рэўко́м, ‑а, м.

Гіст. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, створаны для падрыхтоўкі і правядзення ўзброенага паўстання ў Расіі ў кастрычніку 1917 года. // Рэвалюцыйны камітэт у час грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі як мясцовы надзвычайны орган Савецкай улады. Рэўкомы Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эскула́п, ‑а, м.

1. (з вялікай літары). У антычнай міфалогіі — бог лячэння.

2. Уст. іран. Урач, доктар, медык. Юрка — наш мясцовы эскулап. Вярнуўшыся з ваеннай службы, а ён там быў санітарам у шпіталі, разгарнуў шырокую медыцынскую практыку. Лужанін.

[Aesculapius — лацінізаваная назва старажытнагрэчаскага бога лячэння Асклепія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тузе́мец ‘карэнны жыхар якой-небудзь краіны, мясцовасці, абарыген’ (ТСБМ), ст.-бел. туземець: ꙗко…родивыисѧ оу васъ (Скарына, ГСБМ), сюды ж тузе́мскімясцовы паводле паходжання, прадукцыі’ (Нас.), тузе́мшчынамясцовы выраб’ (там жа). Запазычана з ц.-слав. тъземьцьмясцовы жыхар’ (Арол, 4, 114), параўн. укр. тузе́мець, рус. тузе́мец, польск. tuziemiec, чэш. tuzemec ‘тс’. Паводле Праабражэнскага (Труды ИРЯ, 1, 14), Фасмера (4, 115), лексема ўтворана ад ту‑ ‘тут’ і земьць ‘прыродны жыхар’. Не выключана, аднак, утварэнне ад тъ ’гэты’ < прасл. *tъ ‘тс’ і земьць ‘жыхар’ (< *zem‑ьcь ад *zemь ‘зямля’) — ‘жыхар гэтай зямлі’, параўн. аналагічнае рус.-ц.-слав. сеземьць ‘туземец’ (Сразн., 3, 324), стараж.-рус. тоземьць ‘жыхар той зямлі’. Апошняе схіляе да думкі пра першасную форму з *tъ‑, а формы з *tu‑ — вынік народнай этымалогіі (ESJSt, 17, 1004).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ураджэ́нец, ‑нца, м.

Чалавек, які нарадзіўся ў якой‑н. мясцовасці, родам з якой‑н. краіны, горада і пад. Мікалай Міхайлавіч быў ураджэнцам Заходняй Беларусі, першыя гады яго маленства прайшлі пры панскім падняволлі. Хадкевіч. — Вы, напэўна, мясцовы ўраджэнец? — пытаюся я [у Высоцкага]. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́былец ‘туземец, мясцовы жыхар, абарыген, аўтахтон’ (ТСБМ, Гарб., Нас., Некр. і Байк., Яруш., ЛА, 3), тубы́лец ‘тс’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́быліц ‘тс’ (Бяльк.), сюды ж ту́былныкмясцовы жыхар’ (Клім.), ту́бельцы ‘карэнныя жыхары’ (Жд. 3), ту́былнэц, ту́былнык ‘тутэйшы’ (стол., Нар. лекс.); ту́болец, ту́бэлэц, ту́былнык (палес., ЛА, 3), ст.-бел. тубылецъ ‘карэнны жыхар пэўнай мясцовасці’ (ГСБМ). Паводле Жлуткі (174, 175), апошняе адпавядала юрыдычнаму мясцоваму лац. incola ‘тубылец, тутэйшы, карэнны жыхар’ або indigena ‘тс’ і ‘нованабілант; шляхціц-іншаземец’. З польск. tubylec ‘тс’; Кюнэ (111) выводзіць са ст.-польск. tu і bydliciel ці іншага назоўніка, утворанага ад bydlić ‘пражываць, жыць’, а не być, што не бясспрэчна, параўн. ЕСУМ (5, 667), гл. таксама тужылец. Сюды ж тубы́ліца ‘мясцовая жыхарка’ (Байк. і Некр.), тубы́льны ‘аўтахтонны’ (там жа), ту́былныймясцовы’ (кобр., Ск. нар. мовы). Гл. таксама тубалка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырва́ць ‘цярпець’ (Бяльк.), ст.-бел. трвати ‘трываць, цярпліва пераносіць боль, пакуты’. Са ст.-польск. trwać, польск. trwać ‘быць у пэўным стане’, ‘чакаць’, ‘працягвацца’; хутчэй мясцовы варыянт з мэтатэзай ад трываць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наву́шніца ’шапка-вушанка’ (акцябр., Мат. Гом.). Відаць, мясцовы наватвор ’шапка, што адзяваецца на вушы, закрывае іх’, параўн., аднак, рус. пск. наушница ’тс’, што можа сведчыць аб адноснай старажытнасці слова на ўсходнеславянскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Выбарны орган, які кіруе якой‑н. работай. Партыйны камітэт. Выканаўчы камітэт. Камітэт камсамола. Мясцовы камітэт. Бацькоўскі камітэт.

2. Орган дзяржаўнага кіравання, які выконвае пэўныя функцыі. Камітэт па справах фізкультуры і спорту пры Савеце Міністраў Саюза ССР.

[Фр. comité ад лац. commitere — даручаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрытарыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пэўнай зямельнай прасторы, да тэрыторыі, звязаны з ёй. Тэрытарыяльныя межы. Тэрытарыяльная цэласнасць. // Звязаны з дадзенай, пэўнай тэрыторыяй, мясцовы. Тэрытарыяльныя дыялекты. Тэрытарыяльная партыйная арганізацыя.

•••

Тэрытарыяльныя воды — частка мора ці акіяна, на якую распаўсюджваецца суверэнітэт прыбярэжнай дзяржавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыпі́ро ‘зараз, цяпер’ (кам., Жыв. сл.). Мясцовы варыянт слова, фанетычна блізкі да паўд.-макед. типъ́ра, типу́ра ‘тс’ (< te‑pьrv‑ з дэйктычнай часціцы і прыметніка *pъrvь або *pъrvъ, гл. БЕР, 7, 955). Гл. тапер, тэпэр, цяпер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)