Мешкава́ць, мяшкава́цьнасыпаць у мяшкі’ (бераст., Сцяшк. Сл.; нясв., Сл. ПЗБ). Калька (пераклад) з польск. workować ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наадсыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Адсыпаючы адкуль‑н., насыпаць нейкую колькасць чаго‑н. Наадсыпаць для сябе ягад з усіх кошыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Спец. Насыпаць вал вакол або ўздоўж чаго‑н., каб засцерагчы што‑н. ад паводкі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нассыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Ссыпаць адкуль‑н. або куды‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Нассыпаць пяску з воза. Насыпаць збожжа ў засекі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кош, каша́, мн. кашы́, кашо́ў, м.

1. Сплеценая з лазы, карэння і пад. круглая пасудзіна ў выглядзе кашолкі для складання і пераноскі чаго-н.

Сплесці к.

Насыпаць к. бульбы.

К. грыбоў.

2. Скрыня ў млыне пад жорнамі, у якую засыпаюць збожжа для памолу.

|| прым. кашо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., чаго.

1. Пасеяць у нейкай колькасці. Насеяць жыта. Насеяць канюшыны. // Насыпаць густа, раўнамерна.

2. Прасеяць нейкую колькасць чаго‑н. Насеяць мукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысы́пацьнасыпаць дадаткова; засыпаць’, ’пачаць мацней ісці, сыпаць’ (ТСБМ), ’прынесці’ (віл., Жд. 1). Да сы́паць (гл.). Адносна семантыкі параўн. рус. дыял. присы́пать ’прымчацца’, присыпа́ться ’з’явіцца ў мностве’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натрусі́ць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; зак., чаго.

Разм. Трасучы, вытрасаючы, насыпаць, высыпаць што‑н. (у якой‑н. колькасці). Арына паклала ў бочку апошні рад [а]гуркоў, натрусіла зверху лісця, душыстага [кропу]. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уссы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што.

Насыпаць на каго‑, што‑н. Пасля вянца ўз’ехалі на двор, Уссыпалі на іх [маладых] з паўпуда хмелю. Корбан.

уссыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уссы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́мба, ‑ы, ж.

Штучны насып для засцярогі мясцовасці ад затаплення, для абгароджвання вадасховішч і пад. Насыпаць дамбу. □ Сажалкі аддзелены адна ад адной землянымі дамбамі, на якіх расце высокая трава. А. Вольскі.

[Ад гал. dam.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)