зладзеява́ты, -ая, -ае.

Падобны на зладзейскі; хітры.

Зладзеяватая ўхмылка.

|| наз. зладзеява́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяву́чы, -ая, -ае.

Меладычны, падобны на спеў.

Пявучая гаворка.

|| наз. пяву́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́мчаты, -ая, -ае.

Колерам падобны на дым.

Дымчатыя акуляры.

|| наз. ды́мчатасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лёсападо́бны, -ая, -ае.

Падобны па сваіх уласцівасцях і выгляду на лёс².

Лёсападобныя суглінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

студзяні́сты, -ая, -ае.

Падобны на студзень², жэле.

Студзяністае рэчыва.

|| наз. студзяні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кудзе́лісты, -ая, -ае.

Падобны на кудзелю, пушысты, лахматы.

Кудзелістыя ніткі.

|| наз. кудзе́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыбулепадо́бны, -ая, -ае.

Па форме і выглядзе падобны на цыбулю.

|| наз. цыбулепадо́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лучко́вы, -ая, -ае.

Пра інструменты: падобны да лука па сваёй будове, выглядзе.

Лучковая піла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малі́навы, -ая, -ае.

1. гл. маліны.

2. Цёмна-чырвоны, падобны да колеру спелых малін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кругападо́бны, -ая, -ае.

Падобны па форме на круг.

Кругападобная дзялянка лесу.

|| наз. кругападо́бнасць, -і, ж.