калдо́біна, ‑ы, ж.
Выбоіна, ямка на дарозе. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ў бакі, то гойдала і калыхала, як човен на хвалях. Краўчанка. Адзін з грузавікоў.., заходзячыся сіплым выццём, спрабаваў выбрацца з калдобіны, але калёсы буксавалі. Мележ. // Паглыбленне, упадзіна на мясцовасці або на дне вадаёма. Прыходжу нарэшце з кошыкам па грыбы — зноў свежыя калдобіны чарнеюць. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядзе́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. сядзець (у 1–5 знач.).
2. Месца, прадмет, на якім сядзяць, на які садзяцца. Сяргею чамусьці не сядзелася, нібы ў сядзенні таго крэсла, на якім ён круціўся, быў востры цвік. Сабаленка. Вёў матацыкл Цімка, сын жа сядзеў на заднім сядзенні. Карпаў. Воз [маці і Саша] рыхтуюць звечара. Мажуць дзёгцем калёсы, мосцяць канюшынай (пакарміць Сіўку) сядзенне, кладуць для нечага дошкі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’е́здзіць, ‑езджу, ‑ездзіш, ‑ездзіць; зак., каго-што.
1. Неаднаразова выязджаючы, пабываць у многіх месцах. З таго часу Ніна аб’ездзіла перакладчыцай пры высокім палкоўніку многія вызваленыя часцямі нашай Арміі гарады дзяржаў Заходняй Еўропы. Васілевіч.
2. Прывучыць каня хадзіць у вупражы, пад сядлом. На ўсім скаку мог заарканіць Касым самага дзікага жарабка, за кароткі час аб’ездзіць яго. Даніленка.
3. Яздой зрабіць больш прыдатным; абкатаць. Аб’ездзіць калёсы, матацыкл, машыну.
4. Укатаць, зрабіць прыдатным для язды (пра дарогу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Тое, што і тыкаць. Ярошка са злосцю тыркаў пальцам у нейкую паперу. Броўка. [Байкоў:] — Што вы ўвесь час тыркаеце на Байкова? Шамякін. Гюнтэр Ліндэ не раз балюча тыркае ў худыя плечы Ота вострым канцом стэка. Бядуля.
2. Утвараць гукі (пра машыны, маторы і пад.). Жывы быў толькі матацыкл: ён усё тыркаў, гатовы зноў сарвацца з месца. Брыль. У Валілах тыркае буйнакаліберны кулямёт, гучыць пару спозненых вінтовачных стрэлаў. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1. што. Прывязаць, прымацаваць (лодку, судна і пад.). Прычаліць плыт. Прычаліць лодку.
2. Падысці, прыстаць да берага, прыстані (пра параход, лодку і пад.). Карабель прычаліў да берага, і ў ягоны борт ляніва біла стомленая хваля. М. Стральцоў. Пакуль я стаяў на палубе і любаваўся прыгожай панарамай горада і порта, наш цеплаход прыпаліў. В. Вольскі. // Наблізіцца на лодцы, параходзе і пад. да берага, прыстані і пад. Сухаў між тым спакойна прычаліў да берага, памог Картыжову завесці ў лодку матацыкл. Чыгрынаў. Дзеці, ледзь толькі мы прычалілі да берага, акружылі наш цеплаход. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
1. Чатырохколы экіпаж на рысорах, з адкідным верхам. Паны ў калясцы пад’язджаюць. Фурман тут лейцы падцінае, Стаенных пару прыпыняе. Колас. А за грамадой, на калясцы, Рассеўшыся вяльможай, Пан Скрыцкі ехаў сам. Бядуля.
2. Лёгкія калёскі, звычайна крытыя, для катання дзяцей. Дзіцячая каляска. □ Маладая жанчына сядзела на лаўцы і гойдала каляску. Шамякін.
3. Невялікі ручны возік, магчыма і двухколы, для перавозкі грузаў. Прывезці галлё на калясцы.
4. Невялікая павозка спецыяльнага прызначэння. Матацыкл з каляскай. □ Асабліва страшна было глядзець на бязногіх, калі яны на падвязаных да бёдраў калясках, адштурхваючыся ад зямлі рукамі, рухаліся па бруку... Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паклапаці́цца, ‑пачуся, ‑поцішся, ‑поціцца; зак.
1. Патурбавацца, панепакоіцца з выпадку чаго‑н., каб забяспечыць кім‑, чым‑н. Здаецца, можна было б і адпачыць трохі цяпер. Але адпачынак не ў дзядзькавай натуры: цяпер якраз і аб зіме час паклапаціцца. Колас. [Камлюк:] — Паклапаціся пра коней, калі матацыкл не наладзіш. М. Ткачоў. — Хлопцы, паклапаціцеся адносна вячэры. Машара.
2. Праявіць клопат аб кім‑, чым‑н. — Калі не хочаш, падумаць пра сябе, дык пра сына паклапаціся. Пальчэўскі. — Вы ж разумееце, што да восені мы павінны пасяліць маладых рабочых у інтэрнат, паклапаціцца, каб у іх было цёпла, светла і ўтульна, і абавязкова — весела, — працягвае Катаводаў. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лете́ть несов., в разн. знач. ляце́ць;
самолёт лети́т самалёт ляці́ць;
зву́ки лете́ли вдаль гу́кі ляце́лі ўдалечыню́;
мотоци́кл лете́л с большо́й ско́ростью матацы́кл ляце́ў з вялі́кай ху́ткасцю;
дни и неде́ли лете́ли незаме́тно дні і ты́дні ляце́лі непрыме́тна;
◊
лете́ть стрело́й ляце́ць страло́й;
вре́мя лети́т час ляці́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
набы́так, ‑тку, м.
1. Маёмасць, уласнасць. Народны набытак. □ Стаяў Апенька заўсёды збоку, калі ішлі глядзець калгасны набытак — ішоў ззаду. Навуменка.
2. Тое, што набыта, прыдбана; скарб. Дзядзька Мікалай прыпісаў у заяве яшчэ, што здае калгасу разам з усім сваім набыткам і ваўначоску. Васілевіч. Матацыкл быў новым важным набыткам у Лясовіча. Хадкевіч. Раіса, доўга не думаючы, узяла выпатрабавала сваю старэйшую, яшчэ не замужнюю сястру Ларысу. І тая неўзабаве прыехала з усім сваім небагатым набыткам. Лобан.
3. Тое, што набыта ў выніку вучобы, жыццёвай і працоўнай практыкі. Дакляраваў .. [Ціт Апанасавіч] дапамагаць новай настаўніцы, перадаваць набыткі сваёй практыкі. Дубоўка. Выкарыстанне мастацкіх набыткаў вуснай народнай творчасці намнога ўскладняецца ў эпоху станаўлення і развіцця літаратуры крытычнага рэалізму. Чыгрын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядло́, ‑а́; мн. сёдлы (з ліч. 2, 3, 4 сядлы́), ‑аў; н.
1. Сядзенне для конніка, якое мацуецца на спіне каня, асла і пад. Сядло на кані пабялела ад снегу: коннік гадзіны тры не сядзеў на ім. Мележ. Набыць адразу так шмат сёдлаў і адпаведных коней было даволі нялёгка. Брыль. Ваяка меў цудоўнага каня. На тым кані ён вецер абганяў. Сядло ўсё пазалочана на ім, вуздэчка ўся ў зіхценні залатым. Дубоўка. // Скураное сядзенне матацыкла, веласіпеда. Рэзка тузануўшы нагою рычаг, Казімір завёў матацыкл, сеў на сядло. Краўчанка.
2. Назва розных дэталей для апоры, насадкі чаго‑н. Сядло клапана.
3. Прадаўгаватая ўпадзіна між дзвюма вышынямі ў горным хрыбце. Сядло Эльбруса.
•••
Выбіць з сядла гл. выбіць.
Як свінні сядло (падыходзіць) — зусім не пасуе (не падыходзіць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)