се́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.

1. Галаваногі марскі малюск (каракаціца), у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.

2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва, а таксама малюнак, выкананы такой фарбай, і фатаграфія карычневага тону.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяззу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак, Д ‑бкам; ж.

Прэснаводны малюск сямейства перлавіц, цела якога захавана ў двухдольнай ракавіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяккунмалюск’ (Флора). Тэрмін, перакладзены з лац. molluscus ’мяккаваты < mollis ’мяккі’. Аналагічная калька — чэш. mekkyš ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́пія, ‑і, ж.

1. Галаваногі малюск, у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.

2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва або сінтэтычная. Маляваць сепіяй.

3. Малюнак, выкананы такой фарбай. // Фатаграфія карычневага тону.

[Ад грэч. sēpía.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жамчу́жніца, ‑ы, ж.

Малюск, у ракавіне якога ўтвараецца жэмчуг. Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы Упадзе пясчынка хоць адна, — Жэмчугам патроху робіцца яна. Багдановіч. // Ракавіна малюска. Спусціўшыся на дно, ныральшчыкі збіралі ракавіны-жамчужніцы. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сліма́к, ‑а, м.

1. Малюск, які мае ракавіну і рухаецца вельмі марудна. [Мядзведзіца] пераварочвала старыя, трухлявыя калоды.. і ў чорнай вільготнай глебе заўсёды знаходзіла пад імі мноства тлустых лічынак, чарвей і слімакоў. В. Вольскі. // Малюск, амаль пазбаўлены ракавіны; слізняк. Корміцца язь насякомымі і іх лічынкамі, рознымі чарвякамі, слімакамі і водарасцямі. Матрунёнак.

2. Разм. зневаж. Пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека. [Маці:] — Бацька кажа — [Юрка] проста нікчэмны, слімак. Карпаў. [Сцяпан] лаяў сябе: баязлівец, слімак; папракаў: так ніколі нічога не даб’ешся, — але саўладаць з прыкрай кволасцю не мог. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скра́жка ‘створка ракавіны малюска’, ‘малюск’ (Ян.). Укр. палеск. скра́жка, скра́шка ‘тс’. Цьмянае слова; магчыма, ад гукапераймальнага скро́гаць (гл. скрэгаць) з суф. ‑j‑ і ‑k(a) і падаўжэннем галоснага ў назоўніку, з мяркуемым значэннем ‘тое, што скрэгае, храбусціць’. Магчыма, старажытнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смоўж ‘слімак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Гарэц., Ласт., Шат., Бяльк., Касп., Сцяшк., Жыв. сл.; віл., в.-дзв., чэрв., баран., Сл. ПЗБ), смуж ‘тс’ (Бяльк., Шатал.), смуг ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.). Параўн. укр. смовж, смовз, смо́вик ‘попаўзень, Sitta europea L.’, стараж.-рус. смолжь ‘слімак’, польск. małżмалюск’, каш. smałž ‘слімак’, ст.-польск. smołżowe ‘шкарлупіны’, палаб. mau̯z ‘смоўж’, чэш. mlžмалюск’ (з польск.Махэк₂, 370). Прасл. *(s)ml̥žь з далейшымі няяснымі сувязямі. Сюды ж і балг. формы ме́лчев, ме́лчов, ме́лчо ‘смоўж’, якія БЕР (3, 729) узводзіць да і.-е. *(s)mel‑ ‘слізкі’. Магчыма, звязана з моўзаць ‘кусаць без зубоў, мусоліць, слюнявіць’ (гл.). Гл. Фасмер, 3, 690; SEK, 4, 330; ЕСУМ, 5, 325.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балаця́нік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Разм. Уласцівы балоту пах. Балацянікам цягне, настоем Чарамшынных лістоў, палыну. Хведаровіч.

2. ‑а. Прэснаводны малюск класа бруханогіх, які жыве ў спіральна закручаных ракавінах.

3. ‑а. Міфічная істота, якая быццам жыве на балоце. Там, дзе прэў у дрыгве барадаты алешнік, дзе лясун з балацянікам дружбу вадзіў,.. праз калгаснае поле пабегла дарога. Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ство́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад. Расчыняюцца створкі дзвярэй, з рашучым выглядам заходзіць жонка, на руках у яе ватняе паліто, зімовая шапка. Навуменка. Спадае зашчапка з крука, Мільгае зграбная рука, І пад яе прыгожым рухам Узбоч плывуць дзве створкі духам. Колас. Ганна адчыніла другую створку акна і перагнулася паглядзець на двор. Гартны. / Пра часткі люстэрка, шырмы і пад. // Кожная з дзвюх палавінак ракавіны некаторых беспазваночных. Калі па неасцярожнасці [людзі] траплялі нагамі ў расчыненыя створкі,.. патрывожаны малюск хутка закрываўся. Матрунёнак. // Кожная з палавінак каробачкі некаторых раслін, якая растульваецца пасля паспявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)