тужлі́вы, -ая, -ае.

1. Прасякнуты тугой.

Т. настрой.

2. Які наганяе, выклікае тугу.

Тужлівая цішыня.

|| наз. тужлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узня́ты, -ая, -ае.

1. Радасна-ўсхваляваны, бадзёры.

У. настрой.

2. Узвышаны, урачысты (пра мову, стыль).

|| наз. узня́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настрое́ние ср. настро́й, -ро́ю м.;

быть в настрое́нии быць у настро́і; (в духе) у гумо́ры;

быть не в настрое́нии быць не ў настро́і; (не в духе) не ў гумо́ры;

настрое́ние ду́ха настро́й;

настрое́ние умо́в грама́дскі настро́й, настро́й людзе́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паднату́рыць

‘папсаваць характар каго-небудзь (паднатурыць каго-небудзь); спадабацца каму-небудзь, падладзіцца пад настрой і густ каго-небудзь (паднатурыць каму-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паднату́ру паднату́рым
2-я ас. паднату́рыш паднату́рыце
3-я ас. паднату́рыць паднату́раць
Прошлы час
м. паднату́рыў паднату́рылі
ж. паднату́рыла
н. паднату́рыла
Загадны лад
2-я ас. паднату́р паднату́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час паднату́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

азмро́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Зрабіць змрочным, сумным, маркотным.

А. настрой сябра.

|| незак. азмро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свято́чны, -ая, -ае.

1. гл. свята.

2. Не будзённы, прыгожы, прыбраны.

С. касцюм.

3. перан. Урачыста-ўзнёслы, шчаслівы.

С. настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траха́, прысл. (разм.).

Чуць, амаль.

Т. сапсаваў настрой.

Траха не... (разм.) — чуць не, амаль не.

Траха што (разм.) — амаль што.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ця́жкасць, -і, ж.

1. гл. цяжкі.

2. звычайна мн. -і, -ей. Цяжкія прадметы.

Перавозка цяжкасцей.

3. Непрыемнае адчуванне; змрочны настрой, стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упа́дачны, -ая, -ае.

Такі, які бывае пры ўпадку ў грамадскім, культурным жыцці, пасіўна-безнадзейны.

Упадачная гаспадарка.

У. настрой.

|| наз. упа́дачнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дасны, -ая, -ае.

1. Які выяўляе радасць, весялосць; поўны радасці.

Р. настрой.

2. Які выклікае, прыносіць радасць.

Радасная падзея.

|| наз. ра́даснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)