Печуры́чка ’ластаўка берагавая’ (Ян.). Ад пячора, пячурка ’адтуліна, ніша ў сцяне печы, нара ў беразе ракі, у якой жывуць ластаўкі’. Да пячора (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

конура́ ж.

1. (собачья) бу́дка, -кі ж.;

2. перен. (тесная, плохая комната) закану́рак, -рка м., нара́, -ры́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́хад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. выйсці.

2. З’яўленне на сцэне дзеючай асобы.

3. Месца, праз якое выходзяць.

Нара мае два выхады.

Запасны в.

4. перан. Спосаб выйсця з якога-н. становішча.

5. Колькасць вырабленага прадукту (спец.).

В. круп першым гатункам.

|| прым. выхадны́, -а́я, -о́е (да 2, 3 і 5 знач.).

Выхадная роля (нязначная, другарадная роля ў тэатральным прадстаўленні). В. прадукт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́зманара (лісіная)’ (Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з рус. назьми ’гной’, назьми ’звалка гною’, назмить ’угнойваць’, якія выводзяць са спалучэння прыназоўніка на і назоўніка земля (Фасмер, 3, 39, пад назём); магчымая матывацыя — неахайнасць лісінай нары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́рыць ’бадзяцца’ (Бяльк.). Разам з ны́рыць ’тс’ (Бяльк.) да *ner‑/nor‑/nar‑, што адлюстроўваюць аблаўтныя адносіны прасл. *noriti, роднаснага літ. nérti ’знікаць, ныраць, уцякаць у нару, у лес, у поле’, параўн. шны́рыць і шна́рыць ’шастаць, шукаць’, гл. нара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лісі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліса, лісы, належыць лісу, лісе. Лісіная нара. Лісіны след. // Зроблены з футра ліса, лісы. Лісіны каўнер. // Уласцівы лісу, лісе; такі, як у ліса, лісы. Лісіная хітрасць.

2. перан. Хітры, ліслівы. На твары [Дабравольскага] паявілася лісіная ўсмешка. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрасі́ць, упрашу, упросіш, упросіць; зак., каго.

Настойліва просячы, угаварыць, пераканаць зрабіць што‑н., схіліць да чаго‑н. Нара не хацела ісці дамоў, але старая ўпрасіла яе пагаварыць з людзьмі. Дуброўскі. Колькі каштавала Шурку ўпрасіць Косціка ўзяць яго сёння з сабой у лес, — і вось ён нарэшце ідзе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мышы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мышы, належыць ёй. Мышыная нара. // Падобны чым‑н. на мыш; такі, як у мышы. Праз акуляры блішчалі маленькія, хітрыя мышыныя вочкі. Бядуля.

2. Такога колеру, як мыш; шэры. Салдаты ў мышыным адзенні атрад за атрадам пачалі знікаць у воблаках пылу і дыму, сярод руін зачасцілі аўтаматныя стрэлы, але крэпасць на іх ужо не адказвала. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячо́ра, ‑ы, ж.

1. Пустая прастора пад зямлёй, у горным масіве, утвораная дзеяннем падземных вод або вулканічных працэсаў, якая мае выхад на паверхню; грот. Сталактытавыя пячоры. Пячоры першабытнага чалавека.

2. Абл. Нара; падземны ход. Падаўся назад Міколка, як рак у пячору. Лынькоў. Такія глыбокія хады і пячоры выкопваюць у глінянай сцяне абрыву сваімі маленькімі дзюбкамі і лапкамі гэтыя мілыя, прывабныя птушкі [ластаўкі]. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёх, лёшак ’памяшканне са зрубам і страхою для захоўвання гародніны ў зямлі’, ’пограб пад падлогай у хаце’, ’склеп, падзямелле’ (Бес., Шушк., Клім., ТС, Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., КЭС, лаг.; брасл., Шатал.), ’нара, падземны ход’ (Гарэц.), ’падземныя калідоры, па якіх плыве вада’ (КЭС, лаг.), лёханара’, ’адтуліна ў падмуроўцы’ (ТСБМ, Федар. 1, 2; Бір. Дзярж.; докш., Янк. Мат.; лаг., Жд. 2), лёхі ’падзямелле, падземныя хады’ (Сцяшк., Мядзв., Яруш.), карэліц. лёха ’глыбокая мясціна ў старыку, якая не зарасла водарасцямі’ (Нар. словатв.), сувалк. lʼoxa (КАБ) ’акно вады на балоце’. Ст.-бел. лиохъ ’пограб’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. loch ’падземныя памяшканні, яма, пячора, пограб’, якое з с.-в.-ням. loch ’закрытае месца, схованка, пячора, турма; дзірка’, параўн. і ст.-в.-ням. lūhhen ’замыкаць’ (Слаўскі, 4, 318–319; Махэк₂, 338; Булыка, Запазыч., 190; Чартко, Бел. лінгв. зб., 149; Кюнэ, Poln., 72; Арашонкава, БЛ, 2, 50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)