навары́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. навару́ нава́рым
2-я ас. нава́рыш нава́рыце
3-я ас. нава́рыць нава́раць
Прошлы час
м. навары́ў навары́лі
ж. навары́ла
н. навары́ла
Загадны лад
2-я ас. навары́ навары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час навары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак.

1. чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць.

Н. варэння.

2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці.

Н. сталі.

3. што. Апрацоўваючы металічны прадмет, прыварыць кавалак металу.

Н. нарог.

|| незак. нава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нава́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 3 знач.) і нава́рванне, -я, н. (да 3 знач.).

|| прым. наварны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.; спец.).

Наварная вось.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навары́ць сов.

1. (пищи) навари́ть, нагото́вить;

2. тех. навари́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.

1. чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць. Дзе бушавала смерць з пажарам, Разложым ціхі аганёк, Абутак высушым, наварым Салдацкай кашы кацялок. Глебка.

2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці. Наварыць сталі.

3. што. Павялічыць (які‑н. металічны прадмет), прыварыўшы кавалак металу. У кузню заходзіла шмат сялян з навакольных вёсак — хто каня падкаваць, хто парог наварыць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навары́ць

1. кул. in grßen Mngen [viel] kchen;

2. тэх. nschweißen vt, ufschweißen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нава́рванне гл. наварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́рка гл. наварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наварны́ гл. наварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навари́ть сов.

1. техн. навары́ць, мног. панава́рваць;

2. (настряпать) навары́ць, мног. панава́рваць, нагатава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўся́нка¹, -і, ДМ -нцы, ж.

Аўсяныя крупы або каша з такіх круп.

Наварыць аўсянкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)