втри́дорога нареч., разг. ве́льмі (на́дта) до́рага; утрая́ (у тры разы́) даражэ́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ши́бко нареч., прост.

1. (быстро) шпа́рка;

2. (очень сильно) ве́льмі, на́дта.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аско́ма, -ы, ж.

Непрыемнае вяжучае абвостранае адчуванне ў роце ад чаго-н. кіслага.

А. на зубах ад кіслых яблыкаў.

Нагнаць (набіць) аскомунадта надакучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мешкава́ты, -ая, -ае.

1. Надта шырокі, падобны на мяшок (пра адзенне).

М. касцюм.

2. перан. Нязграбны, няспрытны, няўклюдны.

М. хлопец.

|| наз. мешкава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штора́з, прысл.

Кожны раз; з кожным разам; надта часта.

Ш. чытаючы гэты твор, адкрываеш для сябе ўсё новае і новае.

Ш. папраўляць акуляры на носе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыліза́ць, -іжу́, -іжаш, -іжа; -іжы́; -ізаны; зак., каго-што.

1. Прыгладзіць языком.

Сабака прылізаў поўсць.

2. перан. Надта гладка прычасаць, прыгладзіць.

|| незак. прылі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахти́ не ахти́ како́й прост. не ве́льмі, та́к сабе;

не ахти́ как прост. не ве́льмі што, не на́дта што;

поёт не ахти́ как спява́е не на́дта што.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

востра... (а таксама вастра...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па знач. адпавядае:

1) слову «востры», напр.: востравугольны, востракантовы;

2) словам «вельмі», «надта», «надзвычай», напр.: вострадэфіцытны, востразаразны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маг, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які валодае тайнамі магіі; чарадзей.

М. і чараўнік (таксама перан.: пра чалавека, які робіць што-н. надта лёгка і лоўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачва́ра, -ы, мн. -ы, -ва́р, ж.

1. Казачная, страшная істота, звычайна вялікіх памераў.

Валасатая п.

2. Пра надта непрыгожага чалавека.

3. перан. Пра жорсткага, амаральнага чалавека, вырадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)