о́пера, -ы, мн. -ы, о́пер, ж.

1. Музычна-драматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне.

Оперы Ю.

Семянякі.

Саліст оперы. 3 другой оперы або не з той оперы (пра тое, што не мае дачынення да справы; жарт.).

2. Тэатр, дзе ставяцца такія творы.

Пайсці ў оперу.

|| прым. о́перны, -ая, -ае.

О. спявак.

О. тэатр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаро́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недарабіць.

2. у знач. прым. Незакончаны, незавершаны. Недароблены мост. □ Пры перапрацоўцы [аповесці] я паставіў сабе задачай: даць больш глыбокі паказ арганізуючай ролі рабочага класа і партыі ў справе калектывізацыі, пазбавіць аповесць па магчымасці ад слабых, схематычных, недаробленых месц. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відо́вішча, ‑а, н.

1. Тое, што паўстае, адкрываецца перад вачамі, з’яўляецца прадметам агляду. Было ў дарозе шмат відовішч, Малюнкаў розных, гора, слёз, Што тлум людскі з сабою нёс. Колас. Каровы, устрывожаныя відовішчам агню, збіліся ў гурт і наперабой рыкалі. Навуменка.

2. Паказ, прадстаўленне (тэатральнае, цыркавое і пад.). Рыхтавалася цудоўнае відовішча. Выступалі лёгкаатлеты Беларускай чыгункі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэманстра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Масавае шэсце для выказвання якіх-н. грамадска-палітычных настрояў.

Першамайская д.

2. Нагляднае азнаямленне з чым-н., публічны паказ.

Д. фільма.

3. Праяўленне, сведчанне чаго-н.

Д. патрыятызму.

4. Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.

5. Дзеянне, якое падкрэслена выказвае пратэст супраць чаго-н., нязгоду з чым-н.

Устроіць дэманстрацыю каму-н.

|| прым. дэманстрацы́йны, -ая, -ае (да 1, 2 і 5 знач.).

Дэманстрацыйныя табліцы.

Дэманстрацыйная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Муштр, муштра́ ’ваеннае навучанне, заснаванае на механічнай дысцыпліне і завучванні прыёмаў ваеннай справы’, му́штры ’прыдзіркі, празмерныя патрабаванні’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.), муштроўны ’задзірысты’ (дзятл.), муштроўна ’наўмысна’ (іўеў., Сл. ПЗБ), муштрава́ць, муштрува́ць ’выхоўваць, навучаць залішне строга’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.), муштроўка ’працэс навучання маладога паляўнічага сабакі’ (Інстр. III). З польск. musztra, mustra, muster і musztrować ’тс’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Кюнэ, Poln., 79; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 91), якія з ням. Muster ’узор’, mustern ’рабіць агляд’ < італ. mostra < с.-лац. monstraпаказ, дэманстрацыя’ (Праабражэнскі, 1, 573; Варш. сл., 2, 1075; Фасмер, 3, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фа́була, ‑ы, ж.

Паслядоўны паказ падзей, здарэнняў і пад. у мастацкім творы; схема развіцця мастацкага твора. Я .. ніяк не мог вызваліцца ад уражання, што слухаю зусім другога чалавека, чую зусім другі расказ, падобны да першага толькі сваёй знешняй фабулай. Шамякін. // Кароткі змест, пераказ чаго‑н. Фабула твора нескладаная. У чулай душы апавядальніка ажывае «жыцця мінулага пячаць» — успамін аб дзяўчынцы Вераніцы. Лойка.

[Ад лац. fabula — апавяданне, гісторыя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пантамі́ма, ‑ы, ж.

1. Тэатральны спектакль, у якім дзеючыя асобы выражаюць свае думкі і пачуцці не словамі, а мімікай, жэстамі, пластычнымі рухамі. // Адпаведны жанр у тэатральным мастацтве. // Цыркавы паказ феерычнага характару, у якім асобныя нумары злучаны пэўным сюжэтам.

2. Сюжэтная сцэна ў балеце, оперы, драме, заснаваная на драматычна выразнай ігры без слоў.

3. Жэсты, міміка як сродак размовы (звычайна пры няведанні або слабым веданні мовы).

[Ад грэч. pantómimos — які ўсё пераймае, імітуе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індывідуа́льнасць, ‑і, ж.

1. Сукупнасць характэрных, адметных рыс, якія вылучаюць якую‑н. асобу або з’яву. Мастацкая індывідуальнасць паэта. Індывідуальнасць стылю. □ У аповесці «Сонца пад шпалы» Хе. Шынклер выявіў сябе як пісьменнік са сваім почыркам, са сваёю творчаю індывідуальнасцю, са сваім стылем. Арабей.

2. Чалавек як уладальнік і носьбіт асабістых, характэрных для яго рыс, асаблівасцей; асоба. Гераізм мас у.. паэме раскрываўся праз паказ гераізму індывідуальнасцей. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храніка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хронікі (у 1, 2 знач.). У паэме [«Грозная пушча» Куляшова] пераважаюць гутарковыя апавядальныя інтанацыі: яны адпавядаюць хранікальнай паслядоўнасці падзей. Гіст. бел. сав. літ.

2. Які змяшчае ў сабе хроніку (у 3, 4 знач.); з’яўляецца хронікай. Джані Пучыні ў мінулым дакументаліст. Таму ў яго фільме так яскрава бачны ўплыў хранікальнага кіно. «Маладосць». // Дакументальна дакладны; такі, як у хроніцы. Хранікальны паказ фактаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цырк, ‑а, м.

1. Від тэатральнага мастацтва, які ўключае акрабатыку, эквілібрыстыку, жангліраванне, клаунаду, эксцэнтрыку, дрэсіроўку жывёл і пад. У цырку, у трэцім аддзяленні, Назарава давала прадстаўленне, — Вялізных тыграў утаймоўвала яна. Корбан.

2. Будынак з амфітэатрам і арэнай, прызначаны для цыркавых паказаў; установа, якая арганізуе такі паказ. Калі пабачыў акрабатаў у цырку, дык яны так ачаравалі яго, што ў Ніка нарадзілася мара стаць калі-небудзь сапраўдным акрабатам. Лынькоў.

[Лац. circus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)