ліпу́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і ліпкі. Ліпучыя пясчанікі, запоўненыя дзе чорнай, дзе карычневай, а дзе шэрай вадкасцю, усё не канчаліся. М. Ткачоў. Вясна была ў самым разгары. Танклявыя таполькі выкінулі ліпучыя пупышкі. Лукша. Жаночыя размовы ліпучыя — слова за слова, навіна за навіною. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прые́мны

1. прия́тный;

п. пах — прия́тный за́пах;

~ная навіна́ — прия́тная но́вость;

2. (привлекательный) прия́тный, ми́лый;

п. чалаве́к — прия́тный (ми́лый) челове́к;

~нага сну — прия́тного сна

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наў1 прыназ. ’у’: наў прымы ідзе (смарг., Сл. ПЗБ). Са спалучэння прыназоўнікаў на і ў, аб’яднаных значэннем мэты: на + у + прымы. Магчымы ўплыў прыстаўкі наў-.

Наў2навіна, новы ўраджай’: Пазычця мне гарнцы два круп да наві (Бяльк.). Да новы; незвычайны вакалізм можа тлумачыцца ўплывам акання ў ненаціскных складах (да наві?). Найбольш верагодна, што гэта — позняе ўтварэнне ад навіна ’новы ўраджай’ шляхам адсячэння ‑ін‑а, успрынятага як суфікс адзінкавасці, што вельмі пашыраны на Мсціслаўшчыне, параўн. сахыріна ’адна асобная частачка ў са́хары (цукры)’, салі́на ’адна асобная частачка ў солі’ (З нар. сл., 131); у такім выпадку наў выступае як паралельнае ўтварэнне да рэчыўных назоўнікаў сахар, соль і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́венькі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Зусім новы (у 1 знач.). У той вечар гаспадары сыходзіліся глядзець на новенькую жняярку. Чорны.

2. у знач. наз. но́венькае, ‑ага, н. Навіна. [Гарлахвацкі:] Сядайце, расказвайце, што новенькага. Як жывём, працуем? Крапіва.

3. у знач. наз. но́венькі, ‑ага, м.; но́венькая, ‑ай, ж. Навічок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перви́нка прост. першыня́, -ні́ ж.; (новина) навіна́, -ны́ ж.; чаще переводится оборотами с прил. пе́ршы;

я́блоки-перви́нка пе́ршыя я́блыкі;

в перви́нку упершыню́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак., на што.

1. Адказваць якім-н. чынам на раздражненне, уздзеянне звонку.

Сэрца па-рознаму рэагуе на фізічную нагрузку.

2. Праяўляць свае адносіны да чаго-н.

Р. на скаргу.

|| зак. прарэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й, зрэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й і адрэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й (да 2 знач.; разм.).

|| наз. рэагава́нне, -я, н. і рэа́кцыя, -і, ж.

Рэагаванне вока на святло.

Гэта навіна выклікала ў людзей дваякую рэакцыю.

|| прым. рэакты́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

векава́ць, вякую, вякуеш, вякуе; незак.

Увесь час жыць дзе‑н., знаходзіцца ў якім‑н. стане, існаваць. [Серадзіха:] — Я меркавала, што мне давядзецца векаваць у зямлянцы, і раптам такая навіна. Гурскі. Нас вывелі ў свет з завуголляў глухіх, А то векавалі б у пана падпаскамі. Лужанін. [Даніла:] Замак, хлопчыку, стары: Многа ўжо вякоў вякуюць Тыя цёмныя муры. Колас.

•••

Век векаваць (звекаваць) — тое, што і векаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захма́рыць 1, ‑рыць; зак.

1. што. Зрабіць хмарным. Захмарыла ўжо восень неба і распранае гай барвовы. Вялюгін. / у безас. ужыв. Хутка зноў захмарыла, дождж разахвоціўся і дробна ды густа ліў да самага вечара. Кірэенка.

2. перан.; каго-што. Засмуціць, замаркоціць. Пачутая нядобрая навіна пра Ганну ўжо тут, у гаворцы з маці, захмарыла [Васіля]. Мележ.

захма́рыць 2, ‑рыць; безас. зак.

Пачаць хмарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́вы, -ая, -ае.

1. Упершыню створаны або зроблены; які ўзнік, з’явіўся нядаўна.

Новыя самалёты.

Н. горад.

2. Адкрыты, вынайдзены нядаўна.

Новая планета.

3. Незнаёмы, малавядомы.

Новыя мясціны.

Н. чалавек.

4. Які прыйшоў на змену ранейшаму, замяніў сабой тое, што было; чарговы, наступны.

Н. дырэктар.

Радавацца новаму дню.

5. Які мае адносіны да нашай эпохі, часу.

Новая гісторыя.

6. Не той, што раней; іншы.

Н. сэнс.

7. Гэтага года, апошняга ўраджаю.

Н. хлеб.

8. у знач. наз. но́вае, -ага, н. Навіна.

Што ў вас новага?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ні́ва ’участак зямлі, ралля’ (Яруш., Чуд., Шат., Касп.), ’участак зямлі аднаго гаспадара’ (Сцяшк.), ’вялікі ўчастак ворнай зямлі, прызначаны цалкам для адной культуры’ (ТС), ’палетак’ (Сл. ПЗБ), ні́ва, ныва ’невялікае поле сярод лесу’ (Сл. Брэс.), ні́ўка ’невялікая палоска раллі’ (Нас., Яруш., Бяльк.), ’невялікае поле, звычайна сярод лесу’ (ТС), укр. ни́ва ’узаранае поле’, рус. ни́ва ’вырабленае і выпаленае пад раллю месца; поле на такім месцы; участак зямлі сярод лесу; засеянае поле, сенажаць’, польск. niwa ’поле, ралля; навіна; поле сярод лесу’, чэш. níva ’поле, ніва, луг’, славац. niva ’тс’, н.-луж. niwa ’ралля, поле, ніва’, славен. njiva ’поле, ралля’, серб.-харв. ни̏ва ’тс’, балг. нива ’тс’, макед. нива ’поле, ралля, луг’. Прасл. *niva, збліжаюць з грэч. νειός ’поле, луг’, што ўзыходзіць да і.-е. *nei̯‑ ’унізе, наніз’; сюды ж літ. neivóti ’паніжаць’, лат. niẽva ’паніжэнне’ (Фасмер, 3, 72; Фрэнкель, 479; Бязлай, 2, 225; Шустар-Шэўц, 13, 1005). Іншыя версіі грунтуюцца на зыходнай семантыцы ’навіна’ (Махэк₂, 400) або ’край, руб’ (Ваян, RÉS, 22, 191).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)