наво́дзіцца, ‑іцца; незак.

Зал. да наводзіць (гл. навесці ў 4, 5 і 7–9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натолкну́ть сов.

1. наштурхну́ць, напхну́ць;

2. перен. наве́сці; (подстрекнуть) падбухто́рыць; (подбить) падбі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перакашары́ць (пырыкашыры́ты) ’прыбраць, навесці парадак’ (Клім.). Да пера- і кашары́ць (гл.), якое са ст.-яўр. kāšēr ’прыдатны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нацэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. Навесці зброю на якую-н. цэль.

Н. вінтоўкі.

2. перан., каго-што. Накіраваць, даць пэўны напрамак дзеянням.

Н. калектыў на выкананне задання.

|| незак. нацэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Начысціць, нацерці да бляску, навесці глянец. Нашараваць самавар. Нашараваць медны таз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўмі́ць ’давесці да розуму, даць зразумець’ (Нас., Гарэц., Др.). Са спалучэння на ўм (навесці), гл. ум. Сюды ж, відаць, наўмену́ць (ныўмянуць) ’напомніць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папрыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Прыбраць, прыгожа адзець усіх, многіх; упрыгожыць, аздобіць усё, многае.

2. Навесці парадак, чысціню ўсюды, у многіх месцах.

П. у пакоях.

3. што. Прыняць адкуль-н. усё, многае.

П. усё з прахода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Прывесці ў парадак; навесці парадак. — Ты папарадкуй рэчы, Танечка, а я схаджу ў рэдакцыю, — сказаў Сяргей. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Навесці лад у гаспадарцы; абжыцца, адбудавацца. Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі неяк саломай будынкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

толкну́ть сов.

1. штурхну́ць; пхнуць, папхну́ць;

2. спорт. штурхну́ць;

3. перен. заахво́ціць, наве́сці, падбі́ць; см. толка́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)