Тэнт ‘парусінавая стрэшка’ (ТСБМ). З рус. тент ‘тс’, новае запазычанне з англ. tentнавес, палатка’. Параўн., аднак, ст.-бел. tenda ‘занавеска’ (XVII ст., ГСБМ), запазычанае са старапольск. tenda ‘нацягнутая заслона’ (Булыка, Лекс. запазыч., 111), што з народнага лац. tenda ‘тс’ (Фасмер, 4, 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паве́ць, паве́тка ’пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды; памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы, дрывотнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., КЭС, лаг., Сцяшк.), пове́ць (ТС), паве́тка (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. пове́ть ’страха, навес, хлеў, адрына’, укр. пові́тка ’хлеў, навес’. Паводле Міклашыча (387), ад веяць. Больш пераканаўчай здаецца версія Машынскага (JP, 37, 1957, 297) аб роднаснасці са слав. jata (падрабязна гл. аб гэтым вятка, ятка2) і рэканструкцыя гэтага слова як po‑(v)ětь (Гл. яшчэ Фасмер, 3, 293 і наст.). Мартынаў (Лекс. Палесся, 11) крыніцай лексемы лічыць усх.-балт. *pa‑vietas, якое суадносіцца з літ. vietà ’месца’ (усх.-літ. vietà ’хаваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

козырёк

1. (фуражки) казыро́к, -рка́ м., брыль, род. брыля́ м.;

взять (сде́лать) под козырёк воен. узя́ць пад казыро́к;

2. (навес) казыро́к, -рка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Боўдур ’комін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал.). Укр. бо́вдур ’тс’. Рудніцкі (157) лічыць, што ёсць сувязь з рус. дыял. словамі бо́лдырь, булды́рь ’тс’, якія Фасмер, 1, 187, 238 (услед за Расяненам, FUF, 26, 136), выводзіць з чув. pəl ’комін’, pəldər ’прыбудова, навес на двух слупах, летняя кухня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брыль (род. брыля́) м.

1. (фуражки) козырёк;

2. разг., перен. (небольшой навес над воротами, дверью) козырёк;

3. обл. шля́па ж. (с полями)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пане́бнік ’перакладзіна ў кроснах, да якой прывязвалі чапелкі’ (ТС, Мат. Гом.), панебнік, панебніца ’тс’ (Бяльк.), паднебныс, панёбіч, панебніца. Дэрываты ад нёба (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах у розных значэннях: рус. по‑ нёбо ’неба (у роце); скляпенне ў рускай печы’, понёбница ’дах, навес над варотамі’, чэш. літ. podnebi ’надвор’е’, дыял. ’неба ў роце’. Пэўнай семантычнай паралелі няма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падагна́ць, падганю́, падго́ніш, падго́ніць; падагна́ў, -гна́ла; падгані́; падагна́ны; зак.

1. каго-што. Гонячы (гл. гнаць¹ у 1 знач.), наблізіць ці загнаць пад што-н.

П. курэй пад навес.

Крыгу падагнала (безас.) да берага.

2. каго-што. Паскорыць чый-н. бег, чыю-н. работу.

П. каня.

П. адстаючых.

3. што. Давесці да патрэбнага памеру, прыладзіць, каб падыходзіла адно да аднаго.

П. шыбу да форткі.

П. пінжак да фігуры.

|| незак. падганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падго́н, -у, м. (да 1 і 3 знач.) і падго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пава́луш ’столь’ (Тарн.), ’скляпеністая столь, якая больш сустракаецца ў клецях і істопках’ (Бломк, 79). Бясспрэчна, дэрыват ад павал ’столь’, аднак суфіксацыя няясная, паколькі з гэтым суф. у бел. м. вядомы ўтварэнні толькі ад прыметнікаў і дзеясловаў (параўн. Сцяцко, Словаўтв., 72, 125). Магчыма, запазычанне з літ. pavatušisнавес над свірнам, клеццю’, якое ўтворана ад запазычанага з польск. pavalas ’столь’ з дапамогай суф. ‑ušis (Фрэнкель, 555).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаба́з м.

1. уст. лаба́з, -за м.; (амбар) сві́ран, -рна м.;

2. (помост) обл. памо́ст, -ту м., пала́ткі, -так мн.;

3. (навес) обл. паве́тка, -кі ж., паве́ць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казыро́к, ‑рка, м.

1. Шчыток у галаўным уборы, які выступае над ілбом; брыль (у 2 знач.). [Бондар] далонню падняў угару казырок.. шапкі і адкрыў высокі.. лоб. Чарнышэвіч. [Лёдзя] ледзь не наткнулася на каржакаватага хлопца ў кепцы з адарваным казырком і таму падобнай на берэт. Карпаў. // Шчыток, які надзяваецца без галаўнога ўбору, для аховы вачэй ад яркага святла.

2. Невялікі навес у чым‑н., над чым‑н. Спорны вясновы дожджык наляцеў знянацку і загнаў Паўла Гушчу пад казырок бліжэйшага пад’езда. Шыцік.

•••

Браць (узяць) пад казырок гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)