кадраві́к, ‑а, м.

1. Ваеннаслужачы кадравых войск. [Ян Стафанковіч] падбадзёрыўся.. і ішоў вельмі шпарка, трымаючы твар угару і размахваючы рукамі, быццам стары вайсковы кадравік на маршыроўцы. Чорны.

2. Кадравы работнік прадпрыемства, установы, арганізацыі. Навучаць вас і ўсяму заводу дапамогуць. Тут многа кадравікоў, старых спецыялістаў. Кулакоўскі.

3. Разм. Супрацоўнік аддзела кадраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настаўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да наставіць.

настаўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго.

Навучаць, наказваць, як трэба рабіць што‑н.; даваць настаўленні (у 1 знач.). Праз цкую гадзіну.. [Алесь] пачуў у калідоры голас дзеда, які канчаў настаўляць кухара. Караткевіч. — Усё трэба [рабіць] ўмеючы, — быццам настаўляў дзед хлапца, быццам проста раіў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́чивать несов.

1. (насосом) напампо́ўваць;

2. (поить) прост. напо́йваць;

3. (кого) перен., прост. (разъяснять, убеждать) навуча́ць, вучы́ць, нашпіго́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спецыялізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Даць (даваць) спецыяльныя веды і навыкі ў якой‑н. галіне навукі і тэхнікі; навучыць (навучаць) якой‑н. спецыяльнасці. Спецыялізаваць студэнтаў па тэлемеханіцы.

2. Прызначыць (прызначаць) для работы ў якой‑н. спецыяльнай галіне або для спецыяльнага выкарыстання. Спецыялізаваць магазіны. Спецыялізаваць гаспадаркі на вытворчасці тэхнічных культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Навушча́ць ’падбухторваць’ (калінк., Арх. ГУ). Укр. науща‑ тинавучаць, настаўляць; падгаворваць, падбухторваць’, рус. наущить ’падбухторваць’; усе са спалучэння на+усти (Фасмер, 3, 49), гл. вуста, што добра відаць у формах закончанага трывання: ст.-рус. наустити, рус. наустить ’угаварыць, падбух-торыць© укр. наустити ’падвучыць, падбухторыць’, семантычнае развіццё, відаць, ад ’пастаянна мець на вуснах’ — ’угаворваць’, як у рус. внушать ’намаўляць’, літаральна ’ўкладваць у вушы’. Не выключана сувязь з вуськаць ’падбухторваць; цкаваць’ (Яўс.), якое выводзяць з вусь, усь ’вокліч, якім нацкоўваюць сабак’ (што ў сваю чаргу з кусь ’тс’, гл. ЭСБМ, 2, 234) ці рус. науськать ’намовіць; паслаць’, якое Фасмер (там жа) лічыць расшырэннем з наустить; блізкасць беларускага і рускага слоў прымушае не пагадзіцца з апошнім меркаваннем, хутчэй за ўсё гэта другаснае збліжэнне, таксама як і збліжэнне з навучаць, што паўплывалі на семантыку слова. Роднаснае літ. äuscioti ’балбатаць, шаптаць’∼прасл. *ustjatiy гл. Трубачоў, Проспект, 36; Мартынаў, Лекс. Палесся, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

просвеща́ть несов. дава́ць асве́ту (каму), адуко́ўваць; (развивать сознание) прасвятля́ць, развіва́ць свядо́масць (усведамле́нне, разуме́нне); (обучать) навуча́ць, вучы́ць;

просвеща́ть созна́ние прасвятля́ць (развіва́ць) свядо́масць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адвучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго-што.

1. Прымусіць адвыкнуць ад чаго‑н. Адвучыць ад дрэннай прывычкі. □ Тры гады, якія пражыла Малання ў горадзе, адвучылі Кандрата бачыць у ёй сваю сялянку. Галавач. [Трахім:] — Мне яшчэ ў маладосці адзін вучоны чалавек гаварыў: «Калі ваўку не даваць мяса змалку, дык можна адвучыць яго ад драпежніцтва». Пальчэўскі.

2. Разм. Закончыць вучэнне, перастаць вучыць, навучаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навуча́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. навучаць — навучыць (у 1 знач.). // Прывіццё якіх‑н. ведаў, навыкаў. Працэс навучання. Політэхнічнае навучанне.

2. Разм. Парада павучальнага характару. — Ты можа б кінуў ужо чытаць мне свае навучанні?.. — гнеўна кінула.. [Лена] вачамі на брата і выйшла. Лынькоў. [Крысціна] цвёрда памятала матчына навучанне. Васілевіч.

•••

Вочнае навучанне — навучанне з пастаянным наведваннем заняткаў (у адрозненне ад завочнага).

Ланкастэрская сістэма навучання гл. сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Даваць павучальныя парады, настаўленні. — На паходзе, на вайне разведка і сувязь маюць дужа важнае значэнне, — павучаў.. [Букрэй] дзеда. Колас. Тапурыя ўсё яшчэ павучаў .. [Вано], як трэба сябе трымаць пры старэйшых. Самуйлёнак. // Гаварыць павучанні. — Што ж, рамантыка павінна ўступаць перад рэальнай неабходнасцю, — адчуваючы сваю перавагу, павучаў Беразінец. Броўка. — Абыякавасць — такая загана, якой я не дарую, — Булай і зараз не мог ўстрымацца, каб не навучаць. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муштр, муштра́ ’ваеннае навучанне, заснаванае на механічнай дысцыпліне і завучванні прыёмаў ваеннай справы’, му́штры ’прыдзіркі, празмерныя патрабаванні’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.), муштроўны ’задзірысты’ (дзятл.), муштроўна ’наўмысна’ (іўеў., Сл. ПЗБ), муштрава́ць, муштрува́ць ’выхоўваць, навучаць залішне строга’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.), муштроўка ’працэс навучання маладога паляўнічага сабакі’ (Інстр. III). З польск. musztra, mustra, muster і musztrować ’тс’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Кюнэ, Poln., 79; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 91), якія з ням. Muster ’узор’, mustern ’рабіць агляд’ < італ. mostra < с.-лац. monstra ’паказ, дэманстрацыя’ (Праабражэнскі, 1, 573; Варш. сл., 2, 1075; Фасмер, 3, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)