойна. Трэба было [Веры] ісці ў сваю бакоўку, там усялякай работы немаведама колькі, але няветліва пакідаць адну госцю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недамо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

Тое, што і недагаворанасць. [Туравец] стараўся нічога не ўтойваць ад Марыі Андрэеўны, не пакідаць недамовак, бо хацеў быць перад ёю чэсным і праўдзівым. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднасе́лец, ‑льца, м.

Разм. Жыхар або ўраджэнец сяла ў дачыненні да каго‑н. з гэтага ж сяла. Тодар.., астаўшыся ад усіх сваіх аднасельцаў, упрасіў прыёмшчыка не пакідаць яго аднаго з жытам назаўтра. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невыно́сны, ‑ая, ‑ае.

Які цяжка, немагчыма вынесці; нясцерпны. Невыносны сум. Невыносная гарачыня. □ Невыносны боль працінае плечы, тулава. «Беларусь». Фіскалам і даносчыкам стваралі такія невыносныя ўмовы жыцця, што яны мімаволі павінны былі пакідаць семінарыю. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оставля́ть несов.

1. в разн. знач. пакіда́ць;

2. (прекращать) кіда́ць;

3. (переставать трогать) не чапа́ць; см. оста́вить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм.

1. Рэзкім рухам пакідаць усё, многае.

2. а таксама чым. Шпурляць некаторы час. Любілі мы ў адліжныя дні і паваляцца ў [снезе] ды пашпурляць адзін у аднаго снежкамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парова́ть несов., с.-х.

1. пакіда́ць пад папа́р (у папа́ры) (по́ле);

2. (оставаться под паром) быць у папа́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отвлека́ться

1. (в сторону) адхіля́цца;

2. (абстрагироваться) адця́гвацца, абстрагава́цца; (не принимать во внимание) пакіда́ць у баку́ (што), не браць пад ува́гу (чаго);

отвлека́ться от ча́стностей пакіда́ць у баку́ (не браць пад ува́гу) дэта́лі;

3. страд. адця́гвацца; абстрагава́цца; см. отвлека́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)