Варня́ццамарнець (адносна слабага чалавека)’ (КЭС); ’ледзь жыць, існаваць, вельмі мала працуючы па слабым здароўі ці па старасці’ (Янк. I, 46). Няясна. Няма адпаведнасцей у суседніх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утаўчы́, утаўку, утаўчэш, утаўчэ; утаўчом, утаўчаце, утаўкуць; пр. утоўк, утаўкла, ‑ло; заг. утаўчы; зак., што.

1. Стаўчы што‑н. поўнасцю або ў дастатковай меры. Утаўчы ячмень.

2. Разм. Утрамбаваць, ушчыльніць што‑н. Утаўчы дарогу. // Вытаптаць, прыбіць нагамі якую‑н. расліннасць. [Богдан:] — Каровы пачынаюць марнець. Няма пашы. Надоі паскупелі. Выган той ужо так утаўклі — зрабіўся, як бубен. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́ўрыць ’чэзнуць, чарнець, сохнуць ад скрухі ці працяглай хваробы, марнець, сохнуць’: таврить надъ грошами (Нас.), таўры́ць ’чэзнуць, сохнуць ад скрухі’ (Бяльк. і Некр.). Няясна; відаць, звязана з ча́ўраць ’чахнуць’ (гл.), параўн. твэ́рыць/чвэ́рыць (гл.); адносна магчымага t < č у балтыйскіх мовах гл. Смачынскі, 696.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тусме́ць (тусмѣць без тлумачэння, Шымк. Собр.) ‘марнець ад гора, перажыванняў’ (Юрч. Вытв.), тусмі́ць ‘даводзіць да перажыванняў, гора’ (Юрч. СНЛ), тусме́нне ‘марненне’ (Юрч. Вытв.), ту́сменны ‘цьмяны’ (чач., Жыв. НС), параўн. рус. разан., арл., цвяр. тусме́ць ‘цямнець, губляць бляск; змяркацца’, смал., бран. тусмя́ный ‘зямлісты; змрочны, пануры’ (СРНГ). Другаснае ўтварэнне ад туснець? Гл. тускнець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Мучыцца, пакутаваць ад нястачы, голаду, цяжкай працы і пад. Пралетарыят павёў за сабой мільённыя масы сялянства, якое гібела ў галечы і цемры. «ЛіМ». — Кім бы я быў, — падумаў сам сабе Зорын, — каб не савецкая ўлада? Гібеў бы, пэўна, недзе ў кулака ці ў памешчыка за кавалак хлеба парабкам. Гурскі. // Весці пустое, бязмэтнае жыццё; марнець. Сцяпан рэдка сустракаецца з людзьмі, гібее ў сценах сваёй хаты, нібы той пацук у нары. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаўбуне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Абл. Расці не ў караняплод, а ў стаўбун (у 5 знач.). // перан. Марнець, ведучы бясплоднае жыццё. Нарэшце Тоня адкінуў усе жарты ўбок і ціха выгаварыў пра свае намеры. [Насця:] — Як жа я пайду за цябе. — Ты ж цяпер ужо «Дойла». Хочаш, каб мяне дойліхаю дражнілі? [Тоня:] — Як быццам ты без мянушкі! Разяда! Цябе ж усе і завуць так з-за тваіх .. духоў, якімі ты ўсім некалі хвалілася. Стаўбуней сабе ў дзеўках, Разяда. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Схнуць ’сохнуць, марнець’ (Сержп., Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ст.-бел. схнути ’тс’ (XV ст., Карскі 1, 160). Параўн. укр. схну́ти ’тс’, польск. schnąć ’тс’, чэш. schnout, славац. schnuť, в.-луж. schnyć, н.-луж. schnuś, ст.-слав. съхнѫти ’тс’. Прасл. *sъxnǫti ’станавіцца сухім, высыхаць’, у коле дзеясловаў на ‑nǫ‑, для якіх характэрны пераход ‑u‑ > ‑ъ‑, параўн. *suxъ (гл. сухі) (Борысь, 541).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лені́во пін., бяроз., петрык, леніво, леныво, любан. леніло, калінк., петрык. лінула ’скура вужакі ці гадзюкі, скінутая ў час ліняння’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Прасл. дыялектызм lenivo. Да lenili ’слабнуць, марнець, губляць поўсць, валасы, скуру’, параўн. укр. ліпитися ’ліпяць, лупіцца’, рус. арханг., валаг., урал., сіб. ленный, ленной ’які ліняе’, польск. linieć, lenieć, славац. Ueniť(sa), славен. lęniti ’ліняць’. Чаргаванне len‑j lin‑ (Бернекер, 1, 722; Фасмер, 2, 482; Слаўскі, 4, 267).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяка́ць ’паступова выцякаць’ (Ласт., Бяльк.), ’пазбаўляцца вадкасці’, ’праходзіць, адыходзіць’ (Ян.), ’зыходзіць (крывёю)’, ’падглядваць, шукаць’ (Нас.), ’выцякаць’, ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (маст., шчуч., Сл. ПЗБ), сце́каць ’выцякаць’ (ПСл), ’абхапіць’: як рука сцекае ’як рукой абхапіць’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’выцякаць’, ’марнець, слабець, млець’ (ТС), сцякці́ ’зарасці’ (Сцяшк. Сл.), сце́кці ’выцячы, зыйсці’ (Нас., ТС), ’ахапіць’ (ТС), сюды ж сцёклісты, сцёклы ’худы, тонкі’ (ТС), сце́кціся ’зрабіцца кволым, змарнець’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да сцячы, цячы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́храць (ніхрэць) ’недамагаць, чэзнуць’ (ТС), ніхрыты ’чахнуць, сохнуць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна; магчыма, у аснове дзеяслоў тыпу рус. хрять ’цягнуцца марудна і з цяжкасцю’, суадносны з польск. ochrzely ’чэзлы’ і пад. (параўн. Фасмер, 4, 281); у такім выпадку ні‑ мае ўзмацняльны характар, чым, магчыма, тлумачыцца і націск на ім. Нявысветленыя адносіны да балг. дыял. нехареіамарнець, чахнуць, чаўрэць’, з якім суадносіцца нехар (Стойчев, СбНУ, XXXI, 306), нехрь, нехър ’лянота, гультайства’, нехрив ’лянівы, вялы’ (Гераў), параўн. радоп. харее ’спрыяе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)