накуха́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., чаго і без дап.

Разм. Наварыць чаго‑н., прыгатаваць у нейкай колькасці. Дастаўшы чыгунах.., [Андрэй Данілавіч] заглядваў у пасудзіну і дабрадушна бубніў: «Ну, а тут што ёсць? Чаго нам тут накухарыла?..» Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пражо́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той (тая), хто любіць многа есці; абжора. Вось коцік з’еў тварог з зялёнай міскі. Што за пражора гэты кіска. Шушкевіч. / у знач. зб. Толькі ўпраўляйся наварыць свінням, каровам, авечкам, нарэзаць, намясіць, занесці ўсім, накарміць такую пражору. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наста́лак (пасталоў ’сякера для кляпання кос’ (драг., Жыв. сл., Клім.). Ад настиліць ’наварыць сталлю’ (Бяльк.), настилюваты ’пакрываць сталлю’ (драг., Жыв. сл.), настальваць ’наводзіць што-небудзь жалезнае сталлю’ (Нас.), да сталь (гл.); настиліць ’набіць’ (Бяльк.) узнікла на базе папярэдняга значэння, параўн. настиліць зубы ’ўдарыць па зубах’ (Грыг.), настиліваць ’перан. рабіць ударамі сіне-барвовыя знакі’: пакалываць, насталиць кому носъ, вочы (Нас.), з далейшым развіццём семантыкі параўн. насталіць нос ’паставіць у няёмкае становішча’, насталіць (каго-небудзь) ’падгаварыць, сагітаваць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бацві́нне, ‑я, н., зб.

1. Лісце і сцёблы буракоў. Падышоўшы бліжэй,.. [Варанецкі] пазнаў Веру Добку і жанчын з яе звяна, якія пры святле «лятучых мышэй» ачышчалі буракі ад бацвіння. Дуброўскі.

2. Страва, звараная з бурачных сцяблоў і лісця. Мар’яна з Янінаю прыносяць вячэру і ставяць на стол глыбокую гліняную поўную бацвіння міску. Мурашка. [Жанчыны:] — Пятру свайму бацвіння наварыць, а бурачок — на рынак. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзірва́н, ‑у, м.

1. Тое, што і дзёран. Каб наварыць ландышы сёння, Слава яшчэ ўвосень выкапаў іх у лесе разам з дзірваном. Хомчанка. Зверху скляпенне было прысыпана зямлёй і абложана дзірваном. Колас.

2. Нявораная зямля, густа парослая травой. Выходзяць на поле плугі, Ўзнімаюць плугі дзірваны. Купала. Палі ўсё яшчэ ляжалі шырокімі, даўно не кранутымі дзірванамі, суха шасцелі пераспелым пустазеллем. У першыя гады пасля вызвалення ў калгасе.. не хапала сілы падняць гэты далёкі заляжалы дзірван. Шамякін.

[Літ. dirvonas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́сці, ем, ясі́, есць; ядзі́м, ясце́, яду́ць; еў, е́ла; еш; незак.

1. каго-што і без дап. Ужываць ежу.

Е. яблыкі.

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі (прыказка).

2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясловам). Ежа, харч.

Наварыць е.

Хацець е.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Разбураць хімічна, раз’ядаць.

Іржа есць жалеза.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выклікаць пякучы боль, раздражняць (пра дым і пад.).

Густы дым еў вочы.

5. перан., каго-што. Не даваць спакою, мучыць (пра сумленне, тугу, боль).

Сэрца маё есць туга.

6. перан., каго (што). Папракаць, назаляць, не даваць спакою (разм.).

Кожны дзень грызуцца, ядуць адзін аднаго.

◊

Дарэмна хлеб есці (разм.) — не прыносіць ніякай карысці, гультаяваць.

Есці вачамі (разм.) — пільна ўглядацца, не адрываючы позірку.

Есці, як не ў сябе (разм.) — прагна есці.

Пасаліўшы, есці можна (разм.) — пра што-н. пасрэднае, цярпімае.

Поедам есці (разм., неадабр.) — бесперапынку папракаць.

|| зак. пае́сці, паем́, паясі́, пае́сць; паядзі́м, паясце́, паяду́ць; пае́ш (да 1 знач.: ужыць для ежы) і з’е́сці, з’ем, з’ясі́; з’есць; з’ядзі́м, з’ясце́, з’яду́ць; з’еш; з’е́дзены (да 1, 3, 5 і 6 знач.).

|| наз. яда́, -ы́, ДМ ядзе́, ж. (да 1 знач.).

У час яды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)