начини́тьII сов.

1. напра́віць, нала́дзіць, мног. панала́джваць; налата́ць;

2. (очинить) навастры́ць, назаво́стрываць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насцярожыцца; наструніцца (разм.) □ навастрыць вушы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

патачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Натачыць, навастрыць. А каса пад мянташкаю просіцца: «Патачы ты мяне, паганы. Заблішчу я навостранай просінню. І цябе не змару да начы». Свірка.

2. Натачыць, навастрыць усё, многае. Патачыць усе нажы.

3. і без дап. Тачыць некаторы час. Патачыць мінут дзесяць.

патачы́ць 2, ‑точыць; зак., што.

1. Пагрызці, падзіравіць усё, многае (пра моль, чарвякоў і пад.). Дзверы ў шафе патачыў шашаль... Баранавых. Дрэва патачыў чарвяк, на хаты яно лонаўцам не згадзілася. Пташнікаў.

2. Тачыць некаторы час (пра моль, чарвякоў і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отточи́ть сов.

1. (сделать острым) навастры́ць, мног. панаво́стрываць; (на точиле) натачы́ць, мног. панато́чваць;

2. перен. адтачы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панато́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Натачыць, навастрыць усё, многае. Панаточваць нажы.

2. чаго. Вытачыць на станку вялікую колькасць чаго‑н. Панаточваць верацён.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаго. Нагрызці вялікую колькасць чаго‑н. (пра грызуноў, насякомых). Панаточвалі мышы саломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наточи́тьI сов.

1. (изготовить из дерева) натачы́ць, мног. панато́чваць;

2. (сделать острым) навастры́ць; (на точиле) натачы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лы́жи мн. лы́жы, род. лыж, ед. лы́жа, -жы ж.;

навостри́ть лы́жи навастры́ць лы́жы, даць (зада́ць) дзёру, даць (зада́ць) лататы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Найстры́цьнавастрыць’, найстрыны ’навостраны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Паводле Карскага (1, 159), вытворнае ад істрыць (гл.): у гаворках, якія ведаюць на месцы о ненаціскнога ў пэўных складах ы, пачатковае о ненаціскное ў некаторых словах змяняецца ў і, паколькі ы ў пачатку слоў не сустракаецца: спяць, ігарод, ігурец, імбарь — усе прыклады з паўночнага Усходу Беларусу дзе і фактычна не на месцы o, а замяніла рэдукаваны галосны, які з’явіўся на яго месцы. Аднак фіксацыя найстрыць на захадзе ставіць пад сумненне такое тлумачэнне. Магчыма, тут уплыў форм тыпу войстры, гойстры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напра́вить сов.

1. накірава́ць, скірава́ць;

2. (лезвие) напра́віць, наве́сці; (наточить) навастры́ць; (косу) намянці́ць;

3. (наладить, организовать) нала́дзіць;

4. (внести много исправлений) напра́віць, вы́правіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак.

1. што. Навастрыць на тачыле. Я сякеру вазьму, Натачу, навастру, І пайду ў сыр-бор, На зарніцу-зару. Бядуля. // чаго. Тое ж, але ў вялікай колькасці. Натачыць дзесятак нажоў.

2. чаго. Вырабіць на такарным станку нейкую колькасць чаго‑н. Натачыць дэталей.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаго. Нагрызці нейкую колькасць чаго‑н. (пра грызуноў, насякомых). Натачылі мышы саломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)