будзёншчына, ‑ы, ж.
Штодзённыя клопаты; жыццё, нецікавае сваёй аднастайнасцю. [Клаўдзя:] — У жыцці ёсць праца, ёсць будзёншчына. І вельмі цяжка бывае заўважыць, памыліўся ты [ці] зрабіў правільна. Савіцкі. [Рыгор:] — Я радуюся, таварыш Міхась, што папаў у гэтыя ўмовы жыцця; я шчаслівы, што не закалыхала мяне мястэчка сваёю будзёншчынаю. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
застрахава́ць, ‑страхую, ‑страхуеш, ‑страхуе; зак., каго-што.
1. Правесці страхаванне каго‑, чаго‑н. Застрахаваць маёмасць. Застрахаваць жыццё. Застрахаваць карову.
2. перан. Засцерагчы ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Дзед Мікалай, каб застрахаваць сябе на ўсякі выпадак ад цяжкай работы, схадзіў у мястэчка да доктара. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўтара́, м. і н.; паўтары́, ж., ліч. кольк.
Адзін з палавінай. Паўтара метра. Паўтара рубля. □ Сяло расцягнулася ў адну доўгую лінію кіламетра на паўтара. Колас. Ад будкі, у якой жыве Сцяпан Птах, паўтары вярсты да станцыі і вярста да мястэчка. Навуменка.
•••
Ні два ні паўтара гл. два.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мешчані́н, мяшча́нка, мяшча́не ’карэнны жыхар мястэчка, местачковец’, ’прадстаўнік мяшчанскага саслоўя’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Янк. 2, Сцяц.), смал. ’анучнік’, ст.-бел. мещанинъ, мещанка, предмещанинъ (XV ст.). Са ст.-польск. mieszczanin, mieszczanek ’гараджанін’ (Булыка, Лекс. запазыч., 202; Кохман, 86). Значэнне ’абывацель’ бел. лексема атрымала ў савецкі перыяд з рус. мещанин ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 151), якое прыйшло ў рус. мову ў XVIII ст. (Фасмер, 2, 616) з бел. (Козыраў, Бел.-рус. ізал., 59). На Палессі ў значэнні ’абывацель’ ужываецца мешчанчу́к (ТС; драг., КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
маршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Хадзіць, ісці маршам. Удзень афіцэры выводзілі салдат на выган за вёску і вучылі іх маршыраваць. Галавач. Насустрач Карніцкаму маршыраваў партызанскі ўзвод. Паслядовіч. // Хадзіць, ісці мерным шагам, па-ваеннаму. Пад вечар .. [Зыгмусь] выходзіў палявой дарогай з маёнтка на гасцінец і .. важна маршыраваў .. у мястэчка. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазіты́ўны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які заснаваны на фактах, на вопыце.
2. Дадатны; проціл. негатыўны. Побыт вёскі і мястэчка з яго пазітыўнымі і негатыўнымі бакамі, барацьба сялян з перажыткамі феадалізму і царскімі чыноўнікамі.. — вось тэмы коласаўскіх апавяданняў. «Полымя».
пазіты́ўны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пазітыва. Пазітыўныя фотаматэрыялы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пералі́вісты, ‑ая, ‑ае.
1. Які гучыць з частымі пералівамі. Пералівістыя пераборы гармоніка. □ З мястэчка, да якога было пяць вёрст, даносіўся глухі пералівісты гул ад касцельных званоў. Пестрак.
2. Які свеціцца, пераліваецца рознымі колерамі. Выплыў круглы і светлы месяц, і адразу ж праз увесь Сож паслаўся серабрысты пералівісты слуп святла. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вандро́ўнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які вандруе, падарожнічае. Вось у гэтае мястэчка і накіраваліся нашы вандроўнікі — Лабановіч і Садовіч. Колас.
2. Той, хто часта мяняе месца жыхарства, пастаянна знаходзіцца ў дарозе. Міхаіл Сярмяжка лічыць, што яго шлях будаўніка-вандроўніка не надта доўгі. Дадзіёмаў.
3. Той, хто вядзе неаселы спосаб жыцця; качэўнік. Жывёлаводы-вандроўнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Уст. Манета ў 15 капеек. Як толькі збярэцца ў Сымоніхі колькі залатовак, яна ўвязвае іх у хусцінку і выпраўляецца ў мястэчка на рынак. Бядуля. — Жыта ўжо асыпаецца, а пан Тумашэвіч усё чакае, калі да яго прыйдуць наймацца касцы за залатоўку ў дзень. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папру́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Памянш. да папруга; папруга. Вадзік .. зняў са штаноў папружку і аддаў узамен на ножык. Гамолка. Па грэблі ў бок мястэчка ідзе чалавек. На ім просты, не першага веку шынель, падпяразаны папружкай з патранташам. Чарнышэвіч. Лейтэнант падцягнуў папружку. Рукою прыгладзіў валасы на галаве. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)