пяю́ха, ‑і, ДМ ‑юсе, ж.

Разм.

1. Пеўчая птушка. У залатой лістоце дрэў чуваць ля сонечнай палянкі з маленства вывучаны спеў пяюхі сціплай — берасцянкі. А. Вольскі.

2. Жан. да пяюн.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малале́цтва, ‑а, н.

Тое, што і маленства. Ой ты, маё сонца, Як жа свеціш ясна! Дзе ж было раней ты, Як быў я няшчасны? Як я ў малалецтве Радасці не ведаў. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́сак, ‑ску, м.

Гарачы, распалены попел. Восеньская радасць маленства — дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба. Брыль. [Чайнікі] хутка весела заляпалі крышкамі, гасячы пад сабою шыпучы прысак і жар. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уганя́цца 1, ‑яецца; незак.

Зал. да уганяць.

уганя́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., за кім-чым.

Разм.

1. Упадаць за кім‑, чым‑н. Уганяцца за работай з самага маленства.

2. Заляцацца, бегаць за кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́рада ’змалку, ад маленства’ (мядз., Сл. ПЗБ). З су- і род1 (гл.), параўн. зро́ду ’ад самага нараджэння’ (< *sъ‑rodu). Сюды ж, відаць, сурдо́лле ’нядобры чалавек’ (Мат. Маг.) з пропускам (сінкопай) галоснага (параўн. су́рметка < су́раметка, гл. сурамяць), суф. ‑ол‑ і развіццём “адмоўнай” семантыкі па тыпу вырад, вырадак (гл.). Да формаў зборнасці ў экспрэсіўных назоўніках параўн. недачупалле, незграбоцце і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наканава́цца, ‑нуецца; зак.

Разм. Наперад, загадзя вырашыцца, абумовіцца, атрымаць пэўны кірунак. Адным словам, ва ўяўленнях.. [Настачкі] ужо выразна наканаваўся надзел свету ў часе на дзве палавіны: страшная мінуўшчына, калі яе яшчэ не было на свеце, і цяперашняе яе маленства. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адма́лку, прысл.

З малых год, з маленства; змалку. А якая ж навука патрэбна для тых, што да працы вялікай рыхтуюць малых, навучаюць у школе адмалку дзяцей? Дубоўка. Засталася там ніва, Што адмалку карміла, Засталася крыніца, Што вадою паіла. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень... Ляпёшкін. / у перан. ужыв. [Бацька:] Во, хай арэхі пойдуць, грыбы — апоўзае [сын] тады і Роўніцу тую, і Паповы раўкі, і Баранава. Гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бага́ткі, ‑так; адз. багатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Тое, што і малачай, дзьмухавец. За аснову яны бралі тыя спажыўныя дзікарослыя расліны, якія вядомы нам з маленства: белы малачай альбо, як яго яшчэ завуць, багаткі, дзьмухавец, бралі званочкі, ключыкі, валяр’ян. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураджэ́нец, ‑нца, м.

Чалавек, які нарадзіўся ў якой‑н. мясцовасці, родам з якой‑н. краіны, горада і пад. Мікалай Міхайлавіч быў ураджэнцам Заходняй Беларусі, першыя гады яго маленства прайшлі пры панскім падняволлі. Хадкевіч. — Вы, напэўна, мясцовы ўраджэнец? — пытаюся я [у Высоцкага]. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)