паўдаро́гі, ж.

Палавіна дарогі. Маёнтак яшчэ спаў, калі Гендарсан праехаў паўдарогі ў мястэчка. Чарнышэвіч. Калі ўжо прайшлі паўдарогі, пасылаў дождж, спачатку дробненькі, а потым усё спарнейшы і спарнейшы. Хомчанка.

•••

На паўдарозе (спыніць, спыніцца і пад.) — не закончыўшы распачатай справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

име́ние ср.

1. (поместье) маёнтак, -тка м.; двор, род. двара́ м.;

2. (имущество, собственность) уст., обл. маёмасць, -ці ж.; дабро́, -ра́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двор¹, двара́, мн. двары́, дваро́ў, м.

1. Участак зямлі пры доме, хаце паміж гаспадарчымі будынкамі.

Выйсці з хаты на д.

2. Сялянскі дом з усімі будынкамі каля яго; асобная сялянская гаспадарка.

Вёска на сорак двароў.

3. Маёнтак (гіст.).

Панскі д.

4. Гаспадарчы цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Жывёльны д.

Птушыны д.

Манетны двор — дзяржаўнае прадпрыемства, дзе адбываецца чаканка манет і вырабляюцца ордэны, медалі і інш.

Заезны двор — памяшканне пры дарозе для начлегу з месцам для коней.

На дварэ — на адкрытым паветры, не ў хаце.

Ні кала ні двара ў каго (разм.) — няма нічога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стальма́х, ‑а і стэ́льмах, ‑а, м.

Майстар, які робіць калёсы, сані. [Бацька] быў добры стальмах і цясляр, рабіў калёсы і сані, кадушкі і ночвы, ставіў хаты і крыў стрэхі. Бялевіч. Бацька расказвае, як некалі яго дзеда, спрытнага стэльмаха, пані запрасіла ў маёнтак адрамантаваць каламажку. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

родово́йI

1. радавы́;

родово́й быт радавы́ быт;

родово́е о́бщество радаво́е грама́дства;

родово́е поме́стье радавы́ маёнтак;

2. радавы́;

родовы́е и видовы́е назва́ния расте́ний радавы́я і відавы́я на́звы раслі́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Куючы, зрабіць што‑н. Выкаваць серп. □ Нарэшце ён [бацька] выкаваў у кузні востры нож-кінжал і .. падаўся ў маёнтак пана Мазурскага. Якімовіч.

2. перан. Цярпліва стварыць, выхаваць што‑н. Выкаваць кадравую армію. □ Ты ў нас выкаваў мужнасць, Якая жалеза скрышыла; Ты ў нас выкаваў веру: Нам праца любая пад сілу. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уса́дьба ж.

1. сядзі́ба, -бы ж.;

крестья́нская уса́дьба сяля́нская сядзі́ба;

2. (поместье) двор, род. двара́ м.; ист. паме́сце, -ця ср.; (имение) маёнтак, -тка м.;

поме́щичья уса́дьба ист. па́нскі двор.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. чым. Зрабіць моцны ўзмах чым‑н.; прымусіць што‑н. хістацца. Максімецкі ўсхапіўся, хапіў сваю вінтоўку за рулю, размахнуў ёю навокал сябе і палажыў на месцы аднаго немца. Чорны.

2. што. Развесці ў бакі, раскінуць. Размахнуць крылы.

3. што. Разм. Развіць, разгарнуць што‑н. у вялікіх маштабах. Вось і сядзіба! Можна размахнуць Такі маёнтак. З. Астапенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́зны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і позні. Ужо позны час, глыбока ночка, А хлапчукі сядзяць маўкліва І навакол глядзяць пужліва. Колас. Ўжо пара мне дадому збірацца, — Вечар позны, а час не стаіць. Багдановіч. — Прыйшлі багатыя і дурныя людзі і забілі .. [птушку] і піскляняты цяпер прападуць: вывадак позны. Самуйлёнак. Мой сябар.. моцна лае мяне за такое пазнае спаннё. Трэба зараз жа ехаць з ім у маёнтак. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расфарбава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расфарбаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты, размаляваны рознымі фарбамі. Маёнтак гэты, дзе школа, тады быў не такі.. — спраўны, стары, але дагледжаны дом, расфарбаваны, як лялька. Быкаў.

3. у знач. прым. Разм. неадабр. У якога ярка і груба нафарбаваны твар. Адна — дама сярэдніх год, уся расфарбаваная, яркая, ненатуральнага карычневага колеру валасы, чорныя размашыстыя бровы, чырвоныя шчокі,.. пазногці. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)