страхава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба або ўстанова, якая страхуе сябе або сваю маёмасць.

|| ж. страхава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфіскава́ць сов. и несов. конфискова́ть;

к. маёмасць — конфискова́ть иму́щество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улада́нне, -я, н.

1. гл. уладаць.

2. мн. -і, -яў. Нерухомая маёмасць, зямельны ўчастак (таксама пра дзяржаўныя тэрыторыі).

Вялізныя ўладанні.

Каланіяльныя ўладанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрымо́ній, ‑я, м.

Спец. Спадчынная радавая маёмасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паса́г, -у, м.

Маёмасць, якую даюць бацькі ці родзічы маладой, калі яна выходзіць замуж.

Нявеста з пасагам.

|| прым. паса́жны, -ая, -ае.

П. скарб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манта́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Марнатравец, той, хто транжырыць свае грошы, маёмасць.

|| ж. манта́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недви́жимость

1. нерухо́масць, -ці ж.;

2. нерухо́мая маёмасць; см. недви́жи́мый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закла́дчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Асоба, якая здае ў заклад рэчы, маёмасць.

|| ж. закла́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. закла́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфіскава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Забраць (забіраць) на карысць дзяржавы пастановай дзяржаўнай улады.

К. маёмасць.

|| наз. канфіска́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбаза́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што (разм., неадабр.).

Легкадумна, не па-гаспадарску распрадаць, раздаць, растраціць.

Р. маёмасць.

|| незак. разбаза́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)