Пёкаць1 ’малаціць цэпам’ (Варл.). Да пе́каць1 ’біць чым-небудзь’, ’біць увогуле’.

Пёкаць2 ’гараваць, пакутаваць’ (Варл.). Да пе́каць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

му́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

1. Цярпець мукі; пакутаваць. — Страляй!.. Страляй!.. Толькі разам з дзеткамі, каб не мучыліся ў лапах вашых!.. — не ўнімалася Марыля. Нікановіч. [Сабіна:] — Гэта ж праз вас я мучуся, жывучы з нялюбым, праз вас не ведаю шчасця... Сачанка. // чым. Пакутаваць ад якой‑н. хваробы, болю. Мучыцца жыватом. // чым. Вельмі непакоіцца, перажываць, клапоцячыся аб кім‑, чым‑н. Мучыцца ж бедны думкай штодзённай, Каб голад са свету не звёў. Купала.

2. Разм. Рабіць што‑н. з вялікім намаганнем, без асаблівага поспеху. Дзве гадзіны мучыліся.. [хлопцы] і знялі [з барсука] не скуру, а нейкія лахманы. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пакутаваць некаторы час. — Папакутаваў [палонны] небарака гадзінку-дзве і сканаў. М. Ткачоў. — Цяпер галоўнае нам з будоўляю канчаць трэба, — перадумаўшы, гаворыць чалавек. — Гады два пагаруем, папакутуем, а там жыць будзем як лепш не трэба. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. Зазнаць, перажыць многа пакут. Зямля Беларусі многа перапакутавала за сваю гісторыю. Але самы вялікі здзек, самую страшную лютасць зазнала яна ад рук фашысцкіх забойцаў і катаў. «Звязда».

2. Перажыўшы што‑н., кончыць пакутаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мардава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.

1. Выбівацца з сіл, знясільвацца. [Шэя:] — Ай, ай, няхай бы, сусед, мне даў [куфэрак], я б сам усё гэта зрабіў, навошта суседу мардавацца. Гартны.

2. Разм. Мучыцца, пакутаваць. Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова [экзаменацыйная]. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пражыць пэўны час у пакуце, мучэнні. [Ганна:] — Родненькі мой, Петрусёк, шчасце маё, я ўжо адпакутавала даволі, колькі нацярпелася знявагі без цябе. Нікановіч. // Пазбавіцца пакут, кончыць пакутаваць. Край ты мой, край — залатое Палессе! Ты адпакутаваў, знішчыў нягоды. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стагна́ць, стагну́, сто́гнеш, сто́гне; стагні́; незак.

1. Абзывацца стогнам.

Хлопчык ціха стагнаў ад болю.

2. перан. Скардзіцца, наракаць; пакутаваць.

Такі ўжо чалавек: стогне і стогне, як быццам толькі яму цяжка жыць.

3. перан. Утвараць працяглыя гукі, падобныя да стогну; аддавацца працяглым гулам на ўдары, гусці пад цяжарам чаго-н.

Стогнуць у траве кулікі.

Пад цяжарам вагонаў стогнуць рэйкі.

Стогне лес ад буры.

|| наз. стагна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трудны ‘цяжкі’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Вруб.; паст., Сл. ПЗБ), ‘нудны, прыкры, невыносны’ (Нас.), ‘цяжка хворы’ (Пан.), тру́дна ‘вельмі цяжка, вельмі моцна’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Ян., Сл. ПЗБ), ‘пакутліва (пры смерці), балюча, пякельна, нясцерпна’ (воран., в.-дзв., швянч., ашм., пруж., Сл. ПЗБ), ‘немагчыма’, ‘толькі б’ (Нас.), тру́дно ‘цяжка’ (Сл. ПЗБ), трудно́ ‘тс’ (Растарг.); сюды ж труднава́цьпакутаваць, гараваць’ (Сцяц.; маладз., Янк. Мат.), ‘цяжка хварэць, мучыцца пры цяжкай хваробе, перад смерцю’ (Рэг. сл. Віц., Пан., Сл. ПЗБ, Янк. 3.), ‘перажываць, хвалявацца, нервавацца’ (воран., Сл. ПЗБ), ‘трывожыцца’ (Сцяшк.), труднава́цца ‘турбавацца’, ‘пакутаваць, моцна перажываць’ (гродз., Нар. лекс.), ‘знаходзіцца ў цяжкім становішчы’ (Сцяшк. Сл.), трудні́ць ‘абцяжарваць, турбаваць’ (Нас.), ‘мучыць, цягнуць на ваніты’ (мядз., Нар. сл.), трудні́цца ‘мучыцца’, ‘пакутаваць ад болю, ад хваробы перад смерцю’ (віл., рагач., Сл. ПЗБ, Скарбы, Др.-Падб., Сцяшк. Сл.). Да труд2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

томи́ться

1. (мучиться) му́чыцца; (страдать) паку́таваць; (изнывать) знемага́ць; (скучать) нудзі́цца;

томи́ться в тюрьме́ паку́тавацьу́чыцца) у турме́;

томи́ться тоско́й му́чыцца (знемага́ць) ад тугі́;

томи́ться в ожида́нии чего́-л. нудзі́цца (знемага́ць), чака́ючы чаго́е́будзь;

2. кул. тушы́цца;

3. страд. му́чыцца; мардава́цца; мары́цца; тамі́цца; тушы́цца; см. томи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які немагчыма або цяжка вымераць. Бязмерная глыбіня. Бязмерная вышыня.

2. перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці). Заламаў дзед на галаве рукі і з бязмерным горам пазіраў на Панаса. Колас. [Колышаў] адчуваў бязмерную нянавісць да тых, хто прымушаў пакутаваць і катаваў гэтых людзей. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)