сцерагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; сцяро́г, сцерагла́, -ло́; -ражы́; -ражо́ны; незак., каго-што.

1. Вартаваць што-н.

С. коней.

С. пасевы ад птушак.

2. і з дадан. Уважліва назіраць, наглядаць за кім-, чым-н.

С., каб хто не парушыў парадку ў класе.

3. Высочваць каго-, што-н., падпільноўваць.

Паляўнічы сцеражэ звера.

4. перан. Не даваць парушыць, сачыць за захаванасцю чаго-н.

С. сон дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Наглядаць некаторы час. — Косцік! — не стрываў, нарэшце, Ігнат. — Хадзі сюды... Кастусёк.. борзда падбег. — Ты тут панаглядай за коньмі. Ты не бойся, я хутка вярнуся. Кулакоўскі. Цётцы Восілене захацелася панаглядаць, як будзе паводзіць сябе Алесь. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нарыхтоўваць — нарыхтаваць (у 1 знач.).

2. Разм. Планавая здача сельскагаспадарчых прадуктаў дзяржаве. Здаць нарыхтоўку. □ Не было той сумятні, якую звычайна можна было наглядаць, калі здача нарыхтоўкі была ў разгары. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наблюда́ть несов.

1. (кого, что, за кем, чем) нагляда́ць, назіра́ць; (следить) сачы́ць (за кім, чым);

2. (осуществлять надзор) назіра́ць (за кім, чым), нагляда́ць (за кім, чым); (ухаживать, присматривать) дагляда́ць (каго, што);

наблюда́ть за детьми́ дагляда́ць дзяце́й;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прына́гліць ’гвалтам, нахабна прымушаць да чаго-небудзь’ (Нас.). Да на́гліць ’нахабна хлусіць; прымушаць’ (гл.), якое ад на́глы (гл.). Хутчэй за ўсё, сюды ж таксама прынагляда́ць ’прымушаць’ (шальч., Сл. ПЗБ), якое, такім чынам, трэба лічыць вынікам кантамінацыі прына́гліць з нагляда́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́свіцьнаглядаць на пашы за жывёлай, птушкай, пасці’ (ТСБМ, Др.-Падб., Мал., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), пасвіцца ’карміцца’ (Яруш., Касп.). Праз формы пастаіць ’пасвіць’, ’сцерагчы’, ’цешыць вока’, паствіцца ’пасвіцца ў полі’ (Нас.) узыходзяць да прасл. pas‑tva > naCTea (гл.) ’пасьба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інспе́ктар. Крыніца: лац. inspector ад inspectareнаглядаць’. Ст.-бел. инспекторъ ’настаўнік, выхавальнік’ (1638 г.) < ст.-польск. inspektor (Булыка, Лекс. запазыч., 159; Гіст. лекс., 107). Для рускай (XVII ст.) мяркуюць аб польскім ці нямецкім пасрэдніцтве (Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 85–86).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хуткаце́чны, ‑ая, ‑ае.

Які хутка цячэ (звычайна пра рэкі). Мост высокі, і з яго прыемна, нават трошкі страшнавата, наглядаць на хуткацечную ваду. Ракітны. // перан. Які хутка праходзіць, мінае. Праводжу, утароплены, плынь удаль. О, колькі ў сабе яна топіць і тоіць Хвілін хуткацечных пад покрывам хваль! Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бде́ть несов.

1. не спаць;

2. (неусыпно следить) пільнава́ць (каго, што), нагляда́ць (за кім, чым), дбаць (пра каго, што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нагля́дчык ’чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае’ (ТСБМ). Пры зафіксаваным яшчэ ў Насовіча дзеяслове нагляда́ць ’сачыць, назіраць’ дапушчэнне калькавання рус. надсмотрщик (Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 116) мае неабавязковы характар, паколькі словаўтваральны тып, прадстаўлены назоўнікамі тыпу адга́дчык, прадуктыўны ў літаратурнай мове і адзначаны ў гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)