паха́бнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто гаворыць непрыстойныя, пахабныя словы. — Якую мараль, у сувязі з гэтым, вы прапанавалі б, паважаны эскулап? Палюбоўніца заўсёды мілей, тым больш, калі яна маладая, а жонка старая... — Вы пахабнік, — коратка адазваўся доктар. — Уся справа ў тым, што гэта жанчына была таксама яго... жонкай. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старэ́йшына, ‑ы, м.

1. Гіст. Кіраўнік радавой абшчыны, які выбіраецца са старэйшых і самых паважаных яе членаў.

2. Самы вопытны, спрактыкаваны, паважаны член якога‑н. калектыву. Мы ўсе любілі яго [Якуба Коласа]. Маладзейшыя літаратары, мы часта раўнавалі свайго старэйшыну да людзей, якіх ён лічыў сябрамі. Брыль.

•••

Савет старэйшыя гл. савет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыя́рх, ‑а, м.

1. Кіраўнік роду ў родавым грамадстве.

2. перан. Стары і вельмі паважаны чалавек у якім‑н. калектыве. // каго-чаго. Старшы і найбольш выдатны ў якой‑н. галіне дзейнасці чалавек. У Бруселі яго [Карловіча] благаслаўляе сам патрыярх польскіх гісторыкаў Іяхім Лелевель. Г. Кісялёў.

3. Вышэйшы духоўны тытул служыцеля праваслаўнай царквы. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Грэч. patriarchēs — роданачальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

досто́йный

1. дасто́йны; (стоящий) ва́рты;

о́пыт, досто́йный подража́ния во́пыт, ва́рты перайма́ння;

быть досто́йным чего́-л. заслуго́ўваць чаго́е́будзь, быць дасто́йным (ва́ртым) чаго́е́будзь;

он досто́ин уваже́ния ён дасто́йны пава́гі, ён заслуго́ўвае пава́гі;

2. (заслуженный) заслу́жаны; (надлежащий) нале́жны;

досто́йная оце́нка заслу́жаная (нале́жная) ацэ́нка;

3. (почтенный) дасто́йны, паважа́ны;

досто́йный челове́к дасто́йны (паважа́ны) чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патрыя́рх ’кіраўнік роду’, ’стары, паважаны чалавек у калектыве’, ’вышэйшы духоўны тытул праваслаўнага служыцеля’ (ТСБМ). Са ст.-рус. патрыархъ, патриꙗрхъ ’прабацька’, ’патрыярх, свяціцель’, якое са ст.-слав. патриар(ъ)хъ < ст.-грэч. πατριάρχης ’родапачынальнік, прабацька’ (Фасмер, 3, 217). Адпаведна ст.-бел. патриархия, патрыярхыя, патрыярхыя ’патрыярхія’ (1597 г.) праз ц.-слав. патриархиꙗ з с.-грэч. πατριαρχία ’патрыяршы сан’ або з πατριαρχεχῖον рэзідэнцыя патрыярха’ (там жа; Булыка, Лекс. запазыч., 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насе́ннік, ‑а, м.

1. Расліна або яе плод, пакінуты на насенне. Тытунь-насеннік. Агурок-насеннік. □ [Дзяўчына] была на дзялянцы, прарывала бурачкі, даглядала насеннікі. Сабаленка. // Дрэва, якое пакідаецца для абсемянення высечанага ўчастка лесу. Дуб-насеннік.

2. Спец. Участак, прызначаны для вырошчвання раслін на насенне. Паважаны Аксён Верамеевіч, не ўсякая трава ідзе на насенне. Вунь у нас насеннікі, — паказаў Варанецкі за канаву. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заслу́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заслужыць.

2. у знач. прым. Дасягнуты працай, заслугамі. Заслужаная ўзнагарода. Заслужаная падзяка. Заслужаны адпачынак. // Атрыманы ў адпаведнасці з паводзінамі, учынкамі; справядлівы. Заслужаная кара. Заслужаная помста. Заслужаны дакор.

3. у знач. прым. Які мае вялікія заслугі; паважаны, ганаровы. Заслужаны чалавек. Заслужаны працаўнік. // Уваходзіць у склад ганаровага звання, якое прысвойваецца ўрадам за заслугі ў галіне навукі, мастацтва, спорту і пад. Заслужаны дзеяч культуры. Заслужаны майстар спорту. Заслужаны настаўнік рэспублікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачці́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Паважны, шаноўны, паважаны, добразычлівы. Сцяпана ведалі ўсе як пачцівага і даволі памяркоўнага чалавека. Кавалёў. // Які выказвае павагу, пашану да каго‑н. Сцяпанаў прывітаў .. [жанчыну] пачцівым паклонам. Васілевіч. У пачцівым маўчанні мы праслухалі мелодыю, што адбівалі званы. Краўчанка.

2. перан. Разм. Значны (аб адлегласці, памеры і пад.). Студэнты малодшых курсаў, якія ў час лекцый прыходзілі сюды на фізпрактыку, з пачцівай адлегласці разглядаючы пакуль што незразумелую ім канструкцыю, заўважалі, як яна з кожным днём змяняецца. Шахавец. Стоячы на даволі пачцівай адлегласці ад [дзяўчыны],.. я сціпла адказаў: — Дырэктар нам і загадаў, каб мы ўночы не адпусцілі дзяўчат адных, абавязкова праводзілі да самага дому. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасто́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які заслугоўвае чаго‑н., варты чаго‑н. Дастойны павагі. □ Сляпнёў і Каманін і Молакаў хмуры! Дастойны вы песень вялікіх паэтаў. Колас. Быць дастойным Справы камуністаў — Піянерскі І закон і звычай. Шушкевіч.

2. Які адпавядае ўсім запатрабаванням, зусім падыходзіць. Дастойная змена. □ Дзед Хрушч быў дастойны патомак свайго невядомага продка і хібы не даваў. Колас. / у знач. наз. дасто́йны, ‑ага, м.; дасто́йная, ‑ай, ж. Дэпутат... Народ вылучае на гэтую пасаду дзяржаўнага дзеяча толькі самых дастойных. «Маладосць».

3. Заслужаны, справядлівы. Дастойная кара. Дастойная ўзнагарода. Дастойная сустрэча.

4. Паважаны, заслужаны. Тапурыя быў мёртвы, ён ляжаў з прабітай галавой, гэты дастойны і смелы чалавек, роўных якому мала бывае на свеце. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспе́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прывык спяшацца; які спяшаецца. [Мужчын] .. абмінала, а часам штурхалі паспешлівыя ваенныя, бурчалі, што сноўдаюцца тут усялякія. Грахоўскі. Дзімін паспакайнеў, стаў не такім паспешлівым, пачаў больш думаць. Карпаў. // Уласцівы таму, хто спяшаецца. Пачуўся паспешлівы тупат. Нейкія людзі беглі ад Пальмінкі. Новікаў. Накіданыя паспешлівай рукой радкі дазваляюць нам цяпер уявіць, што ж адбылося ў Беларусі пасля абвяшчэння рэформы [1861 года]. Кісялёў. // Хуткі, таропкі, беглы. [Язэп] адразу здагадаўся, што тут здарылася без яго. Насцярожана акінуў натоўп паспешлівым позіркам, шукаючы, каго не хапае сярод жанчын. Асіпенка.

2. Неабдуманы; заўчасны. А можа трэба было не згадзіцца на гэта паспешлівае вяселле? Шамякін. Наш паважаны Сцепаненка, відаць, робіць паспешлівыя вывады... Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)