падчаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., чаго.

Начасаць дадаткова, яшчэ трохі. Падчасаць воўны.

падчаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Счасаць нямнога, счасаць дадаткова. Падчасаць сякерай бервяно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што, чаго і без дап.

Разм. Зарабіць нямнога або дадаткова. Падзарабіць грошай. □ Калі не хапала [заробку] з зямлі, бацька заўсёды мог падзарабіць сталяркаю. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Разм. Падрасці, вырасці нямнога. Міне вясенька і другая, І падгадуецца сынок. Колас. Дзеці недзе пабеглі, яны падлеткі ўжо, падгадаваліся, бавяцца самі сабе. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немно́го

1. нареч., безл., в знач. сказ. няшма́т; нямно́га, ма́ла;

немно́го по́льзы от э́того няшма́т (нямно́га, ма́ла) кары́сці ад гэ́тага;

2. нареч. (чуть-чуть, слегка) тро́хі, крыху́;

немно́го голова́ боли́т крыху́ (тро́хі) галава́ балі́ць;

вы́пить немно́го воды́ вы́піць тро́хі (крыху́) вады́;

немно́го подви́нуть тро́хі (крыху́) пасу́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падба́віцца, ‑бавіцца; пераважна безас. зак.

Крыху, нямнога прыбавіцца. — Ну, Мікіта Тодаравіч, рыхтуйся з сіламі, зямлі падбавіцца, — сказаў .. [каморнік]. Галавач. З таго вечара ў Леапольда Гушкі падбавіліся сілы да работы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́скалькі, нескулько ’некалькі; некаторы (час)’ (Сл. ПЗБ), несколько ’некалькі’ (ТС), нескьількі ’тс’ (Бяльк.), рус. несколько, нескольки ’некалькі; шмат; нямнога’. Утворана пры дапамозе прэфікса не- (прасл. *пё‑) і займенніка сколькі f (усх.-слав. прэфіксальнае ўтварэнне ад прасл. koliko ’колькі’), гл. ĘSSJ SG, 2, 479.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

налі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да налічыць.

2. каго-чаго. Утрымліваць у сабе, змяшчаць нейкую колькасць каго‑, чаго‑н. Батальён налічваў соцень шэсць салдат. Колас. Вучняў было нямнога — вёска налічвала ўсяго сорак двароў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́ху, прысл.

1. У невялікай колькасці, нямнога. Мяса патроху клалі ў булён, які варылі на полудзень. Пташнікаў.

2. Паступова, памаленьку. Расходзіцца цемра патроху, Тхне вільгаць з нізін. Колас. Толькі пад восень стала патроху аціхаць, зацягвацца рана. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ледзьнямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг. лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр. ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нямно́гае, ‑ага, н.

Нязначная частка чаго‑н. Камлюк вырваў з блакнота лісток і, напісаўшы на ім некалькі слоў, працягнуў яго Ірыне Мікалаеўне. — Зайдзіце на склад... Нямнога, але тое-сёе выберыце там з прэпаратаў. На першы выпадак... М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)