паталдо́ніць

некаторы час талдоніць - паўтараць адно і тое ж, гаварыць, чытаць манатонна што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паталдо́ню паталдо́нім
2-я ас. паталдо́ніш паталдо́ніце
3-я ас. паталдо́ніць паталдо́няць
Прошлы час
м. паталдо́ніў паталдо́нілі
ж. паталдо́ніла
н. паталдо́ніла
Загадны лад
2-я ас. паталдо́нь паталдо́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час паталдо́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасачы́ць, -сачу́, -со́чыш, -со́чыць; зак., за кім-чым.

Правесці некаторы час сочачы (гл. сачыць¹).

П. за дзецьмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́чкі, -чак (разм.).

Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў.

Пайсці ў п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патралява́ць

некаторы час траляваць - падцягваць, падвозіць драўніну ад месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву; лавіць каго-небудзь; пракладваць дарогу, шлях; ісці, рухацца’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. патралю́ю патралю́ем
2-я ас. патралю́еш патралю́еце
3-я ас. патралю́е патралю́юць
Прошлы час
м. патралява́ў патралява́лі
ж. патралява́ла
н. патралява́ла
Загадны лад
2-я ас. патралю́й патралю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час патралява́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакуры́ць, -куру́, -ку́рыш, -ку́рыць; зак.

1. Правесці некаторы час, курачы.

2. што. Скурыць усё, многае.

П. усе папяросы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памару́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

Пачакаць рабіць што-н., затрымаць адказ, рашэнне на некаторы час.

П. з адказам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагу́шкаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што (разм.).

Правесці некаторы час, гушкаючы каго-, што-н.

П. хлопчыка на руках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што.

1. Пераскварыць усё, многае.

П. сала.

2. і без дап. Скварыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патурбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., каго (што).

Прычыніць некаторы клопат, неспакой, турботы каму-н.

Дазвольце вас п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асо́бны, -ая, -ае.

1. Адасоблены, самастойны.

Асобнае памяшканне.

Ён жыве асобна (прысл.) ад бацькоў.

2. Некаторы, адзінкавы.

Асобныя заўвагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)